Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Храпчына. Нахрапам калісьці мы селі на гэтае месца. Вада прагнала, заліваць пачала. Мы і спрамлялі тут ужо рэчку, кручком яна ў вусці была, мы прама пусцілі, а...

— Чуеш, Мацвей, ты чуеш,— загукаў Шахрай.— Дзед, дык ты ж меліярацыяй займаўся. Ты ж меліяратар.

— Дзед-барадзед...— невядома з чаго засмяяўся дзед Дзям'ян, хацеў яшчэ нешта сказаць, але Шахрай апярэдзіў яго:

— Вось і яшчэ непарадак. Не хвалюйся, дзед, ты паклаў пачатак, мы давядзём да капца.

— Ну і ну,— сказаў дзед Дзям'ян,— каб толькі не да ручкі.

І зноў была дарога, толькі назад ужо — да княжборскага ляда, дзе сцяной, дрэвамі стаяў стары арэшнік, ляшчына, дзе маладыя клён, рабіна і ясень вялі смяртэльнае змаганне за жыццё з гэтай ляшчынай. Вайну даўнюю, у вытокаў якой некалі быў і ён, Мацвейка. Тады верх быў за ляшчынай, яна глушыла дрэўцы, што былі ніжэй за яе, але сёння яны перамаглі. Рабіна, ясень, бяроза падраслі, прабіліся да сонца, доўгі прыгнёт ляшчыны прымусіў іх пазбавіцца ад лішняга вецця, яно засталося толькі на макаўках, і дрэвы пацягнуліся макаўкамі да неба, ламачча нават жывіла іх, сонца ўгравала зверху, як за вушы цягