Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янка Брыль

Сёння і памяць

Апавяданні, мініяцюры, эсэ

Падрыхтаванае на падставе: Брыль Я. Сёння і памяць: Апавяданні, мініяцюры, эсэ,— Мн.: Маст. літ., 1985,— 317 с., іл.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Свежасць

Ранняя ціхая раніца. Ідылія такая, што і сабакі гаўкаць лянуюцца. Толькі птушкі нястомныя,— шчабечуць, цёхкаюць, каркаюць, кукарэкаюць зрэдку.

З-за Нёмана, з лугавога бязмежжа з пушчай на даляглядзе,— жораў!.. Ён так хвалюючы саліраваў адтуль і ўчора.

Зязюлі кукуюць не аднолькава. Адна, бліжэйшая,— неяк ці то зусім па-старэчы, ці то прастуджана. Колькі трэба ўпэўненасці ў сваім абавязку, колькі ўпартасці, каб так бясконца паўтараць — адно і тое ж «элегічнае куку»?..

Салавей — з лазняку пад абрывам. У гэтага натхненне, радасць вечна новая, хоць і спявае ён, здаецца, тое самае.

*

Два дні парыла, і вось па поўдні збіраецца на добры дождж, навальніцу. Хмара насунулася з поўначы, зацягнула ўвесь захад, загнуўшыся і на поўдзень. Другая, цямнейшая, ідзе з паўночнага ўсходу, з-за Нёмана, ад пушчы. Даўно нячуты, цудоўны канцэрт — рознай сілы, працягласці і тэмбру перакаты грому. Зноў, і зноў, і зноў...

Верхавіны бяроз, старой вярбы і ліпы, якія перада мною, то аціхаюць, то варушацца ад лёгкіх і мацнейшых подыхаў навальнічнага набліжэння. Пакуль было зусім ціха, над бульбай, памідорамі ды кветкамі бела мігцелі капусныя матылі. А дыхнула мацней — і з дрэў, зялёных у поўнай сіле, процьмаю матылёў пасыпалася слабейшая, заўчасна пажаўцелая лістота.

Высока залунаў, закружыўся каршун, якому, мусіць, не толькі таксама лягчэй пасля парнасці, але ж і цікава, вольна-прывольна пад цёмнай грукатлівай свежасцю.

*

Учора над лясной дарогай, богведама з якое вышыні, з бярозы апусціўшыся, вісеў пузаты, як арэх, павук.

А сёння, калі я хацеў прайсці ўздоўж Нёмана цераз густы, высокі вербалознік, па ледзь прыкметнай сцежцы, прабіўся да гразкага раўка і мусіў вярнуцца з зялёнай гушчэчы назад,— неба прыемна адкрылася нада мною і ўзнагародзіла нечаканым. Нізка праляцелі два жоравы — магутныя шаракі. Адзін нават курлыкнуў, а я ўдагон ім чамусьці ўспомніў радасна, што па-армянску жораў — крунк .

Хораша пахла пакошай.

*

Знаёмая сцяжына лесам, каля ячменю, цукровых буракоў, свежай пожні пасля знятай сумесі-зялёнкі. А потым — вялікае поле чыстага, добрага жыта. Маладзенькі, густы сасоннік каля жыта і — валуны. Сасоннік старэйшы, таксама густы, стрункі «каранданшік», і раздвоеная, багатая бяроза ў самым росквіце.

Пастаяў каля жыта, «папаіўшы вочы яго выглядам», і мноства яго, вялікі чысты абшар выклікаў жаданне ўбачыць гэта зверху, у невысокім, ціхім палёце.

*

Дзень будзе сонечны,— з ранняга ранку паказвае.

На ячным полі ўчора дацямна працавалі два камбайны. Не кончылі, заначавалі тут, маўчаць чырвоныя аграмадзіны. На нізенькай, чыстай пожні рады-палосы вымалачанай саломы.

Воддаль ад маёй сцежкі пахаджаюць два буслы. Добра яны глядзяцца па фоне пожні і пілавата-зубчастай сцяны ельніку за прылясной дарогай. Аж пастаяць захацелася.

Трэці бусел сеў вунь на слупе электралініі, а на далейшы слуп усцерабілася варона. «Табе можна, а мне што — не?» Я набліжаўся да іх па аголенай камбайнам сцежцы, на якой ужо не будзе ўранні росна вышэй халяў. Бусел непалахліва, на ўсякі выпадак, спаважна зляцеў, спланіраваў на пазалочанае сонцам, ад радоў паласатае ячнішча, туды, дзе тыя два. Варона, як па сігналу, заматлашыла чорнымі ў іншы бок.

Густы туман над ракою пранізваюць промні нізкага сонца. Каля хаты — высокае, каласістае жыта. Сваё, на сотках, пад серп. Над хатай, знакам утульнасці, павольны дым. А пад жытам, па правадах, немітуслівыя жнівеньскія ластаўкі. Чысцяць перайка, перачырыкваюцца, так сабе ціхенька сядзяць, белымі воллейкамі на ўсход.

1983

Сумленніца

Новая хата, у якой мы часова жывём, чыстая і абстаўлена, як і ў многіх у гэтым пасёлку, «па-гарадскому»: з сервантам, канапай, тэлевізарам. На вялікіх вокнах — крухмальная пругкасць і снегавая бель гардзінаў, за якімі высока чырванеюць вяргіні, а далей відаць зялёнае — грады, яблыні, лес.

Туды, па чабор, пайшлі мае жанчыны, жонка з малою ўнучкай. А я сяджу, нарэшце, за сталом. Як быццам пішацца, нешта жывое пачаў... І не пачуў, як хтосьці за сцяною ўвайшоў, двойчы лёгка рыпнуўшы дзвярыма, з двара на ганак, а з ганка ў кухню. Пачуў я ўжо толькі голас адтуль, жаночы:

— Ёсць тут хто ці нікога няма?

З прыкрасцю адарваўшыся ад работы, выходжу насустрач. Незнаёмая цётка, хутчэй бабуля, з кошыкам яек. Вітаемся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x