Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Праўда, Васька? — яны ўжо ішлі берагам, і вёў іх Дружок. Надзька спынілася, павярнулася да яго, утаропілася ў яго зменлівымі на сонцы вачыма, у якіх то хвалявалася вада, мора, то хісталася сонца, а то яшчэ і сам чорт пе разбярэ, што там адбывалася. Вочы яе глядзелі па яго і не глядзелі, прыцягвалі, абяцалі і гналі прэч. Дзень і ноч ужываліся і ладзілі паміж сабой там.

— Гэта праўда, Васька? Брытан, адказвай! — зашчыкала, заскубла яна яго, як трус, перабіраючы ўсё тым жа, а мо і новым ужо, схопленым на хаду ракітавым лісцікам. Васька адразу і не зразумеў, чаго гэта яна так настырна дамагаецца, перапытаў нават:

— Што праўда?

— Ах ты, Брытан, рыжмоцце,— ускіпела Надзька.— Не пайду я ніякіх гусей з табою шукаць. Ідзі вунь з Ненене...

Васька са здзіўленнем зазірнуў у яе зменлівыя, зараз непадступныя, калючыя вочы, разгубіўся і ўзрадаваўся: не хлусяць, калі гавораць, што не маюць сёння дзеўкі сораму, дзеўкі горай хлопцаў пайшлі. Гэта ж якой яна ад яго праўды дамагаецца. Ды Ненене ж побач, ды маці ж яе недалёка. Ну, Надзька, ну, Надзька, і што за чорт у ёй, і ці ўдасца аб'ездзіць яму такога чорта, ці па зубах яна яму. Але сказаў ён зусім іншае, тое, што канала, прагла пачуць ад яго Надзька, нават больш:

— Праўда, даўно, увесь час.

— А што даўно, што ўвесь час? — аніяк не магла суняцца Надзька.

— Ды ўсё,— адказаў ён ёй, адказаў невыразна, бо спынілася Ненене, зацікавілася, аб чым гэта яны так горача, прыслухаўся да іх гаворкі і Дружок, усхапіўся скакаць, наровячы лізнуць у твар. I бегла рэчка, выгіналася, як грудзьмі, высокім і крутым, белым ад сонца і пяску берагам, і вусцішна бялеў за выгібам ракі бярозавы гаёк, пакорлівы поўдню, сонцу, рацэ, такі светлы, што вочы, здаецца, пранізвалі яго ўвесь наскрозь і бачылі тое, што знаходзілася і далей за гэтым гайком. А далей там былі дубы, рэдка раскіданыя за гайком, магутныя, разложыстыя, таму, пэўна, у такім спакоі і ў такой пакоры стаяў гэты бярозавы гаёк.

— Дык ты і біць мяне будзеш? — Надзька адвяла вочы ад гайка і зірнула на яго, насунулася на яго так рэзка, што ў грудзях як нешта аж усхліпнула, як парвалася, і Надзька, амаль не дыхаючы, затоена трапечучы ад нечага няпэўнага, незразумелага і ёй самой, пацягнулася да яго, да яго вачэй, устала на дыбачкі.

— Будзеш ушчуваць, біць мяне? — яна, здаецца, прасіла, каб яе білі, усё яшчэ трапечучы і амаль не зварухнуўшыся, толькі скінула басаножкі і адсунула іх нагою ўбок, закапала ў пясок, яна здолела пры гэтым неяк паказаць яму ўсю сябе, і гэтае ўсё, уся яна ад нерухомай напаўвыгнутай спіны да смуглявых пальчыкаў ног, што ўпіліся ў пясок, засяродзілася яму ў вуснах яе. Усё там было на тую хвіліну ў яе вуснах: і дрымотная ноч, і светлы поўдзень, і боль, і нявырашанасць яшчэ. I зморшчынка адна нават там была, скакала то ўверх, то ўніз.

— Во зараз і пачну,— сказаў Васька, усведамляючы, што гэта не проста словы, што вельмі нават лёгка ён можа саскочыць з рэек, бо надта ж блізка яе вусны, можна і пацалаваць, і ўдарыць. Не так усё ўяўляў ён сабо. Хацеў ён гэтага, але каб не так, каб без здзекаў і каб нікога і блізка не было, нават сабакі, Дружка. А сабака, Дружок, і той засаромеўся, як злодзей, зыркнуў у адзін, другі бок і скочыў у кусты ад іх, і Ненене гвалт як крычыць:

— Гулі-гулі, га-га-га.

— Есть хотите? Да-да-да,— падхапіла яе крык, адвярнулася ад Ваські Надзька.

Але ёй азваўся толькі Дружок, вылецеў з кустоў на чыстае і нечакана прысеў на ўсе чатыры лапы, носам нават датыкнуўся да травы, зямлі і заскуголіў, забрахаў, як завыў ад нечаканага болю — з-пад калодзіны, што ляжала перад ім, пачулася такое ж, толькі больш тонкае і жаласлівае, завыванне. I ледзь не ў лоб сабаку стрэліў з-пад калодзіны заяц, пераскочыў яго і, плачучы, што дзіця, галопам панёсся прэч, ускідваючы азадак, памахваючы вартым жалю куцым агрызкам шэрага хвосціка. За гэтым хвосцікам, ачомаўшыся, паляцеў і Дружок. I абодва імгненна зніклі, адны галасы іх чутны былі, аднолькава жаласныя і тонкія цяпер.

