Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ваша хадзяйка да мяне, на мой хутар, заходзіла. Заплаціла за чатыры дзесяткі, а толькі два ўзяла, бо якраз не было. Курачкі зноў наняслі, а яна не ідзе колькі дзён. Дык я во свежанькіх, яшчэ два дзесяткі.

Па цётцы відаць, што ёй не толькі трэба доўг аддаць, але ж і пагаварыць — і ёсць пра што, і хочацца. І праўда, не паспеў я запрасіць яе прысесці на белай табурэтцы каля кухоннага стала, накрытага вясёленькай цыратай, як цётка прысела сама і мне сказала, нібы гаспадыня:

— Сядзь, мой родны, ды паслухайце мяне.

Адразу так — і на «ты», і на «вы».

— Цяпер яно во як — вы чулі, відаць,— калі ў каго па фронце нехта загінуў, дык да пенсіі пяць рублёў дадаюць. Я са сваім жыла за польскім часам тры гады нявенчаная. Тыя разы казалі пра мяне: «Вунь пайшла сумленніца». Мы з Іванам нейкія трохі сваякі былі, ужо далёкія, можна было павянчаць. А поп то вянчае, то не вянчае. Мы з дзедам жылі Іванавым, такі ўжо стары, што хоць запалкі ад яго хавай. Павязем таго дзеда да бацюшкі, а дзед усё лічыць і далічыцца не можа, трэцяя мы стрэча ці другая. І ўжо толькі тады... Не, перад гэтым яшчэ, як Саветы прыйшлі першы раз, улетку мы павянчаліся.

Гаворыць цётка — як сабе самой, пра сёе-тое трэба здагадвацца. І я, тутэйшы, здагадваюся. «Прыйшлі першы раз» — гэта верасень трыццаць дзевятага, другі раз — ліпень сорак чацвёртага, другое вызваленне.

Значыцца, павянчаліся.

— Дык на табе,— вядзе цётка далей, як загадзя падрыхтаваўшыся да гутаркі са мной,— цяпер тое кнігі царкоўнае ў загсе няма! Няма во, не знайшлі. Майго забілі не там, дзе па той Берлін ішлі, а збоку. Ён са шваграм Яўхімам быў, кулямётчыкі. Швагра над вечар ранілі, сем месяцаў у госпіталі праляжаў. А мой яшчэ зранку крыкнуў яму: «Я ўжо гатоў!..» А звяшчэння я ніякага, мой родны, не палучыла. Сяджу ў таго ваянкома. Маёр такі. Харошы, відаць, чалавек. Колькі ж гэта во, кажу, пасля вайны ўжо? Трыццаць пяць гадоў, кажа ён. А божачка, кажу, я за гэты час зарабіла сабе пенсію, дваццаць восем рублёў, а ён колькі там зарабіў, мой Іван? Пяць рублёў мне прыслаў. Дый тыя я, тую дабаўку, пакуль палучаць буду, колькі яшчэ валакіты! А ёй жа ў мяне во і ў грудку калісьці быў...

Тлумачэнне патрэбна зноў. «Быў у грудку» — значыцца, у гуртку стотысячнай Сялянска-работніцкай грамады. Дый потым, відаць, калі пілсудчык! разграмілі яе, чалавек усё волі хацеў, жыцця чалавечага.

— Ён усе кнігі чытаў. І тоненькія, і таўсцейшыя. Араць паедзе, ляжа пад возам ды чытае. Або ноччу слепіцца, газоўку па акне паставіўшы. Колькі яго, мой родны, у тым пастарунку біла паліцыя! А цяпер я сказала б яму: «Во заслужыў, Іванка,— пяць рублёў. Ды яшчэ і хадзіць колькі трэба!..»

Дзве няўвязкі з гэтай дабаўкай: двух дакументаў няма. Аднаго — што не толькі яна жыла з мужам, як гаварылася ў той далёкі ўжо час «напавер», але ж і ўзаконіла потым сваю любоў, сваю дружбу вянцом. Пра такую ўзвышанасць — любоў ды дружба — яна не гаворыць. не называе, не можа назваць і тую паперку, што так звычайна, калі яна ёсць, называецца: «Пасведчанне аб шлюбе». А тую страшную паперыну, якую цётка з фронту чамусьці не атрымала, як іншыя салдаткі, яна называе «звяшчэннем». Таксама не можа яе прад'явіць — няма і гэтага дакумента.

— Дурная баба, што вы хочаце,— з крывой усмешкай прыплачу кажа яна. Нават і торкае сябе пальцам у лоб, ужо ў баразёнках, над белай хусцінай, завязанай «пад бараду».— Кажу во я таму суддзі: я ж у Карэлічах, колькі жыву, ні разочку раней не была. Хай сабе сорак кіламетраў, але ж аўтобусы цяпер. А тады ж, за польскім часам, толькі па возе ці пехам. Тыя разы не пра Карэлічы, а пра наш Мір, дзесяць тых кіламетраў, і то малому табе кажуць: «Чаго ты прэшся, чаго кавэнчышся па той кірмаш? Там жа, хто першы раз прыедзе, трэба, гэта ж во, пацалаваць старую, замурзаную Гнэсю, што каламазь прадае...» Кажу я так, а ён смяецца, той суддзя. Харошы, відаць, чалавек. А на дзевак тых накрычаў: «Чаго вы бабу гэтую валкуеце! Дайце ёй спраўку!» І далі, нябось. А то ж не давалі! Кожная ж хоча цяпер, каб ёй што даў, ці цукерак якіх, ці грошай сунуў...

Цётка змоўкла, як быццам сказаўшы ўсё. Здаецца, пойдзе ўжо. А яна памаўчала, сама сабе ўсміхнулася і зноў:

— Сяджу. І ты сабе думаеш: а чаго яна, гэтая баба, расселася? Там жа ж карова з ранак прыйдзе, на веснікі будзе раўсці. І свінчо галоднае заскавычаце.

— А вы што — адна жывяце?

— Адна, мой родны.

Зноў памаўчала. А потым:

— Дачка ў мяне... Ужо ж і пра гэта вам раскажу. Гэта калі вайна пачалася, дык той дзіцячы дом, што быў тут у нас, дзе раней панаў маёнтак быў, увесь разбегся. Дзеткі сабе, і тыя, што іх даглядалі, сабе. А малая дзевачка адбілася ад усіх, адна хадзіла па хатах. Хто што дасць. І не просіць, а стапе, беднае, і глядзіць, і маўчыць... Летам дык яно ж кожны кусцік начаваць пусціць, а пачалася восень — ніхто малую ўзяць не хоча. У каго і сваіх хапае, а хто і баіцца, каб немцы не прычапіліся. Яны ж, і самі вы, мой родны, можа, ведаеце, чапляліся да ўсяго. Ні за што, ні пра што чалавека застрэляць або здароўе адбяруць. І яны, і тыя іхнія паліцаі. Мой таксама ж баяўся, можа, больш за каго. Усё праз тыя свае грудкі ды праз кнігі — што камуніст. Але ж ён будзе мне так казаць: «Як гэта — каб дзіця, ды так пакутавала!..» А я, не буду вам ілгаць, я браць чужое не хацела. Яшчэ ўсё думала, што будуць і свае. Бо колькі ж мы былі прапаіўшы — толькі два гады. А потым узялі. І ён наважыў, і я ўжо згадзілася. Божачка ж мой, пакуль я яе ад тых вошай, ад той каросты адмыла, адмазала!.. А такое ж, мой родны, дзіцятка было! «Папка» ды «мамка»... Усё паможа табе. Сама ніколі нічога не возьме. Маруся...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x