Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У хэлмскім пяхотным яўрэі былі. Аднак у параў нанні з мноствам цывільных, што ўразіла ў першы вечар i бачылася пасля, працэнт салдат-яўрэяў быў вельмі нязначны. Прысягалі па веравызнаннях: спачатку католікі, якіх было найбольш, тады праваслаўныя, а напаследак «паляцы майжэшавэга вызнаня» — жменька яўрэяў, чалавек каля дваццаці. Яшчэ меншай яна, тая шэрая жменька, здавалася ў параўнанні з вялізным казарменным пляцам, яго зялёнай i жвіраванай прасторай. Тэкст прысягі для ўсіх быў адзін, толькі ў рабіна з пропускам — без «святое троіцы». Спачатку чуўся адзінокі голас рэбэ, словы якога, адно за адным, паўтараў не надта мацнейшы хор невялічкага строя. «Пшысенгам!.. Пшысенгам!.. Пану богу!.. Пану богу!.. I гэтак далей. Самотна неяк, як быццам разгублена ці ў адчаі. I раптам — громападобны голас пана палкоўніка з каня: «Глосьней! А то помыслён людзе...», што яўрэі не хочуць у войску служыць. Па каталіцкай i трохі па праваслаўнай калонах прайшоўся смех. I пачалося новае «пшы сенгам», хоць i не надта «глосьней».

У гэтым вокрыку i ў смеху было таксама штосьці ад «духу часу»...

Тым духам былі заражаны, вядома, далека не ўсе. Польшча светлая, польскі працоўны народ, яго прагрэсіўная інтэлігенцыя па праву ганарылася i гана рыцца сваёй шматвекавой талеранцыяй у адносінах да яўрэяў.

Уранку, на хэлмскай гары, мне было добра яшчэ раз успомніць свой салдацкі блакнот, a ў ім словы, якія я цяпер, дома, перачытаўшы ix, прыводжу не з меркаванняў, так сказаць, юрыдычных, не як пацверджанне даўняга факта, а як прыемны ўспамін маладосці. Некалькі слоў: «У сталовай заступіўся за хлопца-яўрэя, да якога прыстаў «пан інструктар». Як яно было тады больш дакладна — не памятаю: якніяк сорак пяты гадок. Помніцца толькі, што той безабаронна ціхі хлопец i яфрэйтар, які да яго плюгавенька прычапіўся, былі не з нашай роты, бо ў нашай, кулямётнай, зноў жа яўрэяў не было. Хлопца я не ведаў, а чужога інструктара можна было i... паслаць, тым больш маючы за сабой, навокал сябе росла-плячыстую i дружную «марскую» братву.

Бліжэй пазнаёміцца з кім-небудзь з яўрэяў, ці ў казармах, ці ў горадзе, я за тры мітусліва-глухія рэкруц кія месяцы не паспеў.

...Пасля нашай слаўнай праходкі, гутаркі i маўчання ўдвух быў яшчэ хэлмскі цікавы дзень — да ад'езду пасля позняга абеду. Падзяліўшыся на невя лікія групы, наша польска-савецкая дэлегацыя выступала перад рабочымі, вучнёўскай моладдзю, інтэлігенцыяй. Я быў у школе медсёстраў, дзе нас трох, польскага, рускага i беларускага пісьменнікаў ды ветэранаў, слухала мілае мноства маладзенькіх паненак, ужо без сацыяльнага аспекта ў гэтым акрэсленні. Была таксама сустрэча ў музеі, даволі сціплым, але з красамоўнымі экспанатамі з ліпеня сорак чацвёртага года, калі якраз у доме, дзе музей, быў выдадзены першы маніфест Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення. На развітанне быў таварыскі абед у тых самых чырвонацагляных казармах, дзе я служыў, у тым колішнім казіно, дзе быць раней не мог. Цяпер прыйшлося выступіць.

Вечар i раніца даўніх успамінаў...

Пасля была дарога па маляўнічай па-восеньску i шматпакутнай у дні акупацыі зямлі, быў самавітапрыгожы Люблін, a назаўтра Майданак, дзе зноў прыгадаліся месцы нечалавечых пакут, а сярод іншых месцаў — толькі надоечы ўбачаны Сабібор. Вечны агонь i голас у лесе...

Яшчэ слоў некалькі.

На стыку чэрвеня i ліпеня таго ж — i ў нечым светлага, i на самым краёчку сусветнай трагедыі сцішнага — трыццаць дзевятага мы, марская пяхота, зноў пераапранутая ў яшчэ раз выпетраныя ў дэзінфекцыі хатнія неданоскі, паехалі ў Гдыню. Ужо як быццам гатовыя да сустрэчы з ворагам на самым крайнім рубяжы. Марскога нас там давучаць. Калі паспеюць... Думалася i так. Хоць i вяртацца было чамусьці весела.

Многа гадоў пазней, ужо з гістарычнай дыстанцыі, я ўспамінаў сяды-тады тыя суседнія палкі ў польскаўкраінска-яўрэйскім от сабе гарадку, пяхотны i артылерыйскі, потым з дакументальнай літаратуры прыблізна ўведаў, дзе маім хэлмскім сябрам давялося сустрэцца з гітлераўскай навалай. У тых знаёмых мясцінах, дзе мог застацца i я. Назаўсёды. Не вельмі глыбока пад жытам або пад лесам. Пасаджаным ці прыродным. Хутчэй за ўсё безымянна.

1984

Цяпло

Паміж лесам і полем, па летняй пясчанай дарозе паволі прашастаў чорна-пярэсты маўклівы статак кароў. Адна пры адной, адна за адной, самавіта дзябёлыя, гладкія, шчодрыя. І маўчаць як пра штосьці адно, і ніколі не скажуць, пра што.

Пакуль пастаяў, прапускаючы іх, яшчэ раз за столькі гадоў прыгадалася даўняе. З восені трыццаць дзевятага, з польска-нямецкай вайны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x