Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы ўжо, тата, там скажыце, каб памаглі кабеціне. Няхай камбед пастараецца.

— А як жа. Дзве каровы і вала з хутара прыгналі. Усю яе адзежу і цэлы воз дабра Параска прытарабаніла. Толькі не цешыць яе нічога. Плача. Не галосіць — самі слёзы цякуць.— Бацька падняў вечка вярэні, выцягнуў ладны брус, загорнуты ў кужэльную анучку, дастаў камяк масла ў капусным лісце, рукавок гарбузікаў.— Старая з Марылькаю тут гасцінцаў табе напакавалі, дык бяры, паскаромся трошкі, а то ўчарнеў на нішчымніцы, аж скура да касцей папрысыхала.

— На жывых касцях мяса нарасце.

Аляксандр падняўся, папрасіў бацьку трошкі пачакаць, забраў гасцінцы і выйшаў за дзверы. А калі праз паўгадзіны яны ішлі па двары казармы, над паходнай кухняю стаяў моцны казытлівы дух падсмажанага сала. Стары Раман пачмыхаў носам.

— Выходзіць, нейкую затаўку да прыварка і вам даюць. Унь як смачна пахне.

— А як жа, даюць трохі.

Раман прыжмурыўся, хітра зірнуў на сына.

— Шылам мора, сынок, не нагрэеш. З'еў бы сам, дык толк быў бы, а так кожнаму і панюхаць не дастанецца.

— Некалі ж самі казалі: «З'еш хоць вала — адна хвала, а пакрысе, ды ўсе». Няхай хоць панюхаюць.— І яны пайшлі ў сынаву баковачку ў доўгай казарме з адсырэлай і аблезлай скляпенчатай столлю.

Раман Салавей жыў у сына з тыдзень. Хадзіў на вучэнні, глядзеў, як маршыруюць «адзін лапаць, другі бот», шлёпаюць апоркі, заслухоўваўся, як галасісты запявала зацягваў:

Вы не вейцеся, чорныя кудры,

Над маёю бальной галавой...

Яму хацелася ўгледзець спевака, але сотні глотак падхоплівалі песню, выцягваліся няголеныя худыя кадыкі, весялей тупалі стаптаныя абцасы і маслакаватыя ступакі, абутыя ў апоркі і маршчакі. Ён любаваўся падцягнутым ладным сынам, пазіраў на моцныя смуглыя скулы, на глыбока запалыя вочы.

— Вольна-а-а! Разыдзіся,— камандаваў Аляксандр.

Чырвонаармейцы закурвалі, прыкручвалі дротам падноскі, збіраліся вакол камандзіра. Відаць было, што ён ведае кожнага: распытвае, што пішуць з дому, жартуе з імі, як роўны. Падышоў да іх і Раман. Чырвонаармейцам падабаўся стары, яны весела жартавалі, успамінаючы панцаковую кашу з рудабельскім салам.

— Паедзеце дадому, не баўцеся ж вельмі, прыязджайце хутчэй...

— І вярэньку не забудзьцеся...

— Павячэраў тады, нібыта дома пабыў,— гаворыць з белымі брывамі румяны хлопец.

— Ад тваёй маскі і так прыкурваць можна.

Усе рагочуць, сарамяжа ўсміхаецца і ружовашчокі. хлопец.

Раман Салавей доўга развітваўся з сынам. Спрабаваў пракаўтнуць даўкі камяк і маўчаў, каб не паказаць слёзы. Адно толькі і сказаў:

— Беражыся, сынок, ты ж адзін у мяне ды Марылька яшчэ. Дзеўка што? Выскачыць замуж і хвамілія звядзецца. Глядзі, не вельмі лезь на ражон.

— Не бойцеся, тата,— весела суцяшаў Аляксандр.— Я загавораны. Ні адна куля не ўзяла. А Максіму і ўсім нашым перакажыце, каб людзі і стрэльбы былі напагатове.

Ён даў бацьку невялікі пачак жоўтых, шурпатых, з асцюкамі лісткоў. На іх буйнымі літарамі было надрукавана:

«Грамадзяне! Цёмныя сілы ў асобе польскіх паноў і легіянераў пагражаюць заваёвам рэвалюцыі. Усе, каму дорага справа рэвалюцыі, запісвайцеся добраахвотнікамі ў Чырвоную Армію для абароны савецкай улады ад белапольскіх легіянераў!

Бабруйскі павятовы камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў).

Ваенны камісарыят».

— Значыць, зноў біцца?

— Адбівацца трэба. Лезуць, як мухі на мёд. Будзем неяк бараніцца, а там і па загрыўку дамо.

— Глядзі не, сынок, сіла салому ломіць.

— Што ж, уцякаць ад іх?

— Ад ваўка ўцякаеш, на мядзведзя наскочыш. А беражонага і куля беражэ.

Яны нязграбна і сарамяжа абняліся.

...Раман вёз дадому сумныя навіны і думы: зноў трэба брацца за стрэльбы. А як жа зямля? Яна чакае рук і ласкі, сумуе па плузе і па насенні, па жніўнай песні. Жыта, як гай, вакол маёнтка. Камунары сеялі, былыя панскія парабкі. Няўжо яго патопчуць боты легіянераў і тыя страшныя «танькі»?

І думаў пра сына. Адзін астаўся ў яго. Косцік з Петракам даўно параць чужую зямельку, а гэты каторы год усё ваюе. Каб не перлася погань, жыў бы сабе дома, хату б сваю агоралі, зямлю налучылі. Нявестка ўжо была б, а там і ўнукі пасыпаліся б. Няма такой дзеўкі, каб не заглядалася на яго Аляксандра. А Параска аж млее. Дзіва што! Хто на такога хлопца не ласы?

Хоць бы вярнуўся жывы. Стары намацаў за пазухаю цупкія шурпатыя «ахвішкі», падклаў пад галаву вярэньку, хацеў задрамаць, але думкі лезлі, як сляпні: «Ось дык парадую Ляўкова навіною! Той завіхаецца з рэўкомаўцамі ды камбедаўцамі ў камуне — сталоўку зрабілі, дзяцей кормяць задарам, людзей падвясельваюць, а тут на табе — зноў біцца, уцякаць і даганяць, страляць і паміраць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x