Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Гэлька стала рахманая і маўклівая, як авечка,— ад відна да цямна таўчэцца ў аборы і на полі, ды яшчэ і ў лес адскочыць, прыхваткам чарніц поўнае вядзерца набярэ. Маці не нарадуецца і не нахваліцца ёю.

Падаіла яна неяк досвіткам кароў, абула маршчакі, ухапіла вядзерца і кажа:

— За Гарэлым балотам ягад аж чорна, збегаю — пазбіраю.

І пайшла.

Але ні ў абед, ні ка вячэру не дачакаліся Ермаліцкія дачку. Кінулася старая ў куфар, аж там — ні белага плацця, што яшчэ летась к вялікадню пашылі, ні чаравікаў на гузіках няма. Так і села каля куфра Анэта.

— Едзь, бацька, шукай. Ці не замуж гэтая дурніца збегла.

Але Гэлю ўжо нельга было вярнуць.

Даўно яна прыхавала пад вываратам клунак з падвянечным плаццем і хромавымі чаравічкамі, а калі ўвайшла ў лес, паклала яго ў вядро і пабегла ў гушчар. Абрасілася па высокім папаратніку і багунніку, зайшла за ядлоўцавыя кусты, сцягнула прапацелую кофтачку, скінула спаднічку. Азірнулася — ці часам не бачыць хто. Колкая галінка казытнула па голых плячах, ранішнім халадком абдало ўсё цела. На яе глядзелі замшэлыя вывараты і дуплаватыя дубы. Слёзы заказыталі ў горле — не падружкі і не маці адзяюць яе і заплятаюць пад вянец, не качаюць каравая і не спяваюць вясельных песень. Толькі сосны шумяць ды яшчарка з трухлявага пня пазірае на маладую. Гэля нацягнула цеснаватае белае плацце, зграбныя чаравікі сціснулі растаптаныя за лета ногі. Склала свае транты ў вядзерца і пайшла да павароткі, туды, дзе стаяла разбітая маланкаю хвоя. Ішла, крадучыся і азіраючыся, як злодзей. Так яно і было — яна крала сваё каханне ў лютага бацькі, у азвярэлага брата, што асіраціў Анікеевых дзетак, што рабаваў і забіваў ні ў чым не вінаватых людзей і туляўся па лясах і глухіх хутарах, як кручаны воўк. От, здаецца, свае кроўныя, а як яны агорклі ёй лютасцю і прагай, як іх ненавідзела і баялася Гэлька. Яна бегла па густым чарнічніку, высока паднімаючы прыпол сукенкі, каб часам не запырскаць яго пераспелымі ягадамі. Слёзы самі каціліся па гарачых шчоках. Гэля іх не выцірала, а толькі час ад часу лавіла перасохлымі губамі.

Вось відна і дарога. У кустах фыркнуў конь і зашапацела прасвечанае сонечным слупам лісце. Гэля пабегла хутчэй, пераскокваючы праз пянькі і ламачча, збіваючы мухаморы і сыраежкі. З-за куста выйшаў Іван у наваксаваных ботах, у картовым пінжаку, у чорнай шапцы з блішчастым казырком. Ён пабег ёй насустрач, абняў, прытуліў, а пацалаваць не адважыўся — яшчэ ж не жонка.

— Прыйшла? От добра. І я толькі пад'ехаў. А старыя не кінуцца?

Каля каня стаяў намнога старэйшы за Івана яго швагер і альховаю галінкай адганяў сляпнёў і мух з конскай морды.

— Давай, маладая, свой пасаг,— замест прывітання пажартаваў ён, узяў вядзерца з Гэлінымі трантамі, паставіў у перадок і прыкрыў свежанакошанай травою. Паправіў посцілку на возе, зацугляў каня.

— Калі хочаш украсці нявесту, дык барзджэй паганяй,— сказаў ён Івану і ўскочыў у перадок. Маладыя паселі на посцілку. Заляскаталі колы па лясной дарозе, аб'язджаючы вёскі і бітыя гасцінцы.

З паркалёвай хустачкі Іван дастаў фату і вяночак з цупкіх белых кветак. Гэля намацала пад каўнерыкам іголку з доўгаю ніткай і пачала прышываць вяночак да фаты.

Ляснымі дарогамі яны праехалі вёрст з дваццаць, аж у Лучыцы, і спыніліся каля цвінтара невялічкай драўлянай царквы. Наўкол нікога не было. У пяску, каля конавязі, грэбліся папоўскія індыкі, ды ў густым лапушніку рохкаў сыты падсвінак. Гэля сядзела адна на возе, а Іван са шваграм пабеглі ў папоўскі дом. Яны ўжо даўно згаварыліся з бацюшкам і заплацілі наперад тры пуды жыта.

Неўзабаве Гэля ўбачыла старога замшэлага попіка ў белым палатняным падрызніку і ў парудзелым ад часу саламяным капелюшы. За ім клыпаў у атопках на босую нагу гарбаценькі званар з безбародым тварам. Ён бразгаў цэлым перавяслам ключоў у руцэ, а следам ішлі Іван і ягоны швагер.

Адамкнулі царкву і пайшлі ўсярэдзіну. Іван прыбег да воза, узяў Гэлю за руку і павёў у цёмныя дзверы. У прытворы яна надзела фату з вяночкам і нясмела ўвайшла ў паўзмрок халаднаватай царквы. Каля аналоя гарэла адна свечка. На століку Гэля ўбачыла два мядзяныя пярсцёнкі, відаць, адкаваныя карпілаўскім кавалём з тоўстага мікалаеўскага пятака. Калі поп заспяваў: «Вянчаецца раба божая.,.» — над Гэлінаю галавой Іванаў швагер падняў блішчасты вянец, падобны на царскую карону, а над Іванам трымаў вянец гарбаценькі званар. Пацалавалі халодны крыж, пацалаваліся з Іванам, надзеў поп ім на пальцы тугія мулкія пярсцёнкі, перажагнаў вялікім евангеллем у аксамітных корках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x