Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднекуль з сярэдзіны праціснуўся невысокі, даўно не голены чалавек і стаў пасярод круга. Ён абвёў позіркам бандытаў і спыніўся на старым Ермаліцкім.

— Мяне то вы, мабыць, помніце. Онь і галоўкі маёй работы яшчэ не знасіліся. І помніце, як ваш сынок ноччу са сваімі бандзюкамі хваліўся, што яны ў Ляскавічах забілі Анікея Ходку, як палілі яго хату, як яшчэ тады збіраліся ісці на Рудабелку.

— Юда, хрыстапрадавец! Нажэрся майго хлеба, каб цябе чэрві жэрлі,— прастагнаў Андрэй.

— Хутар Ермаліцкага, таварышы суддзі, быў прыстанкам усяе бандыцкае шайкі. Я там быў і ўсё бачыў сваімі вачыма.

— Пакляніся, ірад, на евангеллі! — крыкнуў Ермаліцкі.

— Клянуся імем рэвалюцыі,— адказаў Іван Мазалеўскі і пайшоў у натоўп.

Суддзі выслухалі кожнага. Бандыты «каяліся» і прасілі літасці, калаціліся і румзалі. Праз паўгадзіны Лявон Адзінец чытаў напісаны на аркушы з вучнёўскага сшытка прысуд:

«Імем Беларускай рэспублікі, кіруючыся рэвалюцыйным сумленнем, народны суд Рудабельскай воласці ўдзельнікаў кулацкай банды, якая спрабавала звергнуць савецкую ўладу,— пасля ішоў пералік усіх прозвішчаў — прысудзіў...»

Памаўчаўшы, ён голасна, па складах сказаў толькі адно слова.

Бандытаў акружылі чырвонаармейцы і глуская міліцыя. Натоўп расступіўся, даючы дарогу.

А чыстае веснавое неба праціналі востракрылыя ластаўкі, на высознай таполі клекатаў бусел і ў жаўтавата-зялёных воблаках патаналі вербы.

Бандытаў вялі ў глінішча.

2...

Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма.

— Вам каго, папаша? — неяк картава спытаў вартавы, ды і абліччам ён быў не падобны на тутэйшых людзей: чарнявы, з круглымі цыганскімі вачамі, шчокі, хоць і брытыя, але адліваюць густой сінявою.

— Камандзір мне ваш патрэбен, таварыш Салавей Ляксандра. Скажы, сынок, з Рудабелкі да яго прыйшлі.

Вартавы паказаў, куды трэба ісці, і прапусціў старога. Ён увайшоў у доўгі гулкі калідор. Пахла кіслым салдацкім духам, анучамі і таранамі. На нізкіх рудых дзвярах крэйдаю напісана: «Камандзір». Стары пацягнуў за клямку, увайшоў у цьмяны пакойчык і прывітаўся.

— Добры дзень, тата,— выскачыў з-за стала Аляксандр, паціснуў яго тугую шурпатую далонь і пачаў здымаць з плячэй цяжкую вярэню.— Сядайце, адпачывайце, я зараз.

Перад камандзірам стаяў высокі хударлявы хлапец.

— Дык колькі ў цябе грошай, таварыш казначэй?

— Больш за паўпуда будзе. Хіба іх палічыш. Толькі на гэтыя грошы шпікулянты і глядзець не хочуць. На жыта, на соль можа б што і выменяў.

— Чырвонаармейцаў абуць трэба. Босы салдат, як спутаны конь. Бяры аддзяленне, прайдзіцеся па крамах, па шаўцах. Раскажыце, што белапалякі насядаюць. Калі зноў не хочуць падстаўляць зады пад «двадзесце пенць», няхай памагаюць Чырвонай Арміі. Плаці, колькі папросяць. Чаравікі, боты — усё згадзіцца. Табе ясна, Сцяпан?

— Ясна, таварыш батальённы.

— Ідзі. Каб паслязаўтра ўсе былі абутыя.

Казначэй Сцяпан Герасімовіч выйшаў з пакоя.

— Крута, сынок, з людзьмі гаворыш.

— Час такі круты, тата. Ой, круты! Белапалякі ідуць на нас. Вільня пад імі ўжо. Баранавічы занялі, на Мінск пруцца.

— Няўжо пусціце і сюды?

— Сіла ў іх вялікая: ерапланы, танкі, пушак колькі хочаш...

— Што ета яшчэ за танькі такія? — перабіў яго бацька.

— Гэта... як вам сказаць? Цэлая жалезная хата на калёсах. Паўзе куды захоча: лес — па лесе ідзе, канава — цераз канаву прэцца і лупіць з пушак і кулямётаў. А яе штыхом не прапораш і куля не бярэ.

— Адкуль толькі ўсё бярэцца на беднага чалавека?

— Адкуль? Ангельцы ды амерыканцы напладзілі гэтай пошасці. От і асмялелі панкі. Дабро сваё вярнуць хочуць.

— А трасцы ім не хочацца? Мы і танькі тыя і Манькі іх у багне патопім. І вы трымайцеся, хлопцы.

— Ну, як там дома? — запытаў Аляксандр.

— Шэршняў патаўклі трохі.

— Казаў мне Найман. Добра вы іх прыціснулі. Шкода, што мяне там не было.

— Самі ўправіліся, бачыш. Дружок твой, Максім, онь які гарнізатар! Старыя і малыя за стрэльбы ўзяліся. Цярэшка, той правае вока зажмурыць і дае, і дае. Пра Мануйлу ж чуў? От ета ўсмаліў. Івана толькі Кавалевіча шкода і маладзіцу яго. Не нацешыліся, не намілаваліся яшчэ, а ўжэ, бедная, удавіца. Цераз дзевяць дзён, як пахавалі гаспадара, хлопчыка нарадзіла. Іванам, кажуць, завецца.

Аляксандр уважліва слухаў навіны, нібы ўвачавідкі бачыў старога Цярэшку, Мануйлу з пістаноўкаю і ўсіх хлопцаў. Успомнілася жабрацкае вяселле Гэлькі з Іванам. Тады верылася ў іх доўгае шчасце. А цяпер адна, з дзіцём на руках. І вярнуцца няма куды. Дый такая не вернецца ніколі. Ён прыкусіў ніжнюю губу, прыплюшчыўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x