Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але камандаю «ідзі працуй!» дарожны майстра вярнуў Багдана Платонавіча ў стан рэальнага існавання. Палонны вярнуўся на сваё месца і ўзяў у рукі лапату.

А вартавому з жалезным крыжам не спадабалася бесцырымонная вы.хадка афіцэра. Ён нават не паспеў зрабіць яму заўвагу, настолькі хутка той рэціраваўся, ад чаго вартавы толькі грозна нахмурыўся, нібы небасхіл перад навальніцаю.

Пасля таго, як Багдан Платонавіч вярнуўся да сяброў, вартавы, прагульваючыся па абочыне, не ўстрымаўся, каб не спыніцца каля іх і не пацікавіцца:

— Што за парашок ён адабраў? — і ўжо са спачуваннем у голасе параіў: — Не трэба было перад ім вымаць увесь.

Сіліч пераклаў запытанне i немцаву параду.

— Суконкі з кісетам шкода, — адказаў Багдан Платонавіч.— А парашок свайго вынаходніцтва. Шаруючы цагліну аб цагліну, яго можна назапасіць колькі хочаш.

Па меры таго, як Міхась перакладаў адказ палоннага, твар вартавога паступова прасвятляўся. Нарэшце канваір засмяяўся, у захапленні паківаў галавою, маўляў, ну й вынаходнік, і як бы нехаця пашыбаваў па абочыне.

З-за постацяў іншых палонных, што сноўдалі з насілкамі і мітусіліся з лапатамі, суседзям Багдана Платонавіча добра не відно было і на ладнай адлегласці не вельмі чутно, што там адбывалася з ім. Таму яны толькі ўзрадаваліся адыходу вартавога і хутчэй накінуліся з роспытамі аб гэтай прыгодзе.

Багдан Платонавіч расказаў пра ўсё.

— Так і падсвечнікі, як парашок з кісетам, адбярэ бясплатна які-небудзь злыдзень, — самотна прамовіў Казнадзей, выслухаўшы ягоны расказ.

— I тады ўся наша праца — кату пад хвост! — падтакнуў Ярмолік.

— Калі ў царкве плацяць за свечкі, дык як жа можна адбіраць падсвечнікі? Грэх адбіраць боскія прычындалы. Нават разбойнікі не пасмеюць зневажаць бога, — не то іранічна, не то сур’ёзна заспакоіў сяброў Хяндога.

— Дык то ж разбойнікі, а гэта — бандыты. Дый то ж боскія прычындалы!— не пагаджаўся Казнадзей. — А ў гэтых падсвечніках штосьці богазневажальнае з выгляду.

— Чаму? — насцярожыўся Хяндога. — Падсвечнік жа не прыбор для віна, а прадмет боскага ўжытку.

— Як ні круці, дык патрон застаецца патронам. Што ў ім боскае? А ў буйнакаліберным тым болей. Ды яшчэ са стрэляным капсулем, — дабрадушна пакепліваў Казнадзей. — Шыйка, расквечаная пялёсткамі, не аздабляе ягонага выгляду.

— Для былога салдата ён застаецца патронам, а для веруючага будзэ. падсвечнікам, — памяркоўна прымірыў абодвух суседзяў Ярмолік.

— Канечне, падсвечнікі мелі б болей унушальны выгляд, калі б на іх былі якія-небудзь боскія загагуліны ці фінціклюшкі, —пагадзіўся з Казнадзеевымі заўвагамі Хяндога. — Але што паробіш? Нічога ж не прыдумаеш.

— А калі выгравіраваць на іх той надпіс, што ў немцаў на спражках? — нясмела прапанаваў Сіліч, які з Леанідам чакаў, пакуль Багдан Платонавіч накідае насілкі. — Бог з намі! Усяго тры словы і літар нямнога.

— А што? Сапраўды нічога! — пасля кароткага роздуму адрэагаваў Хяндога. — Бог з намі! Адно слова «бог», а ўжо адразу напрошваецца свечка. Для падсвечніка ўпаўне падыдзе.

— Аз кім бог? З тымі, хто страляў гэтымі патронамі, ці з тымі, хто загінуў ад іх куляў? — не ўстрымаўся і з’іранізаваў Казнадзей.

— Раз патроны стрэляныя, значыць, з тымі, хто імі страляў, — разважліва рассудзіў Хяндога. — З тымі, чыя справа справядлівая. Але цяпер нам не да гэтага. Важна раздабыць хлеб.

У лагеры Міхась i Багдан Платонавіч памаглі Хяндогавай тройні давесці да боскага выгляду блюзнерскія падсвечнікі. Нямецкімі літарамі ў тры радкі Сіліч вывеў алоўкам на кожным патроне: «Gott mit Uns!» А Багдан Платонавіч паказаў, як выдзеўбаць кернам гэты надпіс. Не спяшаючыся, Ярмолік выгравіраваў яго.

Цяжэй было збыць вырабы. Але Міхась з Леанідам папрасілі вартавога, i той зноў памог палонным.

За дзень па гравійцы праходзіла нямала грузавікоў і легкавушак. Heкаторыя зрэдку спыняліся каля дарожнага майстра, які з перакладчыкам безупынку сноўдаў сярод палонных, ці каля вартавога з жалезным крыжам, што шпацыраваў па абочыне. У іх штосьці пыталіся афіцэры і шафёры, якія сядзелі ў кабінах.

З вялізнага грузавіка, што прыпыніўся каля вартавога, вылез мажны белабрысы фельдфебель ці унтэр-афіцэр са срабрыстай акантоўкаю на пагонах. Спачатку ён, мабыць, удакладняў дарогу, а пасля разгаварыўся з вартавым, і той, напэўна, параіў яму набыць памятны сувенір. За буханку хлеба немец купіў у палонных тры падсвечнікі.

— Дзешава аддалі! — пасля шкадаваў Ярмолік. — Можна было б узяць болей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.