Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Няўжо Сцёпка?!» — узрадаваўся Салавей. Насустрач паднялася вінтоўка.

— Праходзь направа! — крыкнуў вартавы.

— Чаго добрага яшчэ здуру і стрэліш,— спакойна адказаў камандзір.

— Хлопцы, Аляксандр Раманавіч тут! — узрадаваўся Герасімовіч.

— От гэта малайцы,— ускокваючы ў вагон, ускрыкнуў Салавей і пачаў выкідаць звязаныя па некалькі пар чаравікі і боты. Яны пахлі дзёгцем і скураю, рыпелі і з грукатам падалі на платформу.

Муляўка з кута выцягнуў тры вялікія скруткі, абмацаў падлогу, ці не засталося дзе чаго.

— Ну, усё. Добра, што паспелі.

Толькі яны выскачылі з вагона, паравоз прарэзліва раўнуў, зачухкаў клубамі пары, і цягнік павольна пакаціўся па прыцярушаных снегам рэйках.

— Я пабягу па сані,— сказаў Муляўка,— а вы тут пільнуйце.— І, пераскокваючы праз пуці, знік у замець

Пільнаваць на платформе асталіся ўтраіх.

— Расказвайце, як гэта вам удалося? — карцела Салаўю хутчэй пра ўсё дазнацца.

— Прыехалі мы ў Маскву раніцай. Горад завалены снегам. Бачым, рамізнік стаіць; падыходзім, думаем — хутчэй даедзем. А ён ні блізка: конь, кажа, аташчаў і траіх не давязе. Пайшлі пехатою.

— Хіба я ў цябе пытаюся пра рамізніцкага каня? Ты мне скажы, Леніна бачылі? — не стрымаўся Салавей.

— Бачылі, бачылі, таварыш камандзір,— супакоіў Лукашэвіч.— А Сцёпка іначай не ўмее расказваць.

— Калі такі разумны, сам расказвай,— пакрыўдзіўся Герасімовіч

— Прыйшлі, гэта значыць, да Крамля,— пачаў Лукашэвіч,— вартавы стаіць, дакументы правярае. Паказваем свае мандаты. Глядзеў, глядзеў, потым тузануў за дрот. Чакаем. Прыходзіць развадзяшчы. Таварыш Муляўка так яму проста і кажа: «Далажыце, гэта самае, Уладзіміру Ільічу, данясенні з фронту прывёз Іван Муляўка і просіць прыняць». Памуляўся развадзяшчы. Можа, кажа, хто другі прыме? «Не, толькі да таварыша Леніна».

— Хваліўся, а і сам на рамізніцкага каня ўссеў,— перабіў Лукашэвіча Сцяпан і болей не даў яму рота раскрыць.— Адным словам, таварыш камандзір, прывёў нас курсант у вялізны палац, загадаў шынялі і зброю здаць і павёў. Па лесвіцах, па калідорах нейкіх вядзе, за дзвярыма машынкі, як тыя кулямёты, ляскаюць. Уваходзім у вялікія дзверы. У пакоі ціха-ціха. Жанчына нас сустрэла, на столік газет, журналаў паклала. Чытайце, кажа, а сама — у кабінет. Выходзіць і просіць трошкі пачакаць. Сядзім, чакаем. А потым з дзвярэй — шась і проста да нас ідзе і ўсміхаецца невысокі, быстры чалавек. Ага, сам таварыш Ленін. Я яго адразу пазнаў. Ну, выліты, як у газеце. Падае ўсім руку, а Муляўку нашага за плечы трасе. «Пазнаю, пазнаю,— кажа,— Іван... не падказвайце... Аляксеевіч. Прашу».— І паказвае на кабінет. А мы і не ведаем, ісці ці сядзець. Вось ён,— Сцяпан кіўнуў на Лукашэвіча,— смыкнуў мяне за рукаў, мы, дурні, і асталіся. Доўга не было Муляўкі. Пра што яны там гаварылі, хлусіць не буду, не чулі. Потым выходзіць, аж рабацінне свеціцца ад радасці. Паперкаю трасе. Потым у дарозе расказваў, як Уладзімір Ільіч дазнаўся пра наш полк, дык, праўда ці не, нібыта кажа таварышу Муляўку: «Раз вы чырвоныя камунары, даем вам яшчэ тры скруткі чырвонага сукна камандзірам на галіфэ». Вось яно.— Герасімовіч носцам ткнуў у закручаныя рагожай цюкі.

Па снезе, перамешаным з пяском, зарыпелі сані,— Муляўка непадалёк ад вакзала запыніў фурманку.

— Колькі ўсяго тут? — пацікавіўся Салавей.

— Хопіць. Чатырыста пар палучылі.

У завірушным снежні 1919 года праз Невель і Себеж батальён Салаўя прабіраўся па варожых тылах. Белалатышы займалі Дзвінск, Краславу і Асвею. Яны намагаліся пашырыць фронт на паўночны ўсход да рэчкі Сіняй.

Спыніць іх, адкінуць назад і злучыцца з асноўнымі сіламі палка павінен быў інтэрнацыянальны батальён Аляксандра Салаўя.

Чырвонаармейцы ішлі супраць ветру. Мяцеліца гула і хвастала жорсткім снегам, сляпіла вочы, упіналася ў грудзі. А байцы, падобныя на снежныя слупы, сунуліся насустрач ветру і ворагу. У снежнай крутаверці нічога не было відно: куды ні зірнеш — ляціць мітуслівая завея, шуміць у высокім перамёрзлым трысці і ломіць крохкія чараціны. Батальён выбіўся на возера. Зіма яго закавала тоўстым лёдам і заваліла глыбокім снегам.

Спыніліся ў невялічкай прыазёрнай вёсачцы. На платах зімавалі старыя падраныя сеці, каля хлявоў і свіронкаў ляжалі перавернутыя чаўны і лодкі. Адразу было відно, што тут жывуць рыбакі. Вяскоўцы стрымана і насцярожана глядзелі на салдат.

— Ліха яго разбярэ, дзе свае, дзе чужыя,— казаў дзед з зялёнаю ад тытуню барадою.— Тут латышы і там латышы. Таўкуць адзін аднаго. А за што, каб спытаў, і самі не ведаюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x