— Ты толькі да галавы не прымай сабе нічога,— хапатліва нагаворвала Ваську Надзька.— Гэта я так, выпрабоўвала цябе.— Надзька была зараз будзённай, простай і зразумелай Ваську. I такая падабалася яму яшчэ больш, бо менш трывожыла яго, адсоўвала тое непазбежнае, пра што трэба было думаць, калі яна пацвельвала яго, кпіла з яго. Звычайная, яна здавалася і больш зразумелай, і больш даступнай яму, была проста княжборскай дзеўкай, а як абыходзіцца з княжборскімі дзеўкамі, ён ужо ведаў, нічога, што сыходзіў пры гэтым не са свайго вопыту, нічога, што гэты вопыт агульны, княжборскі, такія дэталі не ўплывалі па галоўнае. А галоўнае было ў тым, што калі ён, княжборскі хлопец, паклаў вока на яе, княжборскую дзеўку, нікуды яна ад яго ўжо не дзенецца. Паводзіць за нос, колькі трэба для прыліку, памучыць — гэта ж таксама неабходна, так ужо заведзена ў іх, і будзе яго. Вось толькі думаць аб гэтым і загадваць наперад яму не хацелася. Хацеў ён яшчэ пагуляць, папрыдурвацца, колькі магчыма, але так, каб і Надзькі не выпусціць з рук. Надзька патрэбна была яму цяпер, зараз і далей, і далей, пэўна, яшчэ больш. Але гэтае далей здавалася яму такім непраглядна далёкім і ў такім тумане, што ён не імкнуўся і думаць пра тое, хаця даўно лічыў сябе дарослым, настолькі дарослым, каб пляваць на іншых дарослых, якія выдавалі сябе больш мудрымі за яго. Гэтыя іншыя дарослыя жылі, па яго, Васькавым, разуменні, даволі бесталкова, нявечылі сябе працай, сушылі клопатам: усё ім было нечага мала, усё яны былі некаму павінны, абавязаны. Васька ж лічыў, калі ён асабіста каму што і павінен, то толькі маці, і не так ужо багата: паўтара літра малака. Гэта былі не яго словы і не яго думкі, ён чуў іх дзесьці, чуў і падтрымліваў, бо, як зноў жа лічыў, чалавек у яго гады абавязаны мець сваё меркаванне і нейкую сваю жыццёвую праграму. А тое-сёе ён у свае гады пабачыў ужо, пацёрся там-сям і цяпер нават лічыўся дзесьці студэнтам нейкага лесатэхнікума. А тут, во зараз у Княжборы, лічылася, шго ён часова робіць у калгасе. На самай жа справе быў ён ні студэнтам, ні калгаснікам, а, па яго ж словах, бічом княжборскім. Так ён гаварываў пра сябе, калі быў у гуморы. Мог ён быць, зусім жа свяціла яму зрабіцца і княжборскім заняволеным. Але аб гэтым Васька Барздыка, па мянушцы Брытан, лічыў за лепшае маўчаць. Справа была за ім для Княжбора гучная і смеху вартая. Газам са сваім таварышам, некалі жыхаром вёскі Княжбор, а цяпер гараджанінам і шафёрам «хуткай дапамогі» Генадзем Шчурам, Васька Барздыка ўкраў свінню ў Лявона Цупрыка. Укралі сярод белага дня, дзеля смеху, пабіліся аб заклад. Сядзелі на беразе рэчкі, сціплы працаўнік Генадзь Шчур і просты гуляка Васька Барздыка, пацягвалі чарнільца. Былі сярод іх іншыя бічы вёскі Княжбор, трэба адзначыць, што такіх у Княжборы хапала, кожны другі з тых, хто скончыў васьмігодку і не пажадаў вучыцца далей, не вельмі ўлягаў за той работай, таму што лічыў сябе яшчэ маленькім, кожны, хто скончыў дзесяцігодку і не трапіў у інстытут. А з Княжбора, па сакрэту, тым лотам у інстытут не трапіў ніхто — і цяпер чакалі выратавальнай позвы на службу ў армію. Такім чынам лайдацтва іх мела «смягчающие обстоятельства», апраўданне, і больш таго, бацькамі і праўленнем калгаса яно было ўзаконена. Праўленне калгаса, які меў нешта каля трохсот гектараў ворнай зямлі, не здольнае было заняць і бацькоў, да таго ж бацькі былі ўпэўнены, што яны ўжо, каб было ў іх дзяцей сапраўдпае шчаслівае дзяцінства, у калгасе адрабілі, адламалі сваё. I няхай цяпер адпачнуць і пагуляюць іх дзеці, пакуль не запраглі іх у калёсы на ўсё жыццё. Вось і гулялі яны на беразе рэчкі, недалёка ад бабскага пляжа, рэзаліся ў карты, запівалі дурня чарнільцамі. Дзеля аб'ектыўнасці і каб не падвойваць віну за крадзеж свінні, трэба сказаць, што ў тую хвіліну на беразе рэчкі абавязкі кожнага былі акрэслены вельмі канкрэтна: чарнільца нацягвалі толькі былыя дзесяцікласнікі, паўналетнія, на чале з Генадзем Шчурам і Васькам Барздыкам, а былыя васьмікласнікі рэзаліся ў карты. Пасля чарнільца Васька раптам пачаў даказваць, што ніхто ў Княжборы, а мо і не толькі ў Княжборы, а і ў вобласці, не скочыць далей, чым ён. Яму, вядома, не паверылі. Тады ён сказаў, што, калі яму не вераць, ён дакажа вось зараз, возьме і пераскочыць рэчку, толькі разбяжыцца добра. Пайшлі аб заклад, разбілі рукі. Васька разбегся, скочыў у рэчку, нырнуў у ваду і сядзеў пад вадой больш як хвіліну, толькі розуму там не здабыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x