Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Надзелены неабмежаванай уладаю, Брэе баяўся, што без палонных пазбавіцца яе i застанецца тым, кім быў раней. Праўда, адсюль наглядчыкам у астрог ужо не вернешея, а хутчэй можаш трапіць на фронт.

14

Калі палонныя вярнуліся з працы і пакідалі ў складзе насілкі і лапаты, ад Міхасёвага ўніклівага позірку не засталося незаўважаным, як Багдан Платонавіч борздзенька ўхапіў з-пад ног абломак нажоўкі па метале і таямніча схаваў у кішэню. «Няўжо гэтай ламачынаю збіраецца перапілаваць абодва рады калючага дроту? — мільгнула ў хлопцавай галаве.— Дык жа да агароджы падыходзіць забаронена: вартавыя страляюць з вышак без папярэджання. А нанач немцы замыкаюць нас у памяшканні. Можа, сусед хоча з палатна нажоўкі вытачыць лязо? —Хлопец памятае, якія вострыя нажы рабілі сабе шаўцы з несамавітых жалязак, —А суседавы ўмелыя рукі гэты абломак навостраць, як брытву».

— Хочаце вытачыць лязо?—шэптам запытаўся Міхась у Багдана ГІлатонавіча, узыходзячы побач з ім на ганак лагера.

— Такая рэч у жыцці спатрэбіцца, — адказаў Багдан Платонавіч, і ў голасе яго адчувалася хітраватая загадкавасць.

Назаўтра ў часе абедзеннага перапынку Багдан Платонавіч выкалупаў з травы ў кювеце пацямнелую латуневую гільзу ад супрацьтанкавага снарада і пачаў зацікаўлена аглядаць яе. Вакол гравійкі валялася процьма парожніх гільзаў розных памераў, вінтовачных і буйнакаліберных патронаў, што сведчылі аб тым, з якімі ўпартымі баямі нашы войскі адстойвалі гэтыя мясціны. У мірную пару ўсё гэта людзі даўно пазбіралі б і здалі як лом каляровага металу. А цяпер яно нікому не патрэбна.

Спачатку Сіліч не прыдаў асаблівага значэння таму, што сусед з усіх бакоў дапытліва разглядае гільзу. Ці мала пра што чалавек можа меркаваць і разважаць сваім розумам? На тое ж ён і вышэйшая жывая істота, каб думаць.

Але пасля таго, як Багдан Платонавіч задаволіў цікаўнасць і па-гаспадарску паклаў гільзу ў рэчмяшок, хлопец не ўтрымаўся і з’іранізаваў:

— Навошта гэты лом, хоць ён і з каляровага металу?

— Трэба аддзячыць чалавеку, — непераканаўча прамовіў той у адказ. — Не за хлеб, канечне. Хлеб гэты наш. А за спагаду.

Міхась разумеў, што Багдан Платонавіч мае на ўвазе канваіра з жалезным крыжам, але не ўяўляў, чым сусед можа аддзячыць таму. Праўда, высвятляць гэтага не стаў, саромеючыся чапляцца з недарэчным роспытам.

«Што можна зрабіць з гільзы? — не цяміў хлопец. — Хаця я здзіўляўся, навошта ён прыхапіў тады пагнутую дзюралевую бляху. А глядзі ты, якое вядзерца ў яго атрымалася!»

Толькі пад вечар, калі Багдан Платонавіч на нарах моўчкі працягнуў Міхасю ўкарочаную, надраеную да бляску гільзу, хлопец нарэшце зразумеў, чаму сусед падазрона затрымліваўся ў прыбіральні і доўга сланяўся каля сцен на падворку. «Значыць, употай, каб не бачылі ні вартавыя з вышак, ні наглядчыкі, ён спачатку адпілаваў шыйку, а потым нечым вышараваў гільзу».

— I што гэта будзе? —не разумеў хлопец, разглядаючы ўкарочаную -блішчастую гільзу.

— Ужо ёсць! — задаволена прамовіў Багдан Платонавіч і, нібы даючы час, каб хлопец сам здагадаўся, што гэта такое, але, не дачакаўшыся ягонага адказу, пасля кароткае паўзы расчаравана растлумачыў: — Ваза.

— Ваза? —разгублена асекся Міхась.

Калі б з ім быў не Багдан Платонавіч, а хто-небудзь іншы, хлопец падумаў бы, што гэты чалавек здзяцінеў. Сіліч ведаў вазы для цукерак або садавіны. Цяпер, у пару ваеннага ліхалецця, яму было няўцям дый нават у галаву не прыйшло б, што з гільзы ад снарада можна зрабіць вазу для кветак. Здавалася, гэта зусім несумяшчальныя адна з адною рэчы. Аказваецца, для простага чалавека жыццё і смерць існуюць побач адно з адным. I гэта заканамерна. Навокала шугае пажар вайны, у якім захлынаюцца і гінуць людзі, а непадалёку ажно буяюць расліны і растуць кветкі.

Хлопцу не хацелася крыўдзіць суседа. Таму, каб толькі як-небудзь згладзіць прыкрае адчуванне ад таго, што ён не мог здагадацца, дзеля чаго зроблена гэта рэч, наіўна запытаўся:

— Чым вы згладзілі яе краі?

— Кавалкам цэглы.

— Нават не прыкметна, што ў гільзе адрэзана шыйка. А чым гэтак надраілі?

— Пяском—пад сцяною, а за кухняю — попелам. Цяпер можна ўручыць.

Міхась змоўчаў. Яму не хацелася расчароўваць Багдана Платонавіча. Хлопцу здавалася недарэчнаю суседава выдумка. «Мяркуючы па таму разбою, якім цяпер у свеце верхаводзяць немцы, не скажаш, што яны — сентыментальныя. Дый навошта салдату ваза для кветак? Хіба ж ён жанчына?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.