Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым бабуля, скупая на «сентыментальнасці», сказала тое самае. Яна ж і пабыла ў вёсцы са сваёю, па-іхняму — даўняй, сяброўкай, і ў чарніцы схадзілі, цэлы во слоік пазычаны ў сумцы пазычанай прывезла. «Сіротка наша харошая».

Праўда, гэтага ніводнае з іх, старых, не сказала.

*

Відаць, у сувязі з прыгожай маладзечанскай зямлёй, якою я з акна машыны і выходзячы сям-там любаваўся пазаўчора, зноў вось успомніў, жыва і люба, як у канцы жніўня шэсцьдзесят чацвёртага года адправіў сваіх з-пад Нарачы ў Мінск машынай, а сам панёс васьмігадовага сына на самалёце. Падарунак яму і сабе. Які румяны, які. захоплены ён быў ад шчасця нейкай сто — дзвесцеметровай вышыні, як многа бачыў — зверху і навокал!..

*

Старэйшая ўнучка, што ўжо амаль зусім выходзіць з усякага маленства, пайшла прайсціся з унучкай маленькай, якая яшчэ ўсё ў казачным шчасці пачатку.

Вяртаюцца з ляснога берага ракі. У маленькай на чырвонай вязанай шапачцы светла-шэрым маладзіком панасаджаны маладзенькія шышкі лопуху, прыліпалкі. Сустрэўшы дзеда, абедзве ўнучкі смяюцца, шчаслівыя кожная па-свойму. Адна сваёй паблажлівай дванаццацігадовай даросласцю, а другая — сваім шчабятліва салодкім маленствам.

*

Бабуля рада, што маленькі ўнучак добра есць. З лыжачкі, у яе на каленях. Ахвотна, весела, папоўніцы.

Гэта ледзь не балюча пранізвае дзеда, які любуецца збоку. Ён думае, як гэта страшна, калі такім гэтага не даюць!.. Голад беднасці, сіроцтва. Голад вайны, акупацыі.

*

У вагоне электрычкі.

Маладзіца — «паглядзі ды вады напіся», такая салодкая. Як ёй да твару быць шчаслівай мамай першага смактуна, які сабе спіць па лаве, а яна сядзіць у нагах і час ад часу прыглядаецца, усміхаючыся ў душы, з лёгкім праяўленнем гэтай усмешкі ў светлых вачах і на румяных губках.

Муж, маўклівы здаравяк у спартыўным касцюме, усю дарогу чытае кнігу.

У другім аддзяленні — другая сям'я.

Мама — ужо крыху падношаная, з яшчэ ніштаватымі рэшткамі былой красы. Бабуля — ну, як бабуля, але выглядам — не дай бог горш і далей. І неспакойная, шчабятлівая ўнучка гадоў дзевяці. Узрост, у які я цяпер, з-за такое ж унучкі, можна сказаць, закаханы. На пероне ў Стоўбцах, калі мы чакалі электрычкі, малая з'ела вішню, а костачку палажыла на рэйку. Праходзячы міма, я не вытрываў: «Ну вось, а цягнік і абернецца». Мы з ёю засмяяліся. Цяпер мама ўважліва вяжа, бабуля паспрабавала драмаць, падлажыўшы да сценкі каля акна мяккую торбачку пад шчаку. А ўнучка ўсё пашчабечвае паміж імі.

Такія простыя, звычайныя хвіліны будуць імі ўспамінацца потым, як шчасце. Асабліва — не дай бог,— калі стане горш...

*

Даўняя-даўняя гутарка сярод вясковых мужчын, да якое і я, юнак, а можа, яшчэ і падлетак, прыслухоўваўся. Вечная тэма — пра выхаванне дзяцей. Помніцца толькі адно — за яго панурую незвычайнасць: «Дзіця павінна ўсіх баяцца». Сказаў гэта маўкліва важны прымак з далекаватай вёскі. Толькі ўсяго і сказаў.

*

У вакзальным падземным пераходзе малая дзяўчынка толькі на момант адстала ад мамы і страшна закрычала ў сустрэчных патоках дарослых ды незнаёмых... Ды тут вярнулася мама, з другім, меншым дзіцем «за ручку». Хапіла сваю большую за руку і павяла-пацягнула туды, куды спяшалася.

А я паспеў і нібыта спалохацца за малую, і супакоіцца, нават успомніўшы весела тое, што неяк бачыў па тэлевізары. Як гутарылі малпы, сабраўшыся чародкай, і адно малое хацела недазволена адлучыцца, а мама-малпа, не спыняючы гутаркі з суседкамі, між іншым, хапіла свайго няўрымсту за хвост і падцягнула да сябе.

*

На пляжы, каля «пераадзявальні» чарга. Пажылы, усмешлівы мужчына стаіць за ціхім, акуратным хлопчыкам. Пытаецца:

— А ты, малы, чаго туды?

— Я надзеў трусікі задам наперад.

Калі хлопчык дачакаўся і пайшоў у

загарадку, мужчына ўсміхнуўся мне, незнаёмаму, і сказаў:

— Што ж, гэта лепш за тое, што я ўчора бачыў. Падлеткі ў парку пыл паднялі каля лаўкі, на якой сядзела нейкая старая. Яна зрабіла ім заўвагу, дык яны: «Ты што, баба, зусім звар'яцела? Хто на цябе пыліць? Каму ты патрэбна?»

*

Поўны месяц над грэбенем лесу. Жнівеньская халаднаватая самотнасць.

Маленькая шчабеча з мамай, пакуль шчасліва заснуць. Чуючы гэта з другога пакоя, журботна думаю, што вось жа яшчэ і яна з'явілася на свет,— нібы зусім адна супраць усяго нялюдска цяжкага, што будзе і на яе шляху...

*

Сумны ды горкі роздум, калі трэба спаць, а сон не ідзе... І тут з кута, дзе ўнуччын ложачак, у цемры радасны голас праз сон, як водгук чагосьці там вельмі вясёлага: «Яна такая вялікая!..» Не больш, аднак і тон, і змест такі, што і самому стала добра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x