Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асабліва балюча, калі пачынаеш сам сябе дакараць і пакутаваць за ўласныя няўдачы. Але мары не даюць спакою: гляджу на разводдзе, на блакітную стужку далёкіх лясоў і думаю, думаю, што ж там, за імі? Той дзівосны, невядомы свет, таемны, як музыка першага грому, далёкі і недасяжны... І ўсё ж уяўляю сябе ў ім шчаслівым і роўным з усімі. Так, я — летуценнік, а хто не марыць у светлую падлеткавую пару? Хоць тады ніхто сябе шчаслівым не лічыць, а самыя дробныя няўдачы здаюцца непапраўным горам, пакутаю з пакут. У пятым класе я дайшоў да адчаю, калі выкладчык матэматыкі мне даў пераэкзаменоўку на восень. Я хаваўся ад таварышаў і знаёмых, адчуваў сябе апошнім дурнем і гультаём, здавалася — кожны сустрэчны ведае пра маю бяду і не спагадае, а зларадна кпіць і здалёк тыцкае пальцам: «Вунь ён, пераэкзаменовачнік, а яшчэ пнецца нешта пісаць і пасылаць у рэдакцыі...»

Сапраўды, я хаваў лісты ў фірменных канвертах, бо загадзя ведаў, што яны мяне не парадуюць, у іх мае пісанні называлі «вершаванымі спробамі» і раілі больш чытаць класікаў і старанна вучыцца. Усе мае няўдачы круціліся, як сапсаваная патэфонная пласцінка, вярзлося адно і тое ж: «ні на што не здатны пакутнік». Дайшоў да таго, што стала нямілым жыццё — спрабаваў кінуцца ў вір — няхай папакутуе і пашкадуе матэматык і той, хто кпіць з мяне. Але ўтапіцца не ўдалося. З маленства я добра плаваў і даваў нырца. Кінуся ў самую глыбіню, затрымаюся пад вадою, а зверху прабіваецца зеленаватае святло, побач віляюць хвастамі рыбы, успамінаецца: «и в распухнувшее тело раки черные впились», апаноўвае страх, і я выплываю на другім беразе, дрыжучы ад глыбіннага холаду; самому становіцца шкода сябе, падаю на цёплы пясок, заплюшчваю вочы, пад ружовымі павекамі ляцяць і знікаюць маленькія зорачкі, над вухам гудзе авадзень, недзе рыкае карова і крычаць спалоханыя гусі. Н-е-е! Хіба ж можна пакідаць такую зямлю, неба і сонца, усё звонкае, зіхатлівае наваколле? А што будзе з маёю беднаю мамаю? Ці вытрывае яна? Цётка ж Ева і дасюль плача па сваім Валодзьку. Думкі чапляюцца адна за адну, пераскокваюць з успамінаў на мары. Я ўглядаюся ў бяскрайняе разводдзе: яно мне ўяўляецца морам, і здаецца, вось-вось аднекуль выплыве карабель пад белымі ветразямі.

Думкі перабіў знаёмы голас: «Даўно ты тут?» Азіраюся — Валодзева сястрычка Насця. Як яна вырасла, якая ладная ды прыгожая з раннімі прыкметамі дзявочай пекнаты. Яна ідзе на клас вышэй за мяне, а выглядае паненкай. Я гляджу і маўчу. «Што табе, мову заняло?» — «Ты так падобна на Валодзьку»,— недарэчна ляпнуў я. А можа, і Насці тады падумалася, што і Валодзька быў бы такі цыбаты і даўгарукі, з ружовымі прышчыкамі на лбе, як і я.

Насця страсянула прыгожай галоўкай з хвалістымі валасамі і загаварыла заклапочана і будзённа: «Сплылі некуды качкі і трэці дзень ні слыху ні дыху. Можа, дзе ў ракітніку наклалі яек, выведуць качанят і здзічэюць. Мама паслала шукаць, а дзе іх знойдзеш? Унь як разлілося! Ты часам не бачыў?» — «Не, не бачыў, а пашукаць можна». Я збег з вала. Унізе стаяла лодка нашага суседа Сашы Пітушкі. Вёслы ён хаваў у лазовым кусце, а замок на ланцугу вісеў так, для прыклёпу. Я дастаў вёслы, сапхнуў лодку і ўзяўся памагчы Насці. «А Саша сварыцца не будзе?» — «Не бойся, хутка звечарэе, а нанач ён у рыбу не ездзіць. Пакатаемся, пашукаем, можа, і знойдзем».— «Глядзі толькі, каб не папала нам». Мяне апанавала дурная смеласць: «Хадзі хутчэй сюды». Насця збегла з вала, я падтрымаў яе за руку, каб не начэрпаць у лодку вады, пасадзіў на карму, паставіў качоты. Насця трымалася за барты хісткай лодкі, я адпіхнуўся вяслом, і мы паплылі. Што мы знойдзем качак, відаць, не спадзявалася і Насця. Дзе ты іх знойдзеш, калі ўсё разводдзе ўкрыта чародамі птаства, яно плыве, зрываецца ўлёт, крычыць, лапоча крыламі. От і нам захацелася сплысці далёка-далёка, туды, дзе віруе вада, дзе стаяць у вадзе старыя алешыны і дубы з пакарабачаным шаматкім лісцем.

Пад вадою была відна леташняя трава. Гайдаўся пасохлы аер, пахла прэснаю свежасцю талай вады, цягнула халадком нядаўняга крыгаходу.

Сонца паблякла над зарэчнымі лясамі, запырскала чырванню дробныя хвалі і пенную дарожку за кармою, шырокімі слупамі праменняў папрабівала хмары і павісла над небасхілам, як да чырвані нагрэтая патэльня. Мы плылі ўслед за сонцам. Я налягаў на качоты, рыпелі жалезныя шворны ў размеленых гнёздах, далоні смылелі ад вёслаў, а зверху мерзлі і сівералі рукі. Вясло часам зрывалася, і пырскі ляцелі на Насцю, яна атрасала кроплі з сукенкі і бяскрыўдна прасіла: «Ты ж не вельмі пырскайся».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x