Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Былі таксама два зрывы ў глыбокі смутак адчаю, адзін з якіх я бачыў, калі памерла Анечка і ён, здавалася б, ужо так прызвычаены да гэтай немінучасці за тры гады невылечнай хваробы, сеў, дзе стаяў, у куток, і затузаўся ў глухіх мужчынскіх рыданнях. Пра іншы зрыў расказвала мне Аня, з просьбай не выдаць яе. Гэта калі ён атрымаў пасмяротную рэабілітацыю на бацьку і брата і таксама, упаўшы ніцма на падлогу, доўга плакаў...

3

Тое, з чаго пачалося маё слова пра сябра, першы раздзел, напісана было роўна праз месяц пасля Якубавай смерці; тым раздзелам, у першым яго варыянце, я адкрыў кнігу «Маё маўклівае сэрца». І раней, у розныя гады, я сёе-тое пісаў пра Якуба, скажам, у нарысах пра Адамовіча, Шырму, у некаторых артыкулах і лірычных нататках. Т ўсё, што было сказана, здавалася і дагэтуль здаецца яшчэ і яшчэ не ўсім, што можна і трэба сказаць пра гэтага, няхай нягучнага, але ж сапраўднага чалавека. Аднаго з тых, хто і сам зрабіў нямала, а яшчэ больш — дапамагаючы іншым, дабратворна і безымянна растварыўшыся ў справах і меншых, і большых, і самых вялікіх, агульнанародных.

Блізу праз год пасля яго адыходу, адзін над Нёманам, заглядзеўшыся на барвовы, магутны, цудоўны і сумнаваты захад жнівеньскага сонца, я прыгадаў Якуба,— адчуў адзіноту і ўдзячнасць яшчэ раз...

Летась у маі, ідучы зялёна, весела амаладзелым, зноў жа наднёманскім лугам утрох з мясцовым сябрам з партызанскіх дзён і з яго знаёмым, на шмат маладзейшым за нас, мы пабрылі на лугавую азярыначку. Падоўжную і поўную, як вока, з вейкамі аеру. Яна была ўжо даволі густа расквечана жоўтымі гарлачыкамі і раскошна белымі «гускамі», як называюць у нас гарлачыкі белыя. Загаварылі пра тое, што «гускі» нанач стульваюцца пялёсткамі, каб уранні зноў распусціцца, а жоўтыя гарлачыкі так і жывуць адкрыта днём і ноччу. «Гэтым няма чаго асабліва хаваць»,— сказаў наш маладзейшы. Мы са старэйшым сябрам усміхнуліся. Аднак гэта было ў мяне не ўсё у параўнанні красы сціплейшай і больш раскошнай...

Мне прыгадалася, як два гады раней, каля гэтай жа азярыначкі, нібы затоенай на зялёнай прасторы, ішлі мы таксама ўтрох, але ў іншым складзе,— з Якубам і нашым агульным другам. Таксама пастаялі, палюбаваліся — і белымі, і жоўтымі. А потым найстарэйшы з нас, ужо сямідзесяцігадовы Якуб, нечакана, нага аб нагу, скінуў выступкі, вылузаўся са спартыўных портак і палез у ваду. Пачаў лавіць і зрываць тыя раскошна белыя, якім так дарэчы было б заставацца ў іхнім зацішным «дома».

Несамавіты свой букет панёс ён нашым жонкам, што засталіся каля хаты.

Вядома ж, «гусак» не трэба зрываць, яны букетам быць не любяць і не могуць. Так, здаецца, потым, у вёсцы, і гаварылася. Жанчыны нашы гаварылі. Хоць як быццам і не вельмі ўпэўнена. Гэтую «ісціну» я ўспамінаю і цяпер, але...

Але ж тут ёсць і ісціна без двукосся. Што душа чалавека гарнулася да дружбы, да яе цяпла, што яна ў яго хацела гэтага ўсё жыццё.

А да разлукі нашай заставалася чатыры месяцы.

1981-1984

Два словы

У чэрвені трыццаць першага года я быў у вялікім падарожных — ехаў аўтобусам у Наваградак, ажно за трыццаць дзевяць кіламетраў, здаваць экзамены ў гімназію. У Карэлічах пажылы, салідны шафёр (якая гэта была тады рэдкая прафесія, якая фігура — шафёр!), перакусваючы па прыпынку, гаварыў камусьці з дзвярэй адчыненай кабіны:

— Бочек — объядение...

Ён еў «бочэк» — сёння мы кажам: карэйка — з сітніцай; я гэта бачыў, стоячы за тым, каму гаварылася. Смачна!..

Позняй дажджлівай восенню ў тым самым годзе шафёрскі вучань Міша, таксама фігура ў нашай зачуханай вёсцы, прынёс з Баранавіч страшную вестку. Па прыгавору «дараванага», палявога суда пазаўчора там павесілі дзевяць падпольшчыкаў-камуністаў. Сярод іх — Шурку, таго пажылога, шаноўна-саліднага шафёра з чырвона-белага аўтобуса «Крэсавяпка».

Шурку я памятаю толькі праз тое, што бачыў і чуў. Аднак — памятаю.

Нядаўна ў аўтобусе Мінск — Вільнюс мне яго жыва нагадаў таксама пажылы і маўкліва салідны, культурны шафёр-літовец. Нагадаў і незвычайна ў тым далёкім заходнебеларускім асяроддзі «бочек — объядение», и жудасную вестку пра павешанне, прынесеную ў вёску з горада. Нагадаў і словы яго, Шуркавай, маленькай дачкі: «І сонейка будзе свяціць, і месячык, а татуся майго не будзе...» Гаварылася гэта па-польску,— і малая так гаварыла, і Міша так паўтараў, а ўсе мы слухалі і разумелі моўчкі. І суседзі, і маці Мішава, ціхая працавітая цётка Таццяна.

Яна вельмі доўга дамагалася пенсіі за мужа, забітага на «мікалаеўскай» вайне, а атрымаўшы яе ажно за ўсе чатырнаццаць гадоў адразу, паслала свайго сірату вучыцца ў Стоўбцах па шафёра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x