Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бусел жа побач,— сказала Алена Мацвею, калі яны ўжо ляжалі ў траве.— Лелько глядзіць.

Ён жа бусел. Ён Антон. Ён мужык.

— Лелько,— ціха паклікала бусла Алена і больш голасна: — лелько, лелько-о-о.

— Антон, Анто-о-он,— гэта ўжо крыкнуў і Мацвей.

I бусел падскочыў раз-другі, адарваўся ад травы, але не цалкам, нешта чырвонай кветкай ублыталася ў яго чырвоныя ногі, мо той самы водсвет чырвонага дубовага лісця ўпаў па яго ногі. I бусел белым узмахам крылаў, чырвонымі ручаінкамі ног адпіхнуўся ад зямлі, узляцеў, узвіўся ў неба, і закружыў над імі, чырвоным і белым мільганнем свайго цела закрыў іх тайну, іх непарыўнасць. Дрымотна хісталася і плыло неба над галавой, а бусел, раскінуўшы крылы, аддаўшы іх небу, не кратаючы больш імі, абапіраючыся там, на небе, аб нешта нябачнае з зямлі, што сыходзіла ад гэтай жа зямлі, вады, дуба і ад іх саміх, Алены і Мацвея, кружыў і кружыў над імі. Антон і Лелько...

Мацвей і не заўважыў, як дабрыў да вакзала, прывакзальнай плошчы. Ён мо не заўважыў бы і плошчы, і самога вакзала, але, калі пераходзіў вуліцу перад плошчай, ледзь не трапіў пад трамвай, нават пад два трамваі: адзін — з правага боку, другі — з левага. I ён пасярод. Дзве развясёлыя дзяўчыны — вадзіцелі трамваяў — высунуліся ў акенцы, нешта крычалі яму, махалі рукамі, і, на здзіўленне яму, не злосна, а запрашальна.

Але чырвоныя і жоўтыя страшыдлы-трамваі, што насоўваліся на яго, так званілі, так білі ў свае званы і так гулі, ахапіўшы яго з двух бакоў, што ён нічога не пачуў і не зразумеў. А на тварах дзяўчын былі радасць і смех. Званы сціхлі.

— Давай пад мой трамвай, вёска,— запрасіла яго дзяўчына справа.

— I зусім ён не вёска,— сказала вадзіцель злева,— I вельмі нават сімпатычны. I мая машына новая, і я ні разу не пераліцованая. Давай, дзядзечка, пад маю машыну.

— Другім разам,— усміхнуўся і Мацвей.— Наступным разам я абавязкова пад вашу машыну.

— А пад якую?

— Пад крайнюю,— крыкнуў ён і, заўважыўшы міліцыянера, што крочыў ужо да яго з плошчы, заспяшаўся да тратуара, да натоўпу. Натоўп увабраў яго, абціснуў, схаваў ад міліцыянера і ні на хвілінку не адпускаў, не пакідаў аднаго. I ён пакорліва падпарадкаваўся гэтаму натоўпу, большасці і крочыў: куды ўсе — туды і ён. Людская плынь, карзіны, кашы, чамаданы, партфелі і сеткі захапілі яго і пацягнулі ў падземны пераход, а там, насустрач гэтым карзінам, кашам і сеткам, якія ўвабралі ў сябе амаль усе пахі горада, яго магазінаў і булачных, капчэнняў, цукерак, свежаспечанага хлеба, машыннага масла і аліфы, плылі ацынкованыя вёдрьт, драўляныя пафарбаваныя скрынкі, ад якіх пахла рыбаю і вадой; бурліла, віравала другая плынь — ішлі лавінаю каржакаватыя, чырванатварыя дзядзюкі, у якіх здалёк згадвалася нешта машынна-вайсковае, ішлі ў наступ джунглі, бамбукавыя зараснікі вудзільнаў і спінінгаў. Вудзільны і спінінгі суха счэпліваліся паміж сабой, скрыгацелі, шчоўкалі, ляскалі. Вудзільшчыкі — рыбакі з Мінскага мора, ішлі і, нікому не саступаючы, таўклі, мясілі, трушчылі кашы, кошыкі, карзіны і сеткі і траха не павярнулі і не паперлі назад і Мацвея. Але ён не паддаўся гэтаму сляпому машыннаму напору рыбакоў з пенсіянераў-адстаўнікоў, вельмі ж няласкавымі былі іх вочы, амаль што грэблівасць і пагарда да ўсіх іншых, да нерыбакоў, была ў іх вачах. I хаця Мацвею не трэба было да платформы, ён пачаў змагацца з гэтымі джунглямі, з бамбукам і прабіўся скрозь яго. Тыя, што прабіліся разам з ім, кінуліся да вагонаў электрычкі, ён быў таксама памкнуў да разяўленай пашчы вагона, але спыніўся ў апошнюю хвіліну, калі ўжо ўхапіўся за поручань: куды яму ехаць. Яго тут жа адцерлі ад вагона. Двойчы, як бы шкадуючы, клацнулі дзверы, электрычка свіснула, колы яе пазбавіліся задумлівасці. I поезд пакаціўся. Мацвей застаўся на пероне, стаяў, разгублена азіраўся, як той самы пасажыр-недарэка, у якога з-пад носа збегла апошняя электрычка. Ён усё яшчэ нічога не вырашыў і не мог наважыцца на якое-небудзь рашэнне. Жаданні і сумненні раздзіралі яго на часткі. Трэба было вяртацца ў Княжбор. Але Княжбора, той ціхай і глухой вёсачкі, у якую яго некалі вазілі марудныя, але такія па-хатняму ўтульныя рабочыя паяздкі, у якую ён так любіў ездзіць у дзяцінстве, больш не існавала. У тую глухую, любую сэрцу вёсачку ён пабег бы зараз не разважаючы, там бы яго чакалі, там бы яго прывецілі. А новаму Княжбору цяпер, во зараз, ён не патрэбны, там з ім ніхто і не паздароўкаецца, сустрэне хто — абміне, пяройдзе на другі бок вуліцы. I не было ў яго ўжо ніякага цярпення трываць усё гэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x