• Пожаловаться

Янка Брыль: Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1985, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Сёння і памяць

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Сёння і памяць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ўжо быў на шаснаццатым годзе, аднак любаваўся жыццём разам з гэтаю тройкай, многае бачачы нібы іхнімі вачыма, а каб выказаць радасць, карыстаўся і тым, што ўжо даўно ад- чута і прыдумана, што мне вядома было з кніг і ад людзей, карыстаўся і тым таксама, што хацелася зрабіць самому. Дзе не хапала да вершаў мелодыі, «падбіраў» сам. І сам складаў для малых, а потым для сябе запісваў, вершыкі пра кума-вераб'я, пра шпака на бярозе, яшчэ пра нейкую радасць. Няхай сабе тыя «творы» мае і непрыгодныя, каб тут іх паўтараць, але тады яны і слухачам, і аўтару падабаліся. Дзеці запаміналі іх, лепш Валя, горш Валодзя, і гэтай славы ці проста радасці мне хапала. Дзецям гульні — таксама. Як хапае кіёчка замест каня — і таму, хто так едзе, і хто гэтым любуецца.

Толя да нашай самадзейнасці яшчэ не дарос, яму заўсёды было цікава ды весела і з гэтым, і без гэтага. А я, зверху любуючыся ім ці беручы яго на рукі, часта лавіў сябе на тым, што любуюся не проста мілым хлапчуком, але сынам яе, нават цераз яго — ёю самой...

Тым больш і люба, і пакутліва, і сорамна, і зноў — найбольш! — хвалююча гэта бывала для мяне пасля аднаго здарэння. Нават і не са мной здарэння, а з Васілём.

Ён ужо быў дзецюком, кавалерам, хадзіў да дзяўчыны ў суседнюю вёску. Са мной, па нашай даўняй прывычцы, ён дзяліўся ўсім патаемным, якое, зрэшты, дайшло ў яго тады толькі яшчэ да пацалункаў. І ён не разумеў, відаць, што гэтымі расказамі не выводзіў мяне ў сталасць, а дадаваў маёй адзіноце трывогі, пакуты, зайздрасці, спякотна-тужлівага чакання. Я не ведаў, як у яго, а ў мяне, у маім патаемным, было і такое, што заставалася толькі маім, і падзяліцца гэтым нават з ім, не проста братам, але і другам з маленства, было нялёгка. Скажам, пасля той леташняй збянтэжанасці ў князевай канцылярыі я расказаў Васілю пра наненачку і маё хваляванне, аднак не ўсё расказаў. Без таго, што за ёю, чарнявай ды паўнагрудай, у тым складаным, і чыстым, і брыдкім хваляванні стаяла для мяне другая, непараўнана мілейшая — мая яна, суседка Зося, што потым яна яшчэ больш ярка і шчасліва мучыла маё ўяўленне... І такога не скажаш, нават яму, Васілю, што мне часамі, узяўшы маленькага, шчабятлівага Толю на рукі, хацелася пацалаваць... Ну, не проста яго, не так, як цалуюць малых, як я, дарэчы, ніколі не цалаваў ні Валодзю, ні Валю, а праз яго, Толіка,— яе, зноў жа яе, яго маму.

Яна прыйшла за Проньку з далёкай вёскі. Тады маладзенькая, сарамлівая, цяпер і памажнелая і пасмялелая ў хаце і з людзьмі. Пасля Толі пагодкам нарадзілася дзяўчынка, а Зося зноў была прыгожай, маладой, як і раней, і ў новай сталасці са сваёй, назаўсёды дадзенай, мілай, як быццам дзіцячай усмешкай, якую ўзяў ад яе, і так хацелася, каб назаўсёды захаваў яе Толік.

У панядзелак, пасля чарговага паходу да свае Зіны, Васіль не пра яе расказаў мне яшчэ што-небудзь, а расказаў... пра маю... пра Зосю... Не думаючы, што вось ён яшчэ раз залез у маё патаемнае.

Васіль ішоў Раманавым дваром, потым па агароднай дарозе, а тады, штосьці заўважыўшы, спыніўся пад вішняй.

Што ж ён заўважыў? Ды нічога незвычайнага. Быў ранні пагодлівы адвячорак, нядзеля, прыемная пара, пярэдых паміж сенаваннем, якое закончылася, і жнівом, якое вось-вось пачнецца. Стараваты, як мне здавалася, Пронька па-свойму спакойна і важна ішоў са свайго двара ў прыгуменную адрыну. Не бачачы Васіля, адчыніў палавіну дзвярэй, увайшоў туды, знік, а дзверы засталіся прыадчыненыя.

Сюды ж, аказваецца, ішла і Зося. Нібы чагосьці там, у хаце, не закончыўшы, а то і знарок не надта спяшаючыся («Вытрывае, вельмі ўжо загарэлася»,— як за яе падумаўшы, сказаў мне Васіль), яна ішла за мужам зводдаль. На свежае сена, у вольную волю, бо дзе ж там — у люднай хаце ды ў белы дзень...

Адрынку з сярэдзіны зачыніла яна. А пакуль зачыніць, пакуль зусім не звузілася шчыліна паміж дзвюма палавінкамі шырокіх, шэрых дзвярэй, Зося ўсміхнулася. Заўважыла пад вішняй Васіля і ўсміхнулася. Ужо як сталаму, які ведае, што да чаго, аднак і маладзейшаму не толькі за Проньку, але і за самую яе: хоць ты ўжо і дзяцюк, ды шчасце такое, як наша, звычайнае, спакойнае, табе яшчэ недаступна...

«На трэцяе былі, відаць, закладзіны»,— закончыў свой расказ Васіль. І гэта не здалося мне, калі па-сёнпяшняму ўспамінаю, грубаватым, але вельмі змястоўным — было. Зайздросным, раўніва пакутлівым — таксама.

І вось тады, у тыя дні са мною адбылося страшнае, дзеля чаго я наогул усё гэта ўпамінаю.

3

Ад рання я быў у полі, даворваў папар пад жыта, на восень, вярнуўся ў самы пачатак спёкі, выпрагаў з плуга (на санках) Каштанку, а мой найменшы сябрук круціўся каля мяне адзін, без Валодзі і Валі. Прыбег, бо быў якраз на вуліцы. Толя не «памагаў» у чым-небудзь, са сваімі бясконцымі «што хэта, ха?», а вельмі ж нешта раздурэўся. Спачатку ён, смеючыся, бегаў вакол жарабяці, якое таксама стамілася на ворыве, то гойсаючы там, то поўзаючы побач з маткай за плугам, і было вялаватае, нават і потнае. Потым Толя забегаў вакол Каштанкі і мяне. Я быў штосьці задуманы і не заўважыў, як ён, збочыўшы з круга, скокнуў кабыле пад жывот і, выскачыўшы на другі бок, радасна, пераможна крыкнуў:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Янка Брыль: Муштук i папка
Муштук i папка
Янка Брыль
Янка Брыль: Вітраж
Вітраж
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.