Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы бачымся з Войцехам рэдка, пішам адзін аднаму вельмі мала, але даўно ўжо чытаем адзін адна го. Я яго нават перакладаў, а ён i пра маю асабіста кнігу, i пра нашу «Я з вогненнай вёскі...» у польскім выданні пісаў з належным разуменнем. А яшчэ мы з ім равеснікі, абодва салдаты трагічнага верасня трыццаць дзевятага года. Праўда, на год старэйшы, з адукацыяй, ён тады быў афіцэрам, пан падпаручнік Жукроўскі,— вялікі бар'ер паміж намі, якога даўно ўжо няма.

Цяпер тое, што мы гаворым пра Хэлм, перад вайною от сабе гарадок, якому суджана было ўлетку сорак чацвёртага стаць першым вызваленым польскім горадам, першай часовай сталіцай Народнай Поль шчы, цераз іншае штосьці, неабавязкова гістарычнае, у мяне ўвесь час прабіваецца толькі сваё...

Чырвонацагляныя, яшчэ з царскага часу, казармы, знешне нават прыгожыя, a ўсярэдзіне прасмярдзелыя дапатопнай санітарыяй. Жорсткая муштра, не ведаю, ці горшая, чым у якім-небудзь іншым войску, але ж так часта агідлая сваёй тупой аднастайнасцю, бруднакрыклівым прыгнётам маладой душы. Свае, толькі свае скупыя часіны,— уранні, да пабудкі, калі праз акно трэцяга паверха добра было вітаць вясковым роз думам усход сонца, увечары ці нават удзень, калі здаралася нейкая шчыліна свабоды i можна было ў закутку паміж ложкамі дарвацца да свайго галоўнага — што-небудзь пачытаць. У святы або на пасту «службовага», днявальнага па роце, ноччу той адзінокай свабоды выпадала зрэдку значна больш. У былой казарменнай царкве, ператворанай у «святліцу», была бібліятэка, без каталога, толькі з паненкай загадчыцай, недавучанай гімназісткай, якая міла-ветліва дазваляла браць усё, што знойдзеш сам.

У той бібліятэцы я ўпершыню сустрэўся з «Прыгодамі Швейка», старонкі якога вельмі адпаведна накладваліся i на нашу штодзенную салдацкую рэчаіснасць, там пачаў Рэймантавых «Мужыкоў», знайшоўшы толькі першы том, не кончыў Прусаву «Ляльку», бо i тут не хапіла другога тома, перачытваў па-польску Чэхава, Мапасана, браў на зуб іншыя выпадковыя кнігі, скажам, сухавата-патрыятычныя апавяданні Струга, не надта вальнадумную «Гісторыю Хрыста» італьянца Папіні, сёе-тое іншых аўтараў, менш цікавых ды значных. I не запомніў бы ix, каб не блакнот, каб не прывычка,— ужо прывычка на дваццаць другім годзе працоўнага сялянскага жыцця — запісваць тое, што ўпотай, шчасліва здавалася патрэбным, рабілася пра запас i з пэўнай рызыкай.

Гэты блакнот пранёс я i цераз палон, што было яшчэ больш рызыкоўна.

Вось адзін з тых салдацкіх запісаў, зробленых «службовым» кулямётнай роты на начным дзяжурстве:

«Чытаю, пішу, а на дварэ світае. Сям-там спознены туман, месяц — «кусок ртути», арошаная зеляніна, мокрыя кветкі на спакойных яблынях. Чырыкаюць вераб'і, каркаюць вароны, кахкаюць галкі. Усё пацягнута лёгкай фіранкай сіняватай імглы... Душа мая поўная міру, любові, паэзіі. Успамінаецца раніца героя «Чатырох дзён»: «Серый полумрак поднимался з земли...» Не, ні яму, ні мне «не да твару» быць сторажам карабінаў i кулямётаў, гэтых страшэнных носьбітаў смерці, што цярпліва дрэмлюць у чахлах, сытыя, выцацканыя стараннымі рукамі «вольных i нявольных»...

Зачараванасць літаратурай i юначы пацыфізм.

«Кусок ртути» — з «Карэнінай». «Чатырма днямі» Гаршына я быў у апошні год перад войскам не проста зачараваиы, я пераклаў ix i спадзяваўся выдаць. Не памятаю ўжо дакладна — асобна выдаць ці ў зборніку першых апавяданняў, які таксама не быў выдадзены. Атрымаўшы павестку, я паспеў за тыя лічаныя дні дома толькі ўсё сваё перапісаць i выслаць у Вільню, мяркуемаму выдаўцу.

A пацыфізм мой ішоў ад Талстога, гадоў з шаснаццаці. Наіўная, чыстая шчырасць яго, да чаго я толькі дакрануўся ў «Птушках i гнёздах», прайшла суровую праверку на перадавой пад Гдыняй, а пазней яшчэ раз у партызанах. У Хэлме, куды з Гдыні быў перанесены дурман рэкрутчыны, ён мне, той пацыфізм, прынёс нямала патайных пакут, хоць знешне я быў вясёлым ды кампанейскім хлопцам i нязгоршым салдатам.

Апроч кніг у «святліцы» былі яшчэ на сценах малюнкі Гротгера, графічныя цыклы якога, звязаныя з паўстаннем 1863 года, я памятаў ca школы. Цяпер, на салдата, непараўнана большае ўражанне зрабіў балюча-сумны «Накцюрн»,— месяц i хмары над апусцелым полем крывавай сутычкі, а яшчэ больш — «Пасля бітвы»,— твар, вочы i слёзы маці над забітым сынам... Штосьці блізкае да Гаршына, па-свойму пра адно, пра тое самае... Матчыны слёзы жылі ў маёй душы яшчэ ўсё свежым успамінам пра сваю, ужо на схіле сёмага дзесятка i слабенькую, якой я не мог здалёк нічым дапамагчы, апроч пісьмаў, двойчы на тыдзень, як абяцаў, з размалёўваннем свайго жыцця ў самыя светлыя колеры. А чалавечы пратэст супраць вайны — гэта той, ужо ў двукоссі, «пацыфізм», які жыве ва мне i сёння. Марай пра мір i дружбу паміж народамі, службай слова ў гэтым, адзіна разумным напрамку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.