• Пожаловаться

Янка Брыль: Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль: Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1985, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Брыль Сёння і памяць

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Янка Брыль: другие книги автора


Кто написал Сёння і памяць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я гатоў папрасіць прабачэння ў журботнай памяці мноства бядняцкіх або нядбальскіх коней ды каняжын — заезджаных, недакормленых, абхвастаных вузлаватымі пугамі, абабітых па сухарэбрыцы, па кантовым крыжы кіямі, клышаногіх ад заўчаснай працы, з дыхавіцай, з макрацом, напаўсляпых і сляпых пакутніц ды пакутнікаў, але... Але і спраўных, дагледжаных коней было тады шмат. І не толькі ў маёнтках, маёнтачках і ў багацейшых сялян. Каторы і небагаты гаспадар, а кабылу сваю так «пяленгуе», што аж равок у яе на спіне, і пугай над ёю ні разу не лясне, а толькі ўсё ласкай ды памаленьку.

Я быў падлеткам, а наш Васіль добра ўжо браўся на гаспадара. Маці яшчэ толькі сеяць яму не давала, святую гэтую работу з урачыстай важнасцю робячы сама. Я ж быў у гаспадарцы яшчэ ўсё «на падхопе», больш каля дому, маме памагаў, і толькі як вазілі гной, у касавіцу, на жніве, на бульбе і мяне выводзілі ў поле. Тады ўжо і я авалодваў канём па-сталаму, амаль як паўнапраўны гаспадар,— ва ўсякім выпадку, так мне, падлетку, здавалася.

У нас тады быў не які-небудзь конь, а гладкая, быстрая кабыліца.

І ў сувязі з ёю помняцца два выпадкі.

Завёз я ў поле воз гною і вяртаўся праз суседаў двор, насупраць нашага. І не сядзеў, як трэба, на возе, адклаўшы адну, збітую з дошак, восланку сухім, знешнім бокам наверх, спусціўшы босыя ногі паміж пярэднім і заднім левымі коламі. Я фанабэрыста кленчыў ззаду, нават пасвістваў весела і не заўважыў, што ніжняя восланка пад маімі каленьмі на ямках пасоўваецца наперад і вось-вось дастане кабыле па задніх нагах. Так і сталася, калі я з нашага поля, праз лагчыну-выбоіну загуменнай дарогі сігануў возам на суседава прыгуменне. Кабыла ўпудзілася. Такое тады здаралася часта — коні пудзіліся найбольш ад вельмі рэдкіх аўтамашын па гасцінцы, дый так сабе ад якога страху, і гэта было так цікава, так страшна для нас, вясковых дзяцей. Я быў ужо не дзіця, я намагаўся стрымаць яе лейцамі, упяўшыся назад, ад чаго тая ніжняя восланка яшчэ больш даставала кабыле да ног. Мы ляцелі па прыгуменні, па агародняй дарозе і па дварэ так шалена, што я не паспеў і спалохацца. Убачыў толькі, як сусед, бравы дзядзька Раман, то махаў перад сабою нейкай ламачынай, то кінуўся да варот, паспеў зачыніць адну палавіну, а сам махнуўся ўбок, да сцяны. Кабыла шухнула ў вузкую, палавінную пройму варот, прарвалася з перадком, зад воза зачапіўся правым колам за шула, адарваўся і паляцеў налева, а я — направа. Потырч упаў на цвёрды дол ужо не гразкай вуліцы і — першы раз у жыцці — як быццам самлеў.

«Як быццам» — таму, што я памятаў і яшчэ памятаю — тады непасрэдна, а сёння з даўно па-бацькоўску сталай адлегласці,— як я ляжаў на зямлі, як мяне прытомніла наша суровая, сухаватая маці. Яна кленчыла побач, паднімала мяне аберуч пад галаву і плечы, цалавала і плакала:

— Міша, сыночак, не трэба! Не трэ-ба!

А я, здаецца, усміхаўся, пачынаў усё разумець, мне было добра, я быў шчаслівы ад такой, яшчэ дзіцячай, радасці. Тады было так, а сёння гэта бачыцца мне не проста расчулена па-старэчы — я цяпер тое «не трэба» чую і разумею інакш...

Такім было развітанне з маленствам.

Другі выпадак.

Васіль наш захварэў, не ўставаў ужо чацвёрты дзень. І вось я сам ужо, як гаспадар, вадзіў кабылу да жарабца. У князёў двор.

Мы ўжо адтуль вяртаемся. Я сяджу на возе, перада мною, збоку, ляжыць непатрэбная пуга. А кабыліца, прыкметна паспакайнелая, то тупае спраўнай, спорнай ступою, то лёгка, імкліва рысіць, толькі крані ляйчынай ці цмокні, а то і самахоць, асабліва як з горачкі. Яшчэ і папырхвае весела.

А я ўспамінам перажываю сваё зусім нядаўняе, толькі тры кіламетры назад, хваляванне.

Калі я пасля ўсяго зайшоў у князеву канцылярыю, каб выпісаць пасведчанне, мяне накіравалі да століка, за якім сядзела маладзенькая паненка. У той час кожны, хто чыста апрануты ў будзень, здаваўся і называўся папам. Тая паненка — чарнявая, у белай кофтачцы, нізка адкрытай пад грудзьмі.

А мне — пятнаццаты. Я многа працаваў, але ж і чытаў нямала. Сярод выпадкова знойдзеных кніг трапляліся і такія, дзе мне не ўсё было зразумела, хоць і цягнула ў тую панадную, таямнічую незразумеласць. Жанчына таксама была яшчэ недзе далёка — тая, што будзе маёй, аднак уяўляць тое наша, што калісьці прыйдзе, было то нясцерпна, хвалююча соладка, то ад пэўнай прыблізнасці прыкра, то зноў паэтычна, і таямніча, і радасна. Шчасце расло ў маёй душы, паўнапраўная маладосць спакваля падкрадалася мужнаю сілай, з боку гледзячы — я быў і сарамлівы трохі, і вуграваты, і ніштаваты з выгляду хлопец.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Янка Брыль: Муштук i папка
Муштук i папка
Янка Брыль
Янка Брыль: Вітраж
Вітраж
Янка Брыль
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль: Вячэрняе
Вячэрняе
Янка Брыль
Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.