Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але, калі трохі разважыў розумам, напал ягонай думкі паступова пачаў астываць. «Здавалася б, у адрозненне ад суседа я павінен быць болей сентыментальны і чуллівы. Дык не, нават не дапяў да таго, што ён выштукаваў з гільзы. А яму, простаму, да таго ж, вядома, не высокаадукаванаму чалавеку, дый яшчэ ў гэтакіх жахлівых умовах, мрояцца вазы для кветак. Аднак калі мы з ім, свае, браткі-славяне, па-рознаму глядзім на гэты самаробны сувенір, дык хто ведае, як да яго паставіцца немец?»

Хаця Сіліч і сумняваўся ў тым, што канваір возьме гэтую недарэчную

І зусім непатрэбную забаўку, аднак жа і Багдана Платонавіча шкадаваў i спагадаў яму. Хлопцу не хацелася, каб немец палічыў нашага чалавека дзіваком, у якога ў жахлівых умовах памутнеў розум. Так што, калі б нават сусед не папрасіў падстрахаваць яго, недасведчанага ў чужой мове, тады як будзе аддаваць сувенір, Міхась усё роўна не пакінуў бы Багдана Платонавіча на волю лесу, а стаяў бы напагатове, каб выручыць яго ў складаным становішчы.

А яно амаль так i адбылося. Як у ваду глядзеў хлопец.

Назаўтра, калі Міхась з суседам чакалі, пакуль Леанід накідае ім насілкі, да іх падышоў і прыпыніўся канваір з жалезным крыжам, што шпацыраваў па абочыне. Багдан Платонавіч не разгубіўся, выбраў момант і, нязграбна працягваючы да немца дно блішчастай гільзы, выпаліў:

— Камарад, гэта вам.

— Вас іст дас? —насцярожыўся вартавы, як быццам палонны вытыркнуў перад ім зыркае лязо або міну замаруджанага дзеяння.

— Ён зрабіў вам вазу для кветак, —па-нямецку растлумачыў Міхась, кідаючыся на выручку таварышу.

Па выразу немца адчувалася, як няўцямнасць выцясняе ягоную насцярожанасць. Вяла, усё роўна як нехаця, ён працягнуў руку, каб узяць вазу. Але калі ўзяў яе і яна заззяла на сонцы, нібы люстэрка, азараючы ягоны твар, на ім спярша ўзнікла здзіўленне, якое па меры таго, як немец з цікаўнасцю разглядаў вазу, паступова змянялася захапленнем.

— Гут! — нарэшце сказаў ён Багдану Платонавічу, калі з усіх бакоў агледзеў надраеную вазу, і, звяртаючыся да Міхася, па-нямецку дадаў: — А каб выгравіраваць на ёй надпіс, было б зусім прыма, зэер гут!

Сіліч пераклаў суседу тое, што сказаў немец.

— Няма чым, — паціснуў плячамі Багдан Платонавіч, але пас ля некаторага роздуму, чухаючы патыліцу, памяркоўна згадзіўся: — Няхай напіша, што трэба выгравіраваць, паспрабуемо зрабіць.

Калі Міхась пераклаў суседаў адказ, канваір спярша памкнуўся вярнуць палоннаму вазу, але потым штосьці перадумаў і, хаваючы яе ў торбачку, што вісела на баку азадка, хітравата ўсміхаючыся, растлумачыў:

— Каб не адабралі іншыя.

Ні Міхась, ні Багдан Платонавіч так і не зразумелі, што ён вырашыў зрабіць з вазаю. Нічога не сказаў пра гэта канваір і Леаніду, якога ў абедзенны перапынак клікаў распальваць цяпельца.

Праўда, калі вярнуўся з працы, Сіліч бачыў, як немец заходзіў у майстэрню і заглядваў у гараж. Але ці мала чаго ён можа швэндацца на тэрыторыі падсобнай лагеру гаспадаркі?

Толькі назаўтра, дый то не з самае раніцы, усё стала зразумела. Мусіць, немец не хацеў, каб вартавыя бачылі, што палонны робіць яму сувенір, бо амаль да самага абеду не падыходзіў да Багдана Платонавіча і нават рабіў выгляд, што не заўважае яго, як заўсёды шпацыруючы міма па абочыне. Перад тым як майстра абвясціў абедзенны перапынак, канваір спыніўся каля трох суседзяў, калі тыя сышліся да погарба патрушчаных руінаў. Міхасю ён неўпрыкмет перадаў агрызак алоўка з аркушыкам паперы, складзенай у некалькі столак, а Багдану Платонавічу вярнуў гільзу і даў пакуначак, загорнуты ў газету.

— Гэта задатак, каб сувенір не перакупіў хто-небудзь іншы,—усміхаючыся, удакладніў ён Міхасю і, адыходзячы, даў зразумець, каб той пераклаў ягоныя словы таварышу.

У абедзенны перапынак у кювеце Багдан Платонавіч нецярпліва разгарнуў газетны скрутак. У ім аказаліся бутэрброды з каўбасою і асобна загорнуты ў паперу не то керн, не то прабойнік з пляската адвостранай дзюбкаю. Канваіраў задатак Багдан Платонавіч раздзяліў пароўну між таварышамі. Калі яны з’елі яго, Міхась асцярожна, каб надта не кідалася ў вочы Іншым, між каленяў разгарнуў складзеную крыж-накрыж паперку, якую неўпрыкмет перадаў яму канваір. У выдраным з вучнёўскага сшытка аркушы дзве верхнія лінейкі былі запоўнены разборлівымі нямецкімі літарамі: Andenken an Rufiland, Umen See, 1942 К

«Застаецца акуратна адарваць напісанае — i от табе i папера, от табе і аловак. Толькі шрайбуй! З аднаго боку аркуша, што ты пакуль жывы, але мадзееш, а з другога—матчын адрас. Гладыш перадасць жонцы тваё слёзнае маленне. З яе лёгкай рукі яно i пойдзе па свету... Не, няхай нічые вочы лепей не чытаюць такога! Бо ягоная ж вестка толькі асарамаціць бацьку... Той спадзяецца, што сын дзесьці калашмаціць ворагаў. А ён трапіў да іх у палон дый яшчэ разлічвае на матчыну дапамогу».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.