Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Гдыні ў нашай часці ўкраінцаў чамусьці не было, i іменна з Хэлма, кажучы трохі ўзнёсла, мне ўдзячна ўспамінаецца пачатак майго збліжэння з першым! прадстаўнікамі братняга народа, паэтычнымі дружбакамі з Хэлмшчыны, Валыні, украінскага Палесся.

I ў нашым, i ў артылерыйскім палках найбольш было салдат-палякаў. З Гдыні, у складзе часткі нашага батальёна, у Хэлм прыехалі нядаўнія партовыя рабочыя, марскія рыбакі кашубы, сілезскія шахцёры, сялянскія дзецюкі з келецкіх або мазурскіх вёсак. A ў Хэлме служылі хлопцы пераважна вясковыя, з бліжэйшага i не надта далёкага наваколля. Сярод нас, беларусаў, нямала было такіх, што закончылі... так i карціць сказаць: цэлую сямігодку, быў нават адзін нядаўні віленскі беларускі гімназіст. I вельмі здзівіла мяне, што сярод палякаў, i вясковых i гарадскіх, многія хлопцы былі зусім непісьменнымі. Не на «крэсах» — не ў беднай, цёмнай «Польшчы Б.», а тут, па-тагачаснаму — у самым цэнтры дзяржавы, што ганарыцца сваёй заходняй культурай.

Дзяцюк з прастадушна-жаночым прозвішчам Манька, нават i з выгляду, а тым больш па голасу падобны на нейкую жаласлівую цётку, дыктуе мне, прысеўшы побач да стала: «Дрога мамусю! Лепейбым я цэглэн на будове носіл, ніж я се тутай, у тым войску...» Сам гарадскі, а жаль традыцыйна сялянскі, знаёмы мне па пісьмах з войска ў нашу вёску. Скажам, такое, што весела паўтаралася потым, стаўшы амаль крылатым: «Лепш бы вы, мамо, мяне малога ў начовачках утапілі, чым тут мне гэтая вальтыжэрка...» Я ўсміхаюся i пішу. Аднаму, другому, трэцяму... Бывала, i пятаму ўзапар. I не ўсміхаюся ўжо, a часамі ледзь не злуюся, але пішу. Добрыя хлопцы былі. I бедныя. Як гаварылася: «На ўсю вёску адны боты, дый тыя ў пана солтыса, адна карова, дый тая ў ксяндза-прабошча». Меркаваць пра беднасць можна бьшо па пасылках з дому, якімі мы часцей за ўсё дзяліліся. Не сала якое ці масла ў Янэка або Стася, як у нашых Пятра або Паўла, a пірог з пшоннай кашай, халоднай i даўкай, не раўнуючы як мыла. Былі i багацейшыя. Нават адзін ледзь не пан, інтэлігент — шафёр-механік з Катавіцаў. Тоўсты прыйшоў, непаваротлівы, a паганялі, дык гаварылася: «Ён цяпер бэбах свой можа так адцягнуць, што скурай аперажацца». Добры быў хлопец, нават сардэчны, што я паспеў адчуць яшчэ ў Гдыні. Калі ён тут, у Хэлме, трохі падмуляўся, цягаючы станкач, i лёг у «ізбу хорых», яго ахвотна наведвалі. Аднойчы нават з ротнай «капэляй», з аркестрам прыйшлі. Нярослы, прыгожы з твару дзецючок з падлюблінскай вёскі вельмі ахвотна, хораша, з усмешкай шчасця рэпіў на скрыпцы, прынесенай з дому, а здаравенны гдыньскі грузчык з-за адсутнасці іншага інструменту здорава i таксама нястомна дапамагаў яму на грабяньцы, цераз паперыну. Прадстаўніком ад дэлегацыі я падняўся на другі паверх, у палату, i мы з нашым абвялым таўсцюхом з акна прывітальна памахвалі рукамі, як магнаты, i смяяліся, цяпер мне хочацца думаць, што ён — расчулена.

Наш «дружыновы», камандзір аддзялення, якому належылася быць неприступна строгім i якімі былі яго калегі, іншыя «фрайтры» ды капралі, i не крычаў без патрэбы, i не лаяўся брыдка, i ўсміхаўся палюдску, i любіў, нядаўні маёнткавы сыравар, каб я прыносіў яму з бібліятэкі штосьці цікавае, добрае пачытаць. Яшчэ больш людскага разумення было ў мяне з лодзінскім ткачом, «старым» салдатам з суседняй, стралковай роты. З выгляду франтаваты, Уладак быў шчыры, даволі светлы хлапчына, з ім было можна пра многае гаварыць. Не памятаю ўжо, як я з ім пазнаёміўся, як пазнаёміў яго з Сенем, важна галоўнае — мы i ўтрох сябравалі. Пра гэта сведчыць i фота, на якім я ў ix пасярэдзіне, а на адвароце два аўтографы, на польскай i ўкраінскай мовах — беларусу. Як сабе хочаце, але сімвал i памяць, такая ўжо доўгая, яшчэ ўсё светлая, хоць ix абодвух, можа, i няма, нядаўна ці даўно...

У Гдыні ў нашым батальёне не было таксама i яўрэяў.

Адурманьванне маладога салдата вялося таксама ж па нейкіх традыцыях. Адна з ix выяўлялася ў ледзь не свяшчэнным пераконванні рэкрутаў, што іхні, скажам, 76-ты полк непараўнана лепшы i за 75-ты, i за 77-мы, i за ўсе іншыя, што кавалерыя ды артылерыя, тады конная, гэта вам не пяхота, а марская пяхота — гэта вам не звычайныя «трусікі», хоць ні коней, ні караблёў у нас не было. Былі затое іншыя аргументы. Ужо на першым тыдні службы камандзір узвода, не надта старэйшы за падначаленых падпаручнік, ваяўніча вяшчаў перад строем, што мы, аказваецца, маем гонар служыць у адзінцы, дзе «няма аніводнага жыда»!.. Дух часу, не без уплыву таго, што на працягу некалькіх перадваенных гадоў чадзіў на Польшчу з захаду, ад суседа, які ўсё больш ды больш выразна набліжаўся, як найбольшы вораг. Ужо i ультыматум, i пагроза смяротнага ўдару, а дух — у нечым той самы. «Маеце гонар...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x