Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Загазавана, спалена больш за чвэртку мільёна.

Без персанальнага ўліку, цяпер — з адным на ўсіх помнікам, сказаў бы: Невядомаму пакутніку.

Надрыўна-прарочы голас гучыць...

Я ўжо бачыў Асвенцім, Бухенвальд, Саласпілс, Лідзіцэ, Трасцянец, Хатынь, мноства нашых Хатыняў па ўсёй Беларусі. Тут мне, чуючы, бачыцца тое самае, ды зноў жа ў іншай кашмарнай будзённасці.

У кастрычніку сорак трэцяга тут было паўстанне. Пад кіраўніцтвам савецкіх яўрэяў-ваеннапалонных. Загінула дванаццадь вахманаў, трыста вязняў, шэсцьсот ix уцякло. Пасля паўстання лагер закрылі, на месцы яго пасадзілі лес. Вось гэты, хоць ён i здаецда спрадвечна даўнім, прыродным...

Нас больш за дваццаць чалавек, польска-савецкіх ветэранаў другой сусветнай вайны. Кожны бачыў яе па-свойму, у кожнага свае ўспаміны.

Тут, у гэтых мясцінах, яны ў мяне яшчэ даваенныя.

Наступны наш прыпынак — горад Хэлм.

Ранняй вясной трыццаць дзевятага года туды нас, марскіх пехацінцаў на трэцім тыдні службы, перавезлі з Гдыні ў закрытых таварняках, салдатаў, але пераапранутых у сваё, цывільнае, вясёлае жабрацтва. (У войска кожны браў найгоршае, чаго не шкада змарнавадь, а тут яно было яшчэ на дадатак вымятае ды злубянелае ад дэзінфекцыі.) Пасля захопу Чэхаславакіі, затым Клайпеды Гітлер зноў, як i мюнхенскай восенню, аб'явіў сваё «законнае жаданне» далучыць да рэйха Гданьск i пралажыць аўтастраду цераз «польскі калідор» ва Усходнюю Прусію. Польшча адкінула гэты ультыматум, ад кала ла на яго частковай мабілізацыяй, з мэтай умацавання сваёй заходняй граніцы. У такіх умовах трымаць на ўзбярэжжы неабвучаных рэкрутаў было неадпаведна.

Тады мы, некалькі сот нядаўна астрыжаных юнакоў з розных раёнаў Польшчы, у тым ліку i з «усходніх крэсаў», не ведалі, што да чаго. Нам, беларусам, было нібы нават лягчэй ад думкі, што вось ад сунемся ад самага агню далей, у тыл, бліжэй да роднага,— бо ехалі мы ад мора на паўднёвы ўсход. Хоць дакладней будзе нашы гдыньскія адчуванні назваць не страхам блізкага агню, а холадам на душы, хола дам маладога i наогул чалавечага страху перад восьвось магчымай вайной.

Да Любліна нас везлі проста кудысьці, а там батальён падзялілі на тры гарнізоны акругі, i тая частка, у якой апынуўся я, ужо, нарэшце, ведала, куды мы елзем.

Калі нас увечары гналі з вакзала ў казармы, Хэлм пасля сучасна-элегантнай, статысячнай Гдыні здаўся не толькі меншым, старым, але i зацішным ды цёплым, бо тут ужо была зусім вясна. I яшчэ адно, што жыва, ярка згадалася ў змрочна начным Сабіборы. Абапал доўгай вуліцы, па якой мы нейкім строем, але ўразнабой ішлі, на тратуарах было вельмі многа яўрэяў, як быццам толькі яны адны. Шпацыравалі, стаялі. Шабас, субота. I ўсе не такія, да якіх я прывык у нашых мястэчках Турцы ды Міры, якіх бачыў у Наваградку, Баранавічах, Гродне. Тут яны былі з пейсамі, у ярмолках, у чорных сурдутах. Нібы з вясёлых, пранізаных чалавечным сумам старонак Шолам-Алейхема, якога я ўжо даволі многа i з жывой цікавасцю чытаў.

Значна пазней я ўведаю, што ў гэтых мясцінах былі яўрэі — хасіды , адрозныя ад беларуска-літоўскіх міснагдаў большым жыццялюбствам, што старадаўні Хэлм, яго яўрэйскае насельніцтва славіцца назвай «хэлмскіх разумнікаў» («хёлемер хохім»), пра пацешную някемлівасць якіх прыдумана мноства анекдотаў. Ну, а тады ён, так нечакана i так цікава новы горад-гарадок, ад небывала вялікага зборышча жывых шолам-алейхемскіх герояў здаўся нечым сярэднім паміж яго местачковай Касрылаўкай i славутым Ягупецам.

У нашым маладым страі былі весе луны, было бяз думнае пацвельванне i смех, а з тратуараў выкрыкі, жэсты i смех — таксама маладыя. Аднак старэйшая большасць сурдутаў, ярмолак i пейсаў не звяртала на нас увагі. Людзі ішлі, стаялі, людзі жылі сваім жыццём.

Цяпер яны, а разам з імі многія тысячы іншых, з розных краін, аселі тут, пад гэтым, на крыві ўзбуялым сабіборскім лесам, цераз нялюдскія пакуты сталі попелам i зямлёй безымяннай i міжнароднай памяццю.

...У дзяцей бясконцыя «чаму?», a ў старых — ус паміны, асацыяцыі. У малых гэта бывае часамі надакучлівым, аднак часцей пацешным, a ў нас — трэба баяцца, каб не было проста нудным i смешна лішнім. Бывае i адчуванне, што ўспаміны твае добра такі надакучылі i самому. Але ж нічога не зробіш,— іншых у цябе няма, a толькі тыя, што з перажытага, i лезуць яны, паўтараюцца — самі...

Назаўтра пасля ляснога вечара, раненька на праходку мы выйшлі з хэлмскага гатэля ўдвух з польскім калегам, вядомым пісьменнікам.

Сонца ўзышло нам на гары, у векавым прыкасцельным парку, з якога, праз рэдкія дрэвы, відаць амаль увесь горад. Пад нагамі хораша шамацела нам золата лістоты, яшчэ не звялай, не прытаптанай дажджамі. Гаварылася добра, пра блізкае, з адным агульным клопатам нашага часу, з адной трывогай i надзеяй...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.