Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А паехаў ён, дык поп яшчэ цераз ток, са свайго жытняга торпа, пытаецца, смеючыся:

«Ну, чулі, каб вас вяроўка забрала? Глас народа — глас божы! Вылазьце. Можа, прадоўжым рэпетыцыю?..»

2

Маладзенькая жонка камандзіра заставы, забітага ў першым баі на граніцы, уцякала на ўсход. Палямі, лесам, далей ад людных дарог, зрэдку заходзячы ў вёску, а то лепш на хутар які. Ішла то з кім-небудзь, то больш сама. Адно дзіця, дзяўчынку, па бацьку светлую беларусачку, несла на руках, другім дзіцем была на пятым месяцы.

Не дайшоўшы да роднага Мінска сто кіламетраў, прыпынілася ў заходнебеларускай вёсцы. Мноста разоў знясіленая, перапалоханая наскрозь, яна ўжо ведала, што робяць усюды з яе аднапляменнікамі, таму і гаварыла ўсім, і ў дарозе, і тут, што яна — армянка. І далей не пайшла. Засталася ў той людскай сям'і. Самі прапанавалі пабыць, перачакаць.

За ўсіх яна старалася, усіх баялася, і так жа нялёгка было прывыкаць да сялянскай суровай працы і беднасці.

Зімой нарадзіла другую дзяўчынку.

Пойдзе па рэчку за гумнамі, пялёнкі памыць, стане над той палонкай і гукае ў белы, сцюдзёны свет, у пыхлівую невядомасць:

— Ма-ма-а!..

Цяпер, амаль праз сорак гадоў, успамінае пра тое і плача, а як жа было тады?..

Вясковая цемра, хоць і далёка не кожны варожа, пачала цікавіцца, што ж гэта за армянка такая, ці не жыдоўка яна, трохі за іншых хітрэйшая?..

І тады гаспадар, які, відаць, пра ўсё здагадваўся, параіў ёй пайсці ў райцэнтр, да папа, і ахрысціць дзяцей. Поп іхні, кажуць, добры чалавек.

Апроч папа, у гарадку былі яшчэ два немцы і некалькі мясцовых паліцаеў, аднак выбару не было. Яна ўзяла малых, адно на руку, другое за руку, пайшла.

Ужо вясна была, свяціла сонца і спявалі жаўранкі. Загаласіць хацелася, калі ніхто не ішоў насустрач, а з кожным сустрэчным віталася, нібы і весела:

— Добры дзянёк!

А то і пагаворыць, прыпыніўшыся...

— Дитя мое, ты не вере или безопасности ради?

Так спытаўся той поп, сам-насам у ягоным доме.

І яна адказала яму прастадушна:

— Безопасности... батюшка...

— Умница,— сказаў ён, пажылы ўжо, трохі пасівелы чалавек, у чорнай расе, з вялікім крыжам на грудзях. Такі далёкі і смешны, нават агідны ў яе... зусім яшчэ недалёкім па часе, а так жа далёкім па горы, па вопыце школьным ды камсамольскім мінулым.

Ён ахрысціў яе дзяўчатак, і гэта дапамагло ёй адкрыта хавацца далей, пакуль не забралі ў лес партызаны. Той, з акружэнцаў, з кім яна спачатку пазнаёмілася, каму дапамагала як сувязная, а потым паверыла ў шчырасць яго, палюбіла і стала жонкай.

Гадоў з дванаццаць пасля вайны, калі ўжо дзяўчат і сына пакідалі дома адных, паехала з мужам у той гарадок і ў тую вёску, дзе ратавалася.

У гарадку якраз быў фэст, прастольнае свята спас, у царкве званілі, а па вуліцы ішоў і тут ужо нешматлюдны хрэсны ход. Іконы, пратэсы, сякі-такі жаночы спеў. А спераду, ва ўсім бліскучым аблачэнні і з крыжам у руцэ ішоў той самы поп. Ужо зусім пасівеў і ссутуліўся. Асцярожна ступае па выбітым бруку і песню святую нібы вядзе.

Яна стаяла з мужам на тратуары. Абое ўжо таксама пажылыя і святочныя. Яна глядзела і дзівілася, што гэта ж ён яшчэ — той самы, што «дитя мое»...

І ён пазнаў яе. Хоць не ў лахмоцці ўжо, не маладзенькая і не ў вялікім страху. Ён, парушаючы важнасць моманту і сану, усміхнуўся ёй, павярнуўшыся ў ледзь прыкметным паклоне, і павітаўся:

— Здравствуйте!

— Добры дзянёк! — па-свойму, па-даўнейшаму адказала яна.

Таксама з усмешкай. Але ж і вымаючы з сумкі хустачку...

1981

Проза

Вызвалення мы, партызаны i нашы сем'і, чакалі тады, улетку сорак чацвёртага, з вялікім, адным такім на ўсё жыццё хваляваннем. Асабліва ў апошнія дні, на стыку чэрвеня i ліпеня.

Спачатку — дзень за днём, ноч за ноччу — чуўся далёкі гул кананады, i ўсё мацнеў ён, усё быў бліжэй ды бліжэй...

Пасля нямецкае адступленне за трое трывожных сутак грукатліва i пыльна схлынула па шырокай лясной дарозе на захад.

Пушча з доўгачаканай палёгкай уздыхнула.

Бо тут былі цяпер не толькі сем'і партызанскія, але амаль усё прылясное насельніцтва, — поўыа старых, жанчын, дзяцей, з вазам! ды з каровамі,— i партызанам было сурова загадана не зачапацца з ворагам, толькі стаяць на ўзлессі, ад дарогі, i чакаць. Тут i затоенасць, i трывога, i радасць, што хутка ўжо, што вось-вось...

Ужо i пачута было: недзе далей на паўночным усходзе нашы, з суседняй брыгады, сустрэліся з армейскай разведкай.

Усе два тыдні ад пачатку наступлення ў міжраённай падпольнай друкарні, дзе я выконваў абавязкі рэдактара адной з газет, часу рабіць тыя газеты не было. На старонках i паўстаронках ca сшыткаў мы паспявалі выпускаць толькі лістоўкі — ca зводкамі Саўінфармбюро i загадамі Вярхоўнага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x