Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Няхай сабе і не лепш, аднак праз паўгода кніга мая нарэшце выйшла, Якуб яшчэ ўсё служыў у Германіі, Валянцін трэці, месяц ляжаў у бальніцы, я часта наведваў яго, і быў сярод тых дзён адзін, калі я прыйшоў да яго са сваёй вялікай радасцю. Не буду прыдумваць гэтага дня, чамусьці не памятаю яго; цяпер, калі пішу гэта, на думку ўзышло іншае: той справядлівы боль, які Валянцін па сваёй мудрай дабраце схаваў у хворым сэрцы, прыкрыўшы той боль маёю радасцю, верыцца — шчырай. Першая кніга яго вершаў, у пераважнай большасці турэмных, яшчэ ўсё «рэдагавалася». Востра, справядліва пакрытыкаваўшы ў друку аднаго з тых, хто мог гэтую кнігу выдаць своечасова, а мог і адцягнуць выхад яе па колькі яго душачцы жадалася, Таўлай быў асуджаны на чаканне. Не дачакаўся...

Калі яго не стала, мы з Якубам, які неўзабаве дэмабілізаваўся, кожны па-свойму, але падобна адчувалі яго адсутнасць, і нас пацягнула аднаго да аднаго цераз гэты балючы, а потым сумны пралом.

Гавару я гэта, вядома, ад сябе і пра сябе, але ж і Якуб неаднойчы даваў то менш, то больш выразныя доказы, што наша набліжэнне патрэбна і яму. Праяўлялася гэта і ў друку. Складаючы яго кнігу, я адчуваў зразумелае ваганне — даваць ці не даваць тое, што ён некалькі разоў пісаў пра мяне: і хацелася даць, і няёмка было. Спыніўся на кампрамісе: даў толькі адзін «юбілейны» артыкул, як здалося, больш стрыманы. Іншае засталося ў газетных выразках. А сёе-тое проста помніцца.

Пішу гэта ў студзені восемдзесят чацвёртага. Ідзе ўжо трэці год нашай разлукі, а мне яшчэ ўсё бывае балюча, калі выпадкова ці наўмысна сустрэнуся з яго фотаздымкам, асобным ці групавым, дзе і я...

Кнігу яго сустрэлі добра, і ў друку ёсць пра гэта, і ў пісьмах, атрыманых мною, і ў вусных ацэнках. Аповесць выдадзена і ў рускім перакладзе. Помнік, след у жыцці... Актыўны прыхільнік роднай літаратуры, Якубаў сябар, падобны да яго вясёлай, сціплай высакароднасцю, Вячаслаў Ляшковіч, дырэктар мінскага абласнога краязнаўчага музея, знайшоў на адным з узлескаў маляўнічай Маладзечаншчыны магутна-прыгожы, спрадвечны валун — яшчэ адзін помнік нашаму незабыўнаму.

А ён усё ўсміхаецца — на здымках, у памяці...

Сваім уменнем ці, лепш, унутранай патрэбай добрых, вясёлых кантактаў з людзьмі ён быў падобны да майго брата Міхася. Той мог часамі і так: надысці ў кампаніі да кагосьці малазнаёмага, а то і не знаёмага зусім, паздароўкацца з чалавекам, з выгляду нейкім панурым, сумным або нясмелым, і спытацца: «Ты што, браток, унурыўся? Век жа воўкам не пражывеш. Ты весялей не можаш?..» Нейкім чынам і да свавольства, ледзь не да блазенскага хуліганства даходзіла — у жаданні падысці да кагосьці аж лішне важнага, да вяльможы ці да свяцейшасці, цапнуць яго за найбольш нечаканае месца і сказаць: «Здароў!», адным такім разрадам спусціўшы надзьмутасць да яе чалавечай, голенькай ды босенькай нявіннасці.

Да такога ні ў аднаго, ні ў другога з іх, вядома ж, не даходзіла: от, весела ўяўлялася.

Успамінаюцца вясёлыя выпадкі ў нашым сужыцці, Якубаў смех, да самай старасці — нехта сказаў бы — «блазенскі».

Светла помніцца наша першае сумеснае падарожжа, з Баранавіч, дзе яны з Аняй нейкі час жылі пасля яго дэмабілізацыі, на Слонімшчыну, у яго з Валянцінам родныя мясціны. Там Якуб пазнаёміў мяне са сваёй старэнькай, але нястомнай, мудра-вясёлай мамай, з братам Іванам, які таксама нядаўна вярнуўся, з сябрамі па ўсім раёне, у многіх вёсках, дзе мы пабывалі, у асноўным пехатой. Мы гутарылі, многа і адразу шчыра, і ў вагоне, і ходзячы, і на спачыне, часта смяяліся, убачыўшы штосьці вясёлае або прыгадаўшы. Тады я і падумаў упершыню, што гэта ён ад маці, жыццё якое было вельмі нялёгкім, узяў і панёс, як чароўны агеньчык, і смех, і песні, і захапленне ўсім прыгожым, чалавечным.

Калі Якуб і Аня перабраліся на працу ў Мінск, наша сяброўства стала сямейным, сустрэчы часцейшымі, сумесныя паездкі таксама. Сяды-тады мы ў сааўтарстве выступалі з Якубам у друку.

У верасні пяцьдзесят чацвёртага мы тыдні два працавалі разам у Маскве, на толькі што адкрытай сельскагаспадарчай выстаўцы, ён як штатны газетчык, а я добраахвотным спецкарэспандэнтам. Добраахвотнасць патрабуе агаворкі. Мяне тады жорстка раскрытыкавалі за часопісны варыянт адной аповесці, і Якубу захацелася праветрыць, супакоіць аўтара, пра што, вядома, адкрыта не гаварылася. Работы было шмат. ён умеў і любіў працаваць, а я ўжо не адставаў ад яго. Аднак амаль штодня, а то і штодня мы знаходзілі хвілінку, каб заглянуць у павільён тэхнічных культур. Там на сцяне, вянчаючы адпаведную экспазіцыю, вісеў вялізны фотапартрэт Героя працы па маку. Сын сонечнай рэспублікі з неверагодна шырокай, звышрэкордна ўпасвенай «ражкай», ён усміхаўся шчасцю свайму так прастадушна-радасна, што, гледзячы па яго, і самому хацелася рагатаць. Калі ж каму-небудзь слова «ражка» здасца абразлівым, дык мояша засланіцца і народам. Гэта адзін наш малады, талковы старшыня калгаса сказаў, спыніўшыся перад тым партрэтам: «Во, і па маку можна якую ражку паесці!..» Якуб назваў таго героя макацёрам, разумеючы тут не толькі пасудзіну, у якой труць мак, але і таго, хто трэ, і любіць, чаго добрага, не-не дый аблізаць уквэцанае ў «опіум», салодкае качалка. Набегаемся, стомімся ад сустрэч, хоць не заўсёды цікавых, але патрэбных, ад інтэрв'ю высокіх і яшчэ вышэйшых, ад спешнай рэпарцёрскай пісаніны, а тады ўжо, нарэшце, зірнём адзін на аднаго і, нібы ўздыхнуўшы з палёгкай, хтосьці скажа: «Да макацёра!» — як лозунг на аздараўленне. І той вітаў нас сваёй непераможнай па абаяльнасці, шыракаротай усмешкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x