Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прабачце, што гэта была за станцыя? — спытаў у жанчыны.

— Анютка. Раней тут хуткія цягнікі не спыняліся. Пенсіянеры дамагліся.

Я пакруціў галавою і ўсміхнуўся: трэба ж прыдумаць — Аню-тка!

— А жыхароў як завуць? Анюцікі?

— Анюткінцамі завуць.— Жанчына дастала з сумачкі часопіс «Кардиология», знайшла патрэбны артыкул. То чытала, то пазірала ў акно. Было ясна: суседка мая медык, ды яшчэ кардыёлаг, спецыяліст па маіх хваробах.

Дэтэктыў мяне цікавіў мала. Недачытаную старонку я заклаў падпраўленым у спешцы лістом майму земляку, кніжку паклаў на дрыготкі столік і выйшаў у калідор. Там разгаварыўся з высокім сівым мужчынам у паношаным афіцэрскім кіцелі з цэлаю вясёлкаю ордэнскіх планак. Гаворка, як кажуць, пайшла пра вайну і пра бамбёжку, бо і ваяваў ён недзе ў гэтых мясцінах.

Калі вярнуўся ў купэ, суседка мая задуменна глядзела ў акно, відаць, развіталася з некім вельмі блізкім. Я разгарнуў кніжку, канверт з неадпраўленым лістом выпаў на столік. Я перагортваў старонку за старонкаю, спадзеючыся знайсці цікавы эпізод. Жанчына ўважліва разглядала адрас на канверце. Як толькі я адарваўся ад кніжкі, запінаючыся спытала:

— Прабачце, калі ласка, я на канверце выпадкова прачытала Глуск і расхвалявалася. Вы часам не адтуль?

— Вырас там, а цяпер бываю рэдка. Вось адзіны таварыш астаўся, часам перапісваемся, і то ліст на вакзале забыўся ўкінуць. А вас што там цікавіць?

— Усё... Бачыце, я нарадзілася ў Глуску і нічога пра яго не ведаю. Вывезлі адтуль у пялёнках. Колькі разоў збіралася з'ездзіць, ды так і не выбралася.

— А дзе там жылі вашы бацькі?

— У хатцы каля нейкага прыватнага млына. Маці казала, недзе ў полі стаяў. Бацька мой паравознік, а ў галодныя гады заехаў у гэтую глуш і наняўся машыністам да млынара. Там я і з'явілася на свет.

Мой дэтэктыў упаў на лаўку. Я ўглядаўся ў жанчыну, маўчаў, усміхаўся, а ў самога ад неспадзяванасці затахкала сэрца. Та-ак: на левай шчацэ ледзь прыкметная радзімка, вочы нібыта з усходнім разрэзам. Няўжо можа быць такая сустрэча? Яна чакала, што скажу.

— Памятаю той млын, і хатку памятаю. Цяпер іх і знаку няма. Вось так, Марына Паўлаўна.— Яна замаргала вейкамі, запунсавелі шчокі.

— Як вы сказалі?

— Сказаў Марына Паўлаўна. Так вас завуць?

— Адкуль вы ведаеце?

— Празорца і варажбіт...— усміхнуўся я.— Выходзіць, не памыліўся.— Яна маўчала. Толькі яшчэ больш зардзелася, часцей заміргала доўгімі загнутымі вейкамі. А мне хацелася яшчэ трохі паказытаць яе здзіўленне.

— Дазвольце вашу руку, я вам яшчэ нешта скажу.

Яна даверліва працягнула вузкую смуглявую далонь з тонкімі пальцамі без манітора.

— Маму вашу зваць Фрося, Ефрасіння. Ёсць у вас і брат... Зваць яго... Як жа зваць? Ага, Уладзімір...— Яна высмыкнула далонь.

— Быў Уладзімір. Ён загінуў каля горада Апавы, у Чэхіі. Што вы яшчэ ведаеце?

— Што вас двойчы хрысцілі.

— І гэта вам вядома? Не тлуміце мне галаву, лепш скажыце, што ведалі маіх бацькоў. Прызнайцеся, ведалі?

— Прызнаюся,— і жартаўліва падняў рукі ўгору.— А такія сустрэчы бываюць раз у паўстагоддзе. Цяпер маю права зваць вас проста Марына, бо колькі разоў няньчыў скручанае спавівачамі гарластае дзеўчанё.

— Дык хто вы? Як вас зваць? Можа, і ваша імя мне вядома?

— Так і быць. Розыгрыш не ўдаўся,— і я назваў сябе. Яна ссунула бровы, напружваючы памяць:

— Чакайце... прозвішча чутае... ад мамы. Так, нешта ўспамінаецца. А дзе жывяце цяпер?

Мы абмяняліся кароткай інфармацыяй. Марына працавала педыятрам у Рыбноўскім раёне на Разаншчыне, цяпер вярталася дадому ад мужавай радні.

— Дарога ў нас дальняя. Раскажыце, калі ласка, усё, што помніце пра тыя мае «хрэсьбіны». З маміных расказаў мала што запомнілася.

У купэ адчыніліся дзверы, правадніца паставіла на столік шклянкі з чаем. Каб сабрацца з думкамі, я марудна размешваў лыжачкай цукар, зняў абгортку з пачка вафляў, павольна сербануў гарачага чаю. Марына не дакранулася да шклянкі, моцна счапіўшы пальцы рук, чакала, што я скажу.

— З чаго ж пачаць?..— задумаўся я.

— З самага пачатку. Усё, што помніце. Калі ласка.

— Тады слухайце. Піце чай і слухайце.— Я яшчэ сербануў глыток.

— У пачатку дваццатых гадоў голад многіх пагнаў з гарадоў у далёкія хлебныя мястэчкі і сёлы. Наехала шмат інтэлігентаў і да нас. Запомніўся добры мастак Лебедзеў. Ён выкладаў у школе маляванне і так захапіў усіх вучняў, што не было хаты без размаляваных печы і сцен. І спевы ў нас выкладаў наезджы настаўнік, а ў нядзелю спяваў на клірасе. Быў яшчэ маленькі, кудлаты і чарнявы, юркі, як малпачка, музыкант. Іграў ён на карнеце, аж шыбы звінелі ў наваколлі. З'явіўся і ваш бацька, у скуранцы, чыгуначнай фуражцы з кантамі. Ён з вашаю мамаю і Валодзькам спыніліся ў нас: з маім бацькам яны былі раднёю ў трэцяй стрэчы. Так што і мы з вамі трохі свае. Добра памятаю вашу маму, бялявую, сарамлівую і ціхую. Валодзьку было гады чатыры. На левай шчацэ ў яго цямнела ладная радзімка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x