Янка Брыль - Дзе скарб ваш

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Дзе скарб ваш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзе скарб ваш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе скарб ваш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

Дзе скарб ваш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе скарб ваш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янка Брыль

ДЗЕ СКАРБ ВАШ

Лірычная проза

Падрыхтаванае на падставе: Янка Брыль, Дзе скарб ваш: Лірычная проза, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1997. — 334 с.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

...бо дзе скарб ваш, там будзе

і сэрца ваша.

Ад Мацвея. VI, 21

Над фотаздымкам

Зроблены ён улетку трыццаць шостага года, пра што гаворыць надпіс на адвароце, у вёсцы Рачканы на Ляхавіччыне, што дадам цяпер.

Гэтую вёску тады я ўжо ведаў: мы з братам хадзілі туды на год раней.

Маці казала, што ў нашых з Мішам паводзінах «усе свечкі загараюцца ад яго, старэйшага». Так было з нечаканым вяртаннем з гімназіі i захапленнем філасофіяй Льва Талстога, з дзіўным i смешным для вёскі вегетарыянствам, так было i з паходам у тыя невядо-мыя Рачканы, на спатканне з малёванцамі. Уладзімір Кот, наш намнога старэйшы сябар з Міра, добра-такі нагаварыў нам пра тых рачканскіх «аднадумцаў», з якімі ў яго была такая ўжо дружба, што «панская» паліцыя ў сваіх пратаколах, якія захаваліся ў архівах, i самога яго называла малёванцам. Да «свечак», якія i сапраўды шмат у чым загараліся ад схільнага да захапленняў Мішы, трэба дадаць i маё ўзроставае падпарадкаванне яго аўтарытэту, a яшчэ i тую ўласцівасць майго характару, якая праяўлялася ў сяброўстве не толькі з братам: я легка, а то i залішне лёгка паддаваўся ўплыву таго, з кім сябраваў i хацеў сябраваць. Так было i паўтаралася пазней, у розных жыццёвых абставінах, a ў маленстве i раннім юнацтве быў адзін Міша.

З Рачканамі, алроч ягонага ўплыву i сваей у мяпе цікавасці, было яшчэ i жаданне пабачыць свету, выйcцi ў новае, вольнае. Наша жыццёвая прастора ў той час распасціралася ў адзін бок, на ўсход, на трыццаць кіламетраў, да павятовых Стоўбцаў, куды я аднойчы вазіў у бальніцу старую цётку, маміну сястру, на захад — на сорак, да ваяводскага Наваградка, дзе i я пакаштаваў гімназіі, на поўнач — у Налібоцкую пушчу, куды мы за дваццаць — дваццаць пяць кіламетраў ездзілі зімой па дровы, дзеравякі або жэрдзе, а на поўдзень — толькі нейкіх дзесяць да вёскі Крышылоўшчына, дзе жыў наш другі, таксама намнога старэйшы сябар-аднадумец, бацька люднай ды небагатай, працавітай сям'і Якаў Ваўчок, кнігалюб, што вучыўся ў мірскім гарадскім вучылішчы, а потым спакваля сабраў нямала добрых кніжак, якімі шчодра пазычаўся. Ну, а тыя Рачканы, што таксама на поўдні i нешта на шэсцьдзесят кіламетраў далей — колькі яшчэ Беларусі, да таго ж у пышнай красе пачатку пагодлівага лета!..

Што ж да Мішы, дык у яго, апроч агульнага для нас абодвух, было яшчэ i толькі сваё, вельмі нялёгкае, што мы з ім аніяк не маглі падзяліць пароўну. Ён толькі што прайшоў прызыўную камісію, якая «здала» яго ў кавалерыю, а туды бралі ўвосені. Яно, хутчэй за ўсё, можа здарыцца якраз у гэтую восень, а ён цвёрда намерыўся адмовіцца ад вайсковай службы як пацыфіст, за што будзе суд i турма... Задумацца было над чым. I ў гэтым нашым паходзе, які хто-небудзь вясёлы мог бы назваць i прошчай, Міша, старэйшы за мяне на тры гады, адчуваў патрэбу больш чым краязнаўчую...

Toe, што ў нас гэтымі днямі, пасля веснавой работы, перад сенакосам, ішло перасыпанне хлявоў, з нанятымі двума цеслямі з суседняй вёскі, не здавалася нам перашкодай. Сёмуха — тры дні свят з дадаткам, «градавой серадой»,— думалi справіцца. На адзін дзень усё ж перабралі, за што нагарэла ад маці, пад справядлівае маўчанне брата Колі, яшчэ не жанатага гаспадара, што ўвосені вярнуўся з вайсковай службы, i пад стрыманае недаўменне цесляў, дарэчы, нашых дваюрадных братоў, старэйшых за нас i сямейных.

Цяпер я тую «распусную» дзіўнасць нашых паводзін бачу нібы нават староннімі вачыма, скрозь пэўную паблажлівасць да юначай наіўнасці думаю, што ў нас тады інакш быць i не магло,— без пошукаў, без імкнення да глыбейшага сэнсу жыцця...

I так — Рачканы.

Секта малёванцаў узнікла ў канцы мінулага стагоддзя на Кіеўшчыне. Душою яе быў Кандрат Аляксеевіч Малёваны (1845-1913), малапісьменны кіеўскі мешчанін-стальмах, рэлігія якога ўся была ў любові да брата-чалавека i да жывых істотаў, адкуль i пайшло i адмаўленне ад службы ў войску, ад удзелу ў любой вайне, а таксама i вегетарыянства. За свае пропаведзі Малёваны доўгімі гадамі пакутаваў у шпіталях для псіхічнахворых, катаваўся царскай паліцыяй, але ў веры сваёй быў нязломны. За яго i ягоных паслядоўнікаў заступіўся Талстой i іншыя прадстаўнікі перадавой рускай інтэлігенцыі, што абумовіла веданне малёванцаў i за мяжою. У чатырохтомным дзённіку «Яснополянские записки» славака Душана Макавіцкага, сябра Льва Мікалаевіча i яго асабістага лекара, Малёваны i малёванцы згадваюцца часта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе скарб ваш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе скарб ваш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзе скарб ваш»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе скарб ваш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x