Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мацвей спытаў сябе аб гэтым, задумаўся і адчуў, што нарэшце і ён наблізіўся да нейкага рашэння, яшчэ не прыняў яго, але ўжо стаіць па парозе, на парозе «так» і «не так». I, захоплены зноў, цяпер ужо гэтымі «так» і «не так», но паддаючыся больш ні сустрэчным, ні спадарожным плыням пасажыраў, ён памкнуўся ў вакзал, да білетных кас. Да кас, хаця і не было пэўнасці, што менавіта яны патрэбныя яму, нават наадварот, недзе адчуваючы, што і атрымаўшы з ягоных рук той білет, кардонку, на якой выразна пазначаны вагон, месца, час адпраўлення поезда, ён зробіць па-свойму, мо й выкіне яго. Але гэтая кардонка была вельмі неабходная яму на тую хвіліну, гэта было ўжо нешта акрэсленае, вызначанае, амаль выратавальны круг, за які можна ўчапіцца і які можна адпіхнуць.

Ён прабіўся да касы. Ён узяў білет. Аж забыўся спытаць, калі ж адыходзіць яго поезд. Аб гэтым можна было даведацца і на білеце, які ён трымаў у спатнелай руцэ, акрамя таго, насупраць на сцяне вісеў расклад. Але ён не зірнуў ні на білет, ні на расклад. Яму патрэбен быў голас, звернуты да яго, жывы, жаночы, які б словамі адказаў яму, назваў бы яму час, і хай бы ў голасе тым была якая-небудзь загана, шапялявінка. Ён кінуўся да вакзальнае даведкі, палез без чаргі, народу стаяла процьма, і нейкія бабкі-бабулькі амаль што на кулачках паперлі яго прэч ад акенца. Але й пасля гэтага ён не пайшоў у хвост чаргі, ён ніколі не мог стаяць у чарзе, а сёння тым болей. Побач з «жывой» даведкай ён убачыў яшчэ адну, і вольную, без чаргі. У сцяне быў замацаваны чорны мікрафон ці прыёмнік, а над ім чатыры словы: націсніце кнопку і чакайце адказу. Усё было да роспачы проста, прасцей нават, чымсьці галавой аб асфальт,— толькі націснуць кнопку. I ён падышоў і націснуў. I здрыгануўся. З чорнай пашчы, з чэрава чорнага на яго абрынулася ні жаночае, ні мужчынскае, утробнае, цьмянае: «Чакайце, вам адкажуць». I так бясконца, невыразна, цьмяна: «Чакайце, вам адкажуць...»

ПАЧАТАК

1.

Васька Барздыка, па мянушцы Брытан, яго сабака Дружок, Надзька Махахей і Ненене шукалі гусей, каб сярод лета гнаць іх дамоў, заганяць у хлеў. I птушкам, і людзям такое было дзіўна. У Княжборы раней такое і ў галаву нікому б не цюкнула. Раней княжборцы выпускалі вясной сваіх гусак і качак, як толькі сыходзіў снег, раставаў лёд, перлі дубцамі ад хлева, заганялі ў ваду і думаць аб іх забываліся да замаразкаў, да той пары, калі не абуджаліся ў птушцы сум і жаданне пайсці за клінам сваіх сабратоў, адарвацца ад княжборскай зямлі і ляцець-ляцець у прывабныя цёплыя краіны, у сваю зямлю запаветную, абяцаную. Вось тады толькі згадвалі аб сваёй жыўнасці гаспадыні. Але ў гэтым годзе ўсё перайначылася. Барздычыха замкнула пад замок у хлеў сваіх качак і гусей, як толькі з'явіліся ў сяло меліяратары. Махахеіха і Ненене хапіліся куды пазней. Хапілася спачатку адна Ненене, пабегала берагам рэчкі, пагаласіла.

— Гулі-гулі, вуці-вуці, га-га,— і колькі ні крычала, пі галасіла, не пачула ў адказ ні га-га, ні кра-кра-кра. Прыбегла да Махахеіхі.

— Баба Ганна, гусак не чутно.

— Куды яны дзенуцца, твае гускі.

— Умялі меліяратары. Гані ў розыск Надзьку, мо яшчэ дзе і ходзяць. А я зараз,— і пабегла да хаты.

Якраз, калі Махахеіха выпраўляла ў пошук Надзьку, раскатурхала, падняла яе з бабскага пляжа, дзе тая купалася і загарала, з'явіўся на гэтым самым пляжы і Васька Брытан. Прыйшоў спецыяльна, каб упэўніцца, ці па месцы Надзька, ці няма каля яе малодшага лейтэнанта, з якім ён не далей як учора вечарам пасля танцаў на пяску ля княжборскага пахіленага клуба добра пагаварыў. Сустрэў каля першых вясковых мосцікаў, калі той па новай гравійцы, што праклалі меліяратары, піхаў свой драндулет. Васькаў быў клопат, каб малодшы лейтэнант дабіраўся да сваёй часці менавіта так: і пры тэхніцы,. але ў якасці папіхача. Пакуль малодшы лейтэнант выкідваў каленцы з Надзькай, ён падбухторыў хлопцаў, і тыя неўпрыкметку падкраліся да матацыкла і, прыкрываючы адзін другога, адкруцілі крышку бензабака і з задавальненнем і смакам падлілі туды свайго «бензінчыку».

— Не заводзіцца? — паспачуваў малодшаму лейтэнанту Брытан.

— Ды чорт яго ведае, адладжаны, перабраў, прадуў усё, не заводзіцца... Да горада колькі адсюль?

— Трыццаць кіламетраў,— сказаў Васька і супакоіў: — Нічога, да пад'ёму якраз паспееш. I прыйдзеш — дарогу сюды забудзь.

— Гэта чаму? — здзівіўся малодшы лейтэнант, ужо, пэўна, разумеючы чаму; выгадваючы час, дастаў цыгарэты, закурыў. Ваську закурыць не прапанаваў. Ён узяў у яго цыгарэты сам, адну ў зубы, а пачак — у кішэню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x