Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

16

Багдан Платонавіч скептычна ўспрыняў канваіраву параду, каб вырабляць на продаж сувеніры. «Немцы адчуваюць сябе заваёўнікамі, а нас лічаць рабамі. Яны бясплатна возьмуць любую рэч гэтак, як пры вобыску адбірае ў нас усё лагерная ахова, —думаў ён, —Мала, што гэты памяркоўны вартавы за вазу даў буханку. Ён сам зазнаў гора, таму i спачувае бедакам. Вядома, калі б збываць сувеніры з ягонай дапамогаю, дык, можа, што-небудзь i атрымалася б».

Але вольнай часінаю ў Багдана Платонавіча ажно свярбелі рукі, так яму карцела зрабіць што-небудзь такое, каб ворагі бачылі, што не скарылі яго, і разумелі, на што ён здатны нават у такіх умовах. У абедзенны перапынак ягоныя вочы так і шныпарылі па дне ды па схілах кювета, вышукваючы ў траве што-небудзь вартае ўвагі. Нават абодва суседзі, з якімі ён пароўну раздзяліў канваіраву буханку, здзіўляліся, калі бачылі, як ён пасля апошняга вобыску прывалок у лагер парожнюю гаўбічную гільзу.

— Што ён будзе рабіць з ёю? — нічога не цяміў Леанід. — Для вазы ж яна і нізкая, і шырачэзная.

— Зрабіць латуневы цабэрак самазванаму наглядчыку, свайму земляку, каб набурболіўся баланды і абапіўся! —звайстрыў Сіліч, тым самым намякаючы на Паўлова выслужванне перад ворагамі.

Як любы сціплы і просты чалавек, Багдан Платонавіч не меў звычкі раней часу абвяшчаць, што ён збіраецца рабіць. Хоць у прымхі не верыў, але заўсёды памятаў: пакуль не пераскочыш канаву, не кажы гоп!

Таму суседзі яшчэ болей здзівіліся, калі ўбачылі, што ён адпілаваў дно гільзы і пайшоў шараваць яго пяском.

— Патэльню, ці што, надумаў зрабіць? — няўпэўнена запытаўся Леанід.

— А можа, падстаўку пад макацёр вазона? —гэтак жа няпэўна перапытаў Міхась.

Нават назаўтра, калі Багдан Платонавіч выкалупаў з травы ў кювеце некалькі парожніх буйнакаліберных патронаў і захапіў з сабою ў лагер, суседзі ўсё яшчэ не здагадваліся, што ён надумаў зрабіць на гэты раз. Толькі пасля таго, як сусед прынёс на нары надраеныя адрэзаныя ніжнія палавіны патронаў і раўнамерна расставіў іх кругом па дне гаўбічнай гільзы, хлопцы ўбачылі, што ў яго атрымаўся паднос з паўтузінаю кілішкаў.

— Адно заглядзенне! — выдыхнуў уражаны Міхась.

— За такі прыбор для віна не грэх запрасіць і два боханы, — падтакнуў Деанід, беручы і разглядаючы бліскучы сувенір.

— Засталося толькі надпіс выгравіраваць, — сціпла ўставіў словы Багдан Платонавіч і пасля некаторай паўзы пяшчотна папрасіў:

— Будзь ласкаў, Міхайла, нашрайбуй алоўкам па беражку кругом падноса іхнія мудрагелістыя літары.

«На што здольны ўмелыя рукі нават без усялякага інструмента! — захапляўся ў думках Сіліч, прымяраючыся, як найболей сіметрычна размясціць словы па нізкім беражку падноса. — Дзіва што Ляўша падкаваў блыху! Чалавек народжаны для ўрачыстасці жыцця, калі ў шматпакутных умовах здатны з прыладаў смерці рабіць прадметы хараства і весялосці!»

Пісаць па беражку нізкага падноса было нязручна. Міхась заціснуў яго паміж паўсагнутых каленяў і з цяжкасцю выводзіў за літарай літару, не перастаючы ў думках здзіўляцца: «I трэба ж так роўна абрэзаць шырачэзную гільзу! Дый яшчэ без рашпіля і напільніка падраўняць і абгладзіць вострыя краі! Што значыць трапнае вока і напрактыкаваныя рукі!»

— Прадзешавіць яшчэ не бяда, — раптам прадоўжыў ён думку, выказаную Леанідам. — А вось зусім не пратаргавацца б. Шкода будзе, калі такую рэч адбяруць бясплатна.

Каб не апынуцца ў дурнях, хлопцы рашылі збыць выраб праз зычлівага канваіра. Яны меркавалі, што, калі папрасіць яго, ён паможа. Спадзяваліся толькі на тое, што, калі вартавы скажа землякам, што рэч зроблена на продаж, тыя пры ім пасаромеюцца адбіраць яе задарма. Як ні кажы, а пры такой галадусе адхапіць пару буханак (хай сабе і нямецкіх) хоць што-небудзь ды значыць. Дзеля гэтага не ганьба выкарыстаць вартавога. Ён не адмовіцца памагчы. Тут жа няма ніякай заганнасці. З іх боку канючыць і прыніжацца не давядзецца. Усё будзе выглядаць па-людску. Раз сусед майструе такія вырабы ды яшчэ і дзеліцца заробленым хлебам, дык нягожа не паспрыяць, каб збываць іх.

Калі хлопцы папрасілі вартавога памагчы ў гэтай справе, ён, не раздумваючы, паабяцаў паспрыяць і нават не пацікавіўся, які сувенір зрабіў палонны. Мабыць, быў упэўнены, што Багдан Платонавіч зноў змайстраваў вазу для кветак.

Не так сам Багдан Платонавіч, як абое суседзі з нецярплівасцю чака* лі: што выйдзе з іхняе задумы? Ці ўдасца ажыццявіць яе?

А вартавы ўсё роўна як наўмысна толькі распальваў іхні апетыт. I чамусьці нічога не казаў пра сувенір іншым канваірам. Ці то не хацеў звязвацца са сваімі калегамі, ці спецыяльна чакаў, пакуль з’явіцца якінебудзь праезджы пакупнік. Хлопцы хваляваліся, чакаючы, што будзе далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.