Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кабеты, старыя і малыя высыпалі на вуліцу. Маладзіцы на прыпечках смажылі яечні з вялікімі скваркамі і радаваліся, што зноў прыйшлі свае і не пусцяць цяпер сюды белапольскую навалач.

Камандзір эскадрона, невысокі, з пабітым воспінамі тварам дзяцюк сядзеў у рэўкоме, расказваў, як яны прабіваліся па варожых тылах, і дзівіўся, што тут няма белапалякаў.

— Як толькі паткнуцца сюды, мы іх адразу ў праваслаўную веру перакручваем,— пасміхаўся Максім Ус.— Вадохрышча ім у канаве зрабілі.

— А цяпер трэба па Парэччы ўдарыць,— прапанаваў Андрэй Пуцята.— Я там кожную сцежку ведаю. Нашы атрады зойдуць з тылу, а Чырвоная конніца — з фронту.

— Памагнём,— згадзіўся камандзір эскадрона.

За ноч стары Кашпар цераз раку з ледзянымі закрайкамі перавёз на чоўне атрад Андрэя Пуцяты на правы бераг. Партызаны знікалі ў прырэчных кустах, хвойнікамі і гаямі прадзіраліся ў лес, што падыходзіў да самага Парэчча. Абышлі вёску і залеглі. Наўкол было пахмура і ціха. Вецер гнаў колкі прамёрзлы пясок, як шротам біў у твары і запарушваў вочы. Вёска маўкліва стаяла на ўзгорку, над саламянымі стрэхамі тырчала беленькая званіца царквы. Паміж голых прысад відзён бляшаны дах папоўскага дома. Партызаны ведалі, што там кватаруюць афіцэры, а салдаты занялі школу і жывуць па хатах. Трэба іх выкурыць з вёскі, але так, каб сваім людзям не нарабіць ніякае шкоды.

Андрэй Пуцята разлічыў, што на світанні Чырвоная конніца праскочыць мост і наблізіцца да Парэчча. Ён прыслухаўся.

— Дзядзька Цярэшка, паслухай і ты, здаецца, тупаюць.

Стары ссунуў на адно вуха заечую аблавушку і лёг на разору.

— Эге ж, Андрэйка, чуваць.

— Атрад, плі! — скамандаваў Пуцята.

Грымнуў і пакаціўся, нібы вялікая пустая бочка, гучны залп. То ў адным, то ў другім канцы вёскі адказалі стрэламі. Відаць, ачухалася варта. Да партызан даляталі крыкі, словы каманды, лямант. І раптам на тым баку вёскі пакацілася густое шматгалосае «ўра!». На ўзгорку паказалася конніца, забліскалі шаблі, захраплі коні. Расхіналіся і трапяталі на ветры стаўбунаватыя шлемы. У розных канцах вёскі бухалі несуладныя стрэлы. Жаўнеры выскоквалі ў расхлістаных мундзірах, без шапак, у адных шкарпэтках; як апантаныя, пераскоквалі праз платы, хаваліся за адрынамі і хлявамі. Некаторыя на неасёдланых конях вузкаю вуліцай памчаліся за могілкі, у малады сасоннік. Каля царквы засакатаў кулямёт і перагарадзіў дарогу ў вясковую вуліцу.

Чырвонаармейцы асадзілі коней, спусціліся ў нізіну і пачалі абкружаць Парэчча. Партызаны паўзлі да гародаў, кароткімі перабежкамі пракрадваліся паміж кустоў, што раслі на куп'істым поплаве, каб з тылу прарвацца на вуліцу і заткнуць зяпу кулямёту, які прыкрываў адыход сваіх. Легіянеры, нібы з дзіравага меха, сыпаліся з другога канца вёскі і знікалі ў хвойніку. Дарогу ім перарэзала чырвоная конніца, засвісталі клінкі, загрымелі стрэлы.

Па разорах да царквы паўзлі Карп Жулега і Апанас Раговіч. Яны ўскочылі на цвінтар і залеглі за бэзавымі кустамі. Грымнулі два гранатныя выбухі, і кулямёт змоўк. Партызаны палезлі праз платы, пабеглі па садках і гародах на вуліцу. Яшчэ сям-там з-за хлявоў і хат адстрэльваліся жаўнеры.

Дзед Цярэшка ніяк не паспяваў за маладымі. Ссунуўшы на вуха аблавушку, ён выскачыў з-за высокага агрэставага куста і ўбачыў за адрынаю жоўты мундзір.

— Стой, пся крэў! — крыкнуў стары, падхапіў вінтоўку, але з-за вугла грымнуў стрэл. Дзеда штурханула, ён закруціўся на месцы, ухапіўся за твар і павольна пачаў асядаць на цвёрдую граду з мёрзлымі храпкамі ссечанай капусты.

Яго знайшлі пасля таго, як скончыўся бой. На рэдзенькай бародцы запяклася кроў, незаплюшчаныя вочы глядзелі ў халоднае шэрае неба.

Разгром партызанамі і чырвонай конніцай парэчнага гарнізона нагнаў страху на белапалякаў. Па вёсках папаўзлі чуткі, што з Гомеля прарваўся полк Чырвонай Арміі і разам з рудабельскімі партызанамі вызваляе цэлыя воласці і гарады, вось-вось прыйдзе сюды. Людзі чакалі вызвалення, мужчыны па адным, па два знікалі з вёсак.

Белапольскае камандаванне занепакоілася: адкуль узялася чырвоная конніца? Можа з гэтай небяспечнай палескай зоны пачынаецца планамернае наступленне чырвоных? Па тым, што расказвалі некалькі ўцекачоў з Парэчча, цяжка было хоць што-кольвек зразумець: у страха вочы лупатыя і лыжка здаецца лапатаю.

Паляцелі трывожныя тэлеграмы ў Бабруйск і ў Мінск. У адказ на іх прыбывалі часці ўланаў і пяхоты, палявая жандармерыя і артылерысты. Яны спыняліся ў Глуску. Заходзілі ў хаты па тры, па пяць чалавек, заганялі гаспадароў у запечча, а самі ўмошчваліся на ложках, у куце навальвалі цэлую гару сёдлаў і амуніцыі. Усё мястэчка прапахла конскім потам і дымам паходных кухань.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x