Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вымушаны шчыра прызнацца, што становішча самае што ні на ёсць крытычнае, жабрацкае становішча, ваша светласць. Маёнтка, як такога, лічыце, даўно не існуе. Парабкі разбрыліся, нікога не слухаюцца, нічога не хочуць рабіць. Мітынгуюць, падзялілі вашы землі, пад мятлу вымелі збожжа са свірна. Мужчыны бадзяюцца па лесе са стрэльбамі. Адзіная надзея на волю боскую ды на армію кайзера Вільгельма.

— А вы, баценька, панікёр,— усхапіўся Урангель і спружыніста захадзіў па пакоі.— Гэта, думаеце, усё? Думаеце, лапцюжны мужык утрымае ўладу і будзе дыктаваць свае дзікунскія законы? І на немцаў не вельмі спадзявайцеся,— загаварыў ён цішэй.— Рускае афіцэрства жыве і змагаецца. Мы яшчэ ўдарым так, што пыл паляціць і ад бальшавікоў і ад гэтых часовых «вызваліцеляў». А вы не маеце права сядзець склаўшы рукі. Няўжо тут усе за бальшавіцкую камунію? Хіба заможныя гаспадары на хутарах не разумеюць, што іх чакае пятля, а дзяцей — торба? Што ж яны сядзяць і чакаюць, пакуль прыйдзе нячэсаны дзікун і сярод белага дня абдзярэ да ніткі?

Урангель яшчэ прабегся некалькі разоў з кута ў кут вялікага кабінета, спыніўся пасярэдзіне мяккага дывана і, адсякаючы кожнае слова, патэтычна дадаў:

— Калі б не вялікая місія выратавання Расіі ад гэтай пошасці, я тут навёў бы парадак. Кроў са слязьмі пырснула б з гэтага быдла. А пакуль што трэба ўмела павесці блізкіх нам людзей, самастойных гаспадароў, маладое афіцэрства, якое марыць пра генеральскія пагоны. Пры-ду-шыць,— ён сціснуў жылаваты кулак,— у самым зародку прыдушыць нават думку пра «равенство и братство»... Мужык ёсць мужык, а пан ёсць пан. Улада належыць дужым і разумным абраннікам. А вы тут распусцілі нюні.

Мікалаю Мікалаевічу было крыўдна слухаць папрокі маладога пана. Ён жа чакаў падзякі, што збярог хоць тое, што можна было зберагчы. У глыбіні душы ён не столькі дбаў пра барона, колькі пра сябе. Не раз хацелася захапіць самае каштоўнае і знікнуць з гэтай прапашчай, завашыўленай і ўзбунтаванай Расіі. Уцячы куды вочы глядзяць: у Румынію, у Чэхію або ў Францыю. Купіць кавалачак зямлі і быць гаспадаром самому сабе, а не служыць усё жыццё чорту лысаму. Але загаварыў пра іншае.

— Асмелюся далажыць, ваша светласць, калі б мы распусцілі нюні, дык ад вашага маёнтка засталіся б толькі галавешкі. Не без майго ўдзелу на хутарах, дзейнічае адборны атрад нашых людзей пад началам маладога прапаршчыка Казіміра Ермаліцкага і былога настаўніка Парфіра Плышэўскага. Тры воласці даўно пад іх кантролем. А рудабельскай бандзе Салаўя сам Доўбар-Мусніцкі не даў рады. Гэтыя галаварэзы раззбройвалі салдат, не прапусцілі ў Ратміравічы браніраваны цягнік, заманілі ў пастку і перабілі цэлы атрад легіянераў.

— Не палохайце! Пра «страхі» я наслухаўся па дарозе сюды,— нецярпліва перапыніў барон.— Давайце лепей падумаем, з чаго пачнём. К вечару падрыхтуйце спісы ўсіх, хто расцягваў маё дабро, хто дзяліў зямлю, і прад'явіце ім рахунак: у дваццаць чатыры гадзіны ўсё даставіць на месца. Вам ясна?

Мікалаю Мікалаевічу было настолькі ясна, што але твар яго пасвятлеў. Вярнуць усё назад — тое самае, што вырваць з воўчых зубоў костку. А што на гэта скажуць рэўкомшчыкі? Яны ж недзе тут, пакуль што прытаіліся, думаюць. І не проста так, без бою, пусцілі сюды немцаў. Можа заманілі ў пастку. Адным словам, спаць трэба не распранаючыся. А барону што? Накрычаў, загадаў і паехаў. Калі ўдасца, вядома, гэтыя салаўі-разбойнікі і яго могуць спраўна пачапіць на горкую асіну.

— Без узброенай сілы, ваша светласць, нічога не зробіш,— асмеліўся ён прызнацца,— мужык азвярэў. Сілу трэба ламаць сілаю.

— Не палохайцеся. Нямецкія салдаты нам дапамогуць,— гаркнуў барон.

Мікалай Мікалаевіч выцягнуўся, як на парадзе.

— І яшчэ. Я хачу бачыць прапаршчыка і настаўніка. Падумайце, як гэта лепей зрабіць. А пакуль можаце ісці.

Мікалай Мікалаевіч знік за дзвярыма. Барон некалькі разоў прайшоўся па пакоі. Праз акно ўбачыў паджарага нямецкага афіцэра. Ён, ляскаючы кароценькім стэкам па наглянцаваных крагах, ішоў у палац. Барон пабег яму насустрач, каб, нібы незнарок, сустрэцца ў вестыбюлі.

— Гут морген, гep командант,— весела і бесклапотна прывітаўся з ім барон. Той змушана ўсміхнуўся конскай усмешкай, паказаўшы доўгія жоўтыя зубы, і запрасіў у свой кабінет ка першым паверсе.

«Хто ж тут, нарэшце, гаспадар? — з абурэннем падумаў Урангель.— Калі б мы з табою сустрэліся дзе-небудзь пад Сувалкамі, я з цябе б зрабіў рэшата, а пакуль... пакуль трымайся, генерал!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x