Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алена... З ёю пайшоў бы ён і прайшоў бы, хто б ні трапіў яму насустрач, як ні пазіраў па яго. Але смешна, калі мінула столькі ўжо гадоў, зноў думаць аб Алене, марыць аб ёй. Мінулае вяртаецца і знаходзіць цябе тады, калі няма ўжо ні сёлетняга, ні будучага, калі падмыты ўжо і надломваюцца ўсе берагі часу, ірвуцца апошнія сувязі, меркне святло ў вачах. I ўсё ж ён праг мінулага, хацеў да Алены, хоць яна першая кінула ў яго той камень, ударыла першай і таму вельмі балюча: «Жадаю поспехаў у арашэнні раней асушаных зямель». Тэлеграма ў дзень яго нараджэння, якую ён атрымаў год назад — вось і ўсё, што ён наогул атрымаў і пачуў ад яе. «Жадаю поспехаў...»

Прыбыла электрычка, яго зноў падхапіў і панёс натоўп па той жа дарозе, па тым жа самым падземным пераходзе. Ён зноў падпарадкаваўся натоўпу, тым жа сеткам і кошыкам, толькі пахла ад іх вясковым пахам ужо і водарам: лесам, грыбамі, яблыкамі і свежым варэннем; познімі дачнымі кветкамі, лісцем чаромхі і клёна, што запалалі ўжо восеньскім агнём, дымам ад цяпельца, які ўблытаўся ў валасы і адзенне мужчын і жанчын. I ён дыхаў гэтымі пахамі, дымам кастроў, датыкаючыся тварам да жаночых валасоў, мо ён спадзяваўся знайсці сярод гэтых хапатлівых людзей Алену? Наўрад, хаця спадзяванне па цуд, чаканне цуду не адпускала яго.

Мацвея выпхнулі з падземнага пераходу і зноў пакінулі на нейкі час аднаго. У кожнага з людзей быў свой клопат, свае дарогі. I аўтобусы, тралейбусы, трамваі збіралі. іх з вуліцы, з плошчы, убіралі ў сябе і імчалі туды, дзе быў іх клопат, дзе іх хтосьці чакаў. А ён стаяў па засмечаным перад ноччу ўжо, пазначаным людской хапатлівасцю асфальце, сярод недакуркаў, адкідаў, абрыўкаў газет і паперы, сярод тых, каму яшчэ не настала чарга спяшацца, чый поезд яшчэ не прыйшоў. Але яны таксама былі ахопленыя ўжо ліхаманкаю нецярпення, яно згадвалася па іх тварах. Яны чакалі часу, які вядомы быў толькі ім, прыспешвалі вакзальныя нудныя і цягучыя хвіліны, каб, падхапіўшы чамаданы і партфелі, кінуцца-рынуцца ў белы свет — іх дарогу. Вакзал быў часткаю горада, часткаю той вуліцы, якою ён дапхаўся сюды, але гэта быў ужо і іншы свет. I неба было тут інакшае, вакзалыіае, запаленае і дрыготкае, разнамоўнае: «Внимание, внимание... Увага... Увага. Асhtung, Achting…»

Усё гэта не тычылася яго, ён, Мацвей Роўда, не быў нават і пасажырам, хоць і прыйшоў на вакзал. А калі і быў, то пасажырам поезда, які яшчэ не сфарміравалі, поезда без раскладу, поезда аднаго пасажыра, Мацвея Роўды. I ніхто, уключаючы і яго, не мог дакладна адказаць, калі і куды пойдзе гэты поезд, ці не прыбыў ён ужо да сваёй канечнай станцыі, ці наогул ёсць у яго станцыя прызначэння, станцыя адпраўлення. Не, пэўна, няма горшай адзіноты, чымсьці адзінота сярод людзей, на вакзале, калі ты прыйшоў туды, каб выправіцца ў дарогу, і дарог мноства, але ніводнай тваёй. Твая разабрана, ён сам разабраў яе сваімі рукамі. Лічыў, што будуе, а на паверку

атрымалася — разбурае, і, разбураючы, не спыняўся, гнаў

свой поезд па ўсіх парах.

Ведаў ён ці не, куды ідзе, куды кіруецца, мо ногі самі прывялі яго. Мацвей узняў галаву і прачытаў ружовыя літаркі: «Рэстаран». I ён пайшоў бы ў рэстаран, мо і напіўся б, але тут прайшлі трое п'янаватых падлеткаў, занялі амаль палавіну тратуара, каля дзвярэй, побач з Мацвеем, стаяў міліцыянер.

— Дзеці ж п'яныя,— сказаў Мацвей.

Міліцыянер сцепануў гілячыма:

— Мо п'яныя, а мо і не,— і паднёс да вачэй Мацвея гадзіннік.— Мой час выйшаў.

Падлеткі ўзнялі валтузню, таўханіну, Мацвей заспяшаўся да іх. Але ён спазніўся, крышачку, на імгненне нейкае. Аднаму з падлеткаў, што ішоў пасярэдзіне, зрабілі падножку, піхнулі ў грудзі. Ён пачаў марудна, а мо і не марудна, мо ўсё гэта толькі выглядала як на замаруджанай кінастужцы, завальвацца на спіну. Мацвею не хапіла кроку, каб падтрымаць яго. Падлетак упаў галавою на запалены, барвова-сіні ад няроўнага святла ліхтароў асфальт. I Мацвей ні на сантыметр не здолеў больш наблізіцца да яго. Ён пачуў... Лепей гэтага не чуць ніколі, ніколі не чуць, як трашчаць на моцных зубах лясныя арэхі. Гэты гук дапаў не толькі да яго вушэй. Каля падлетка ўжо тоўпіліся людзі, яго падымалі.

Падлеткі стаялі, звесіўшы рукі, і твары іх былі падобныя на асфальт, барвова-сіняга адцення. Той, якому яны зрабілі падножку, на здзіўленне Мацвею, распраміўся, хіснуў галавой і тут жа зморшчыўся, зноў асеў. Мацвей заплюшчыў вочы — ён адчуў боль у патыліцы, нібы хтосьці там свярдзельцам вярцеў, поезд, паравозны гудок, роў у галаве яго. Роў, пэўна, даўно, але толькі цяпер прарваўся, дайшоў да яго гук. Ён адплюшчыў вочы. Падлетак ужо зноў быў на нагах, стаяў, здаецца, цвёрда, двое другіх ухапілі яго за рукі, падобна на тое, што хмель з іх выветрыла. Міліцыянер быў збоку, людзей паменела, яны больш не ўмешваліся, наглядалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x