Змаўчала, кроў зусім схлынула з яе шчок.
— Ты ўжо не дзяўчо, не падлетак, ты ўжо, як i трэба, сталая дзяўчына! Табе прыйшоў самы спрыяльны час, каб ты кахала i каб цябе кахалі. Ты адчуваеш, што такое каханне?
Зноў ні слова ў адказ.
— Любка, радасць i краса ненаглядная, я, ты ўжо ўсё сама добра бачыш, служылы чалавек, быў жанаты, бацька i дзед. Але я, павер, так i не зведаў, што такое каханне, з-за чаго столькі радасці, шчасця, бяды i слёз. Можа, i з-за гэтага я такі ж малады, нязведаны, як i ты. Дык скажы мне шчыра, люба мая: ты не супраць быць са мной блізкаю? Скажам, каханкаю?
Ці то зусім разгубілася, ці нічога не кеміла, пра што ён гаворыць.
— Прашу: скажы праўду! Toe, што цяпер у цябе на душы!
— Як скажаш.
— Ты ж ужо не дзіця, адчуваеш, чаго я жадаю! — дабраўся пад яе рукі, абмацаў адну i другую палавінкі яе тугіх грудзей.— Я хачу цябе! Як жанчыну! Толькі ведай: я не змушаю цябе да гэтага, не купляю тваю пяшчоту, я цябе кахаю! Чуеш ты, малая i бесклапотная: як вы ўсе лічыце, дзіўны, але суровы Усяслаў хоча галубіць мілую ягонаму сэрцу Любку! Ён жадае быць малады, радасны i шчаслівы! Нават больш — ён, калі гэтая Любка згодзіцца, зробіць яе сваёю жонкай! Ён будзе яе туліць, мілаваць, песціць, насіць на руках! Толькі б ты стала жонкаю вернай! Каб была са мной заўсёды! I ў радасці, i ў горы!
— Ты мяне не возьмеш за жонку,—нарэшце падала голас Любка.
— Чаму?
— Табе трэба слынная баярыня. Ці з Навагародка, ці з Галіцка-Валынскай зямлі. Я ж — з простых смердаў. Ды...
— Што, краса мая ненаглядная, «ды»? — прыпадняўся, зірнуў у яе ясныя шэрыя вочы ён.
— Князь, баяры, уся Рада не захочуць, каб мы злучыліся. Яны зажадаюць, каб ты, такі важны чалавек, сышоўся з важнай баярыняю, каб яна прынесла карысць вялікую Навагародку.
— А ты вельмі разумная,— здзівіўся ён.— Разбіраешся ў вышэйшай палітыцы.
— Я ж ужо не маленькая. Многае чую i бачу. Я не для цябе, гаспадар. Але я...
— «Але я...» — не даў дагаварыць ён ёй.— Але я ўжо адзін раз быў жанаты з добрай, але хворай i нямілай. Цяпер, калі я ажыў i яшчэ, як ты кажаш, не ападак, хачу быць з той, хто мне любы.
— Табе трэба баярыня...
— Дурнічка мая мілая,— усцешыўся.— Кажу ж, я пажылы ўжо, не раз i не два пабыў у розных краях, пабачыў многіх жанчын, але ты самая пекная. Каб ты не жыла ў маім доме, каб нашы дружыннікі i дзецюкі не баяліся майго гневу, яны ўжо даўно перабіліся б, ухапілі б цябе. З табой многія баярыні i княгіні не зраўняюцца!
Прыгарнуў, зусім адхінуў яе напружаныя рукі, сціснуў хораша ўзнятыя белыя грудзі і, пазіраючы ў яе пабольшаныя ад сораму i страху вочы, сказаў:
— Нікога, нават перад пагрозай смерці, не паслухаю: ні князя, ні баяраў, ні Раду, ні бацькоў тваіх, нікому, нават самаму прыгожаму i ўдаламу, не аддам такую красу, такое цела i такую, як у цябе, душу! Хай самый смелыя i закаханыя ў цябе б'юцца са мной не на жыццё, а на смерць! Толькi ты, пакуль я яшчэ магу стрымаць сябе, скажы: ты згодная стаць маёй жонкаю?
— Як скажаш.
— Як скажу, як загадаю! — не выцерпеў.— А ты — сама? Супраць гэтага ці не? Згодная?
— Згодная...
Ён ад прыліву новых пачуццяў рэзка сціснуў яе — можа, i па-мядзведжаму моцна, бо Любка ажно застагнала; адчуўшы гэта, ён паслабіў поціск i, суцешваючыся, ужо залашчыў пяшчотна ад ног да галавы, надоўга прыпаў да яе, як адчувалася, яшчэ нецалаваных вуснаў. Неўзабаве цела яе пакрылася пупырышкамі, асабліва густа на сцёгнах i руках.
— Не бойся,— супакоіў, адчуваючы, што яму ўжо цяжка стрымацца,— табе зараз забаліць, але потым болю не будзе...— I асцярожна, каб лішне не параніць, узяў яе, заціхлую i пакорлівую.
Адчуўшы яе дарослую, але яшчэ неадкрытую i неўзбуджаную для мужчыны плоць, ён змусіў сябе не ўрывацца, не даваць сабе лішняй волі; Любка ж, вытрываўшы першы боль, расслабілася i пазнавала тое, пра што нямала чаго чула ад старэйшых жанчын i пра што ўжо думала сама — часамі, можа, нават са страхам. Як не толькі пра грэх, але i як пра калецтва для дзяўчыны. Паволі, здаецца, пачала адчуваць жарскасць, што была не менш пачуццёвай за балеснасць, a калі пасля ён вельмі моцна сціснуў яе i затрымцеў, яна таксама затрымцела — ад незвычайных гарачых хваляў, што нагортваліся i нагортваліся ў яе лона, змушаючы адчуваць штосьці невядомае i прыемнае, адкінуць убок на падушку галаву ў таксама невядомай i прыемнай знямозе...
Затым, калі іхнія целы разлучыліся i калі ўразумела, што здарылася, што яна дазволіла да шлюбу тое, супраць чаго перасцерагала маці, Любка, здаецца, пачала апамятвацца: з яе бліжэйшай вачніцы выкацілася i паплыла па шчацэ слязіна. Цяжка было здагадацца, пра што i як яна думала-перажывала цяпер, страціўшы цнатлівасць, набыўшы нялёгкай ношкай вялікі грэх, а заадно дзявочы сорам i адчай — мабыць, каялася i баялася сваёй будучыні. Усяслаў, спатоліўшы страсць i ацверазеўшы, таксама не адчуў вялікай палёгкі: ці варта было яму, пажылому, гэтак настойліва спакушаць добрую дзяўчыну? Мусіць, ва ўсіх выпадках пахмелле нялёгкае, а то нават i пакутлівае. Ды, паколькі ўжо сталы чалавек, не раз i не два зведаў спаталенне поклічу душы i плоці, трэба суцешыць гаротніцу, якая гэтак даверылася яму.
Читать дальше