Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З тое гары ў асветленым усходам сонца парку хэлмскі раздзел свайго мінулага я ўспамінаў не толькі цераз салдацкі блакнот. Ён мне там вельмі дарэчы ўспомніўся, а дома, вярнуўшыся з падарожжа, перад тым як пачаць тое, што цяпер пішу, я яго перачытваў.

У ім я запісваў i вершы, да якіх тады вярнуўся пасля даволі доўгага па тых вымярэннях перапынку, пазбаўлены магчымасці пісаць прозу, у смак якое дома толькі што ўваходзіў. З тых вершаў найбольш удалымі паўтарыліся ў памяці радкі, навеяныя ка лісьці красой навакольнай прыроды. Цяпер палі за горадам былі па-восеньску голыя, у іншай красе, а мне яны ўяўляліся ў той даўняй вясновай ды летняй раскошы. Тое, што мы бачылі на вучэбных «вымаршах», часамі даволі далёкіх. Густое жыта ў мой высокі рост (сваім, у вёску, я пісаў тады: «аж радуецца сэрца гаспадарскага дзіцяці»), алыя макі ў прыдарожным збожжы, белыя з лёгкай сіняватасцю мазанкі, з саламянай страхой, з адным акном ад вуліцы, з мальвам! перад акном... Такое мне, як праз шчаслівы сон, падабалася з малечага падарожжа па Украіне, калі мы вярталіся з Адэсы.

Толькі польскімі на Хэлмшчыне былі прыдарожныя каплічкі ды крыжы, парныя вазы з адным канём пры не вельмі слухмяным дышлі, касцёлы, шыльды, мова, песні... Уголас усё было польскае. Нават i ў хэлмскай царкве, куды салдат праваслаўных вадзілі кожнай нядзелі. Поп служыў абедню папольску, i вельмі вымучана, недарэчна гучала ў яго паэзія стараславянскага слова, скалькаваная на польскую прозу, што вельмі прыкра, карыкатурна чулася мне ў вядомых са школьнага маленства песнапеннях. А мясцовыя цёткі ды бабкі шапталі нам, рассыпаным паміж імі: «Сідай, солдатіку, та відпочынь», бо каля сцен былі лаўкі, якія нам па-матчынаму саступаліся.

Была спроба i нас, чатырох у кулямётнай роце беларусаў, вярнуць «на лона веры бацькоў». У школе я чытаў у Рэймантавых нарысах «З земі хелмскей» пра пакуты мясцовых уніятаў, якіх царскія ўлады прымушалі пераходзіць у праваслаўную веру. Нас — толькі ўгаворвалі. I самае пацешнае было ў тым, што гэтай высокай місіяй заняўся сам «шэф кампаньі», ротны старшына, востры службіст i грубы гарлапан. На ўсе яго ненатуральна ветлыя, цяпер без прывычнага, штомінутнага «курва маць», нягег лыя аргументы я адказаў прытворна-нявінным пытаннем: «Пане шэфе, a ці абавязкова гэта для справы абароны айчызны?» Насач наш падумаў, а потым: «Ну, не сказаў бы...» i нешта яшчэ такое ж. Ды тут ён заўважыў на «рэкруцкай мордзе» падазроную Усмешку і, гаркнуўшы: «Марш, бараны!», патурыў нас з канцылярыі. Не сказаўшы галоўнага, пра што ў казармах гаварылася,— што пярэхрысту неўзабаве давалі «лычка» яфрэйтара i невялікі «урлёп», паездку дахаты.

Toe самае, зрэшты, адзін з салдатаў, за год да гэтага, зарабіў інакш. Паблізу ад палкавых складаў быў шпіталь гхсіхічнахворых. Адзін з няшчасных неяк вырваўся з жоўтага дома, дабег да дроту нашай высокай агароджы, палез на яе. I вартавы, крыкнуўшы двойчы папярэджанне, за трэцім разам выканаў загад. Сцішна было ад думкі пра такую магчымасць паехаць дахаты, чаго, вядома ж, вельмі хацелася...

Вершы не толькі пісаліся. Наш ротны санітар, каржакавагы, вусаценькі, прыязна ўсмешлівы Сеня, украінец, пісаў таксама. Ён пазнаёміў мяне з іншымі ўкраінцамі, з суседняга артылерыйскага палка, таксама санітарамі. Пад вечар, праз дзірку ў паркане (дзірка заўсёды была i будзе!) мы пралазілі на сумежную тэрыторыю, а там — у апусцелую ад начальства санчасць, «ізбу хорых», дзе заўсёды былі белая кава i белы хлеб, замест агульнай чорнай i чорнага, якіх маладому салдату ніколі не бывае ўдосталь i ад якіх часам! «ажно ржавела ў роце». Мы гутарылі там на дзвюх родных мовах, спявалі i чыталі вершы, бо быў яшчэ адзін паэт, з артылерыстаў, Апанас, не санітар, а таксама госць у санчасці.

Аднак чытанне вершаў помніцца больш на траве каля царквы або далей за горадам, куды мы святамі ўцякалі,— майстэрства, якому я паспяхова вучыўся таксама ад украінцаў, салдатаў «старых», на другім годзе службы. Апанас чытаў з памяці i сваё, але здавалася, што з яшчэ большай ахвотай Шаўчэнку, лірыку i «Каўказ», што мне амаль заўсёды ўспамі наецца, абы калі зноў дакрануўся душой да вогненна-мужных слоў гэтай паэмы. Прыгожы парубак з зялёным аколышам артылерыйскай канфедэраткі стаіць у траве на каленях, дэкламуе натхнёна, а мы сядзім або ляжым у зусім не салдацкай задуме...

На тых сустрэчах, у санчасці i ў горадзе або за ім, мяне часамі ўпотай, зайздросна расчульвала простая, непасрэдная шчырасць гэтых вясёлых, дасціпных хлопцаў. «Што, браты ўкраінцы, заспіваемо?» I такое — зусім сур'ёзна, можна сказаць, урачыста. Нямала песень я тады пачуў, запісаў у тым жа блакноце, засвоіў на светлы ўспамін ды зноў i зноў свежы паўтор на адзіноце i ў сябрыне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x