Аляксей Карпюк - Свежая рыба

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Свежая рыба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свежая рыба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свежая рыба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.

Свежая рыба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свежая рыба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перад намі за шашой зелянела дуброва. Адтуль мы чакалі парашутыстаў. Злева ў летнім марыве раставалі ўзгоркі. Справа віднелася панарама Навагрудка. Там на гары ў прысадах бялелі тэрасы дамоў, вежы касцёлаў. Зіхацелі на сонцы пазалочаныя цыбуліны царквы. Выставіў два амшэлыя зубы замак Вітаўта. З жоўтай лысінай пяску на самым версе маўкліва ўзвышаўся курган Адама Міцкевіча. Я адчуў да яго цёплую спагаду, любоў.

Будзьце спакойны, там, у горадзе, парашутыстаў не дапусцім!

Поўны рашучасці і нейкай унутранай сілы ад слушнасці сваёй справы, я зноў павярнуўся да дубровы і шашы.

Была нядзеля.

На хрыбце Наваельненскай дарогі вярталіся з горада па-святочнаму апранутыя сяляне. Тарахцелі на каменнях фурманкі. Ішла моладзь, дзяўчаты мільгалі лыткамі: туфлі і панчохі па адвечнаму звычаю неслі ў руках. Усе вярталіся з горада крыху расчараваныя. Ужо ўсім вядома было пра вайну, людзі спадзяваліся ў горадзе пабачыць яе праявы, а даводзілася вяртацца ў вёску ні з чым. І тут на полі ў ровіках — ні то вайсковыя, ні то цывільныя.

Людзі з прагнай цікаўнасцю вылуплівалі на нас вочы. Мае сябры адчувалі гэтыя позіркі і раслі. Хлопцы стараліся захаваць шык.

Вунь Леве Васілеўскаму прыліпла да калашыны травінка, ён трэпле штаны, папраўляе старанна адпрасаваны кант. Коля Жураўлёў — сірата, уся яго вопратка на ім. Каб не запэцкацца ў сыры пясок і гліну, ён падкладае пад сябе газеты, лісткі сшыткаў.

Тыя, што далей, дражніліся з дзяўчатамі.

Не какетнічалі толькі старшакласнікі. Гэтыя ляжалі групкай недалёка ад мяне і стрымана гаварылі.

— Што робіцца, што робіцца!..— не мог супакоіцца Валодзя Арцюх.

— Чорт адзін ведае! — абураўся сталы мужчына Нос.— Вярнуўся мой бацька з Брэста: сваімі вачыма стары бачыў на станцыі, як у Германію ішоў эшалон пшаніцы!

— Гады! Нажэрліся нашага хлеба і пайшлі на нас вайной!

— Яшчэ невядома. Ведаеш, колькі ў Германіі было камуністаў? Шэсць мільёнаў галасоў атрымалі яны на

выбарах! А з сем'ямі палічы, колькі людзей будзе! Нямецкі народ не дапусціць да яе.

— А гэта па-твойму — што?

— Генералы.

— Ха, «генера-алы»!

— Яшчэ пабачым, як яны ўтрымаюць сваіх салдат. Тыя ж усе — з рабочых і сялян. Пяройдуць на

наш бок і хто ваяваціме?

— Можна адурманіць.

— Адурманіш аднаго-два, не мільён!

— Учора пасля экзаменаў пабралі мы з Вольгай плашчы ды пайшлі ў лес на цэлую ноч... Цёпла так, камароў яшчэ мала, салаўі заліваюцца... Ідзём назад ды раптам недзе ў Слоніме — бум! бум! бум!.. Прылятаем у горад — манеўры, кажуць. Мы, дурні, і паверылі. Разышліся па пакоях спаць...

— Манс-еўры! Колькі нашых самалётаў ляснула ў Лідзе на аэрадроме адразу!

— А ты бачыў? — на курсантаў наляцеў абвешаны значкамі «Варашылаўскага стралка», ГПА, АСАВІЯХІМА сакратар камітэта камсамола Мароз — чорны, як жук, вёрткі і нізенькі вучань першага курса.

— Параненыя казалі. Сам чуў, калі іхняя машына спынілася ля фінтэхнікума...

— Слухай, што скажуць. А будзеш плесці глупства — пагаворым з табой у іншым месцы!

— Паду-умасш, начальства мне такое!

— Ну і начальства табе сёння, зразумеў?

— Куды там!

— Пакудыкай... А ты сядзіш?

Апошнімі словамі разагрэты Мароз звярнуўся ўжо да мяне і адвёў вочы: у нас з ім асабістыя парахункі.

— Сяджу! — сказаў я з выклікам і яшчэ мацней сціснуў выглянцаваны прыклад, каб Мароз не ўздумаў часамі адабраць кулямёт.

— То глядзі до-обра! — варожа заявіў ён і найшоў аглядаць іншых.

— Няма горш, калі выскачку назначаць начальнікам! — вылаяўся Нос.

І мне было непрыемна слухаць яго палоханні.

Нядаўна падаў я заяву ў камсамол, і мне адмовілі. Старая гісторыя: бацька меў шмат зямлі, для камсамола не падыходжу. І няважна, што я быў падпольшчыкам, што бацька сядзеў у турме пры Польшчы і лічыўся членам партыі: гэта яшчэ горш, бо КПЗБ была распушчана, ёй кіравалі ворагі народа ды шпіёны. Вярнуў заяву якраз гэты самы Мароз, яшчэ зазначыў: у яго бацькі зямлі было ў дзесяць разоў меней, ён пра гэта не забудзе.

З сённяшняй раніцы адбылася магічная перамена.

Я ўраз забыўся на абразы. Іваноў яшчэ і раней адчуваў да мяне сімпатыю. У яго я бываў запявалам, правафланговым. Ён даручаў мне групу на вучэнні. Цяпер пачцівы стары вырашыў, што і на кулямётчыка я больш падыходжу, чым выскачка Мароз, які вунь бегае ды прыдзіраецца да хлопцаў. Горды такім даручэннем, я прыліп да прыклада, не вельмі на каго ўзіраўся і не надта прыслухоўваўся.

2

Мінула гадзіна, другая, а ў нас нічога не мянялася. Я ўспомніў бацькоў. Яны былі адгэтуль за дзве сотні кіламетраў — ля самай савецка-германскай граніцы. Што там робіцца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свежая рыба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свежая рыба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свежая рыба»

Обсуждение, отзывы о книге «Свежая рыба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x