Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэля сядзела на ложку ў доўгай кужэльнай кашулі і горка плакала.

10...

Ледзь не кожны тыдзень рудабельскія кааператыўшчыкі ездзілі ў Бабруйск па тавар. Ліакумовіч не шкадаваў ім ні мыла, ні газы, падкідаў трохі солі, часам даваў паркалёвых і канапляных хустак, а то і скрутак якое-небудзь «чортавае кожы» на штаны. Прывязуць Цімох з Мікодымам ці Сцяпанам скрынкі і мяхі, зачыняцца ў краме і пачынаюць шныпарыць: пад мылам — порах схаваны, пад запалкамі — патроны ляжаць, а з солі выцягваюць некалькі загорнутых у сальныя анучы наганаў. Раскладуць лістоўкі і газеты, напісаныя па-нашаму і па-нямецку. І... пайшоў гандаль. Глядзіш — за паўдня ўсё і разнеслі. Лістоўкі і патроны найбольш забіраў Раман Салавей: накідаюць яму ўсяго добрую торбу, зверху прыкрыюць кавалкам паркалю, пакладуць пару брускоў мыла — і патупаў стары. А куды ўсё дзець, яму не трэба было пытаць.

Потым ідзе Архіп Ляўкоў, за ім — Андрэй Падута. Глядзіш, раніцою не толькі ў Карпілаўцы ці ў Рудні, а вёрст за дваццаць ад іх на платах вісяць лісткі, падпісаныя Бабруйскім павятовым камітэтам РКП(б): «Не давайце нямецкім акупантам вывозіць народнае дабро, раззбройвайце салдат, стварайце партызанскія атрады».

І зноў каля халопеніцкіх мастоў і ў Гатавіцкай пушчы грукаталі залпы, хлопцы і дзядзькі ў лапцях і світках, як прывіды, выскоквалі з лесу, заварочвалі фурманкі, забіралі ў салдат карабіны, а іх са звязанымі рукамі гналі назад. Немцы не вельмі супраціўляліся: ім і самім абрыдла гэтая валтузня, яны ведалі, што тут яны ненадоўга, а з дому даходзілі чуткі, быццам і там бунтуе народ.

Усё часцей у казармы і ў хаты, дзе стаялі немцы, траплялі невялічкія газеткі. У іх камуністы заклікалі нямецкі народ скінуць кайзера Вільгельма, як рускія скінулі цара, забраць панскія землі і заводы, пачаць будаваць новае жыццё ў вольнай Германіі. Салдаты чыталі і перачытвалі гэтыя лісткі, хавалі іх ад афіцэраў, шапталіся паміж сабою і не спалі начамі ў чужой, незразумелай і беднай лясной старане.

Яны неахвотна ехалі збіраць кантрыбуцыю, неахвотна ішлі вартаваць воласць і бадзяцца ноччу па сяле, каб спакойна спалі камендант і афіцэры. За сябе салдаты не вельмі баяліся. Партызаны папярэджвалі, калі яны не будуць супраціўляцца, ніхто іх не зачэпіць. Так яно і было кожны раз. Толькі ўбачаць на дарозе ўзброеных сялян, адразу падымаюць рукі ўгору. Адстрэльвацца няма сэнсу, бо мужыкоў з вінтоўкамі заўсёды разы ў тры больш, чым канвою пры самым вялікім абозе, Толькі зірнеш, а партызаны сунуцца з-за кустоў і спераду, і ззаду, і з бакоў. Куды тут дзенешся? Ды многія і самі разумелі, што салдат ператварылі ў рабаўнікоў, што нельга забіраць хлеб у такіх жа сялян, як і яны самі, што трэба падтрымаць рускую рэвалюцыю, а не душыць яе. Адным словам — думай, салдат, як табе дажыць да сустрэчы з роднымі, а яе кожны чакаў з тыдня на тыдзень, з дня на дзень.

Ідуць ноччу па сяле тры-чатыры салдаты з карабінамі. Бачаць, у хаце зырка гарыць лямпа, рыпае гармонік, бухае бубен з бразголкамі. Трэба ж паглядзець, што там такое. Зойдуць, грозна спытаюць: «Кто ест козяін?» — а дзяўчаты ўжо адсоўваюцца на лаўцы, даюць месца, сыплюць у жменю гарбузікі, запрашаюць на вальс.

Ну як тут быць суровым, калі сінявокая Дуня так падобна на ягоную Тэрэзу ці Марту? І хлопцы лагодна запрашаюць: «Кот, Kamerad, танчыць». Як утрымаешся? Аддае маладзейшы салдат патрымаць карабін таварышам, бярэцца за гарачы стан, кладзе руку на тугі плячук і грыміць падкаванымі ботамі, аж лямпа трасецца. Глядзіш, і другі падахвоціўся, а старэйшы сядзіць на лаве, абняўшы тры карабіны.

Выйдуць на вуліцу, палезе каторы ў кішэню па запальнічку, а там ужо нешта шамаціць. Прыйдзе ў казарму, паглядзіць, аж — свежая газетка. А ў ёй пішуць, што ў Баварыі бастуюць панскія парабкі, у Мюнхене рабочыя выйшлі на вуліцы з чырвонымі сцягамі і віталі рускую рэвалюцыю.

Нямецкія камуністы заклікаюць салдат вяртацца на радзіму і павярнуць штыхі супраць паноў і фабрыкантаў. От тут і разбярыся салдату! Прачытае і хочацца з некім параіцца, разам падумаць. Цішком ткне газетку суседу, свая ж, нямецкая. «Паглядзі, што пішуць. Выходзіць, і дома неспакойна. Ды і жонка намякала ў лісце, што бурліць народ».

Так і ходзіць з рук у рукі лістоўка ці газета, якая невядома адкуль трапіла ў салдацкую кішэню.

Камендант зелянее ад злосці, што наўкол дзейнічаюць нейкія варожыя сілы, што яны пранікаюць не толькі ў казарму, не толькі ў салдацкія галовы, а дабраліся да яго ўласнай кішэні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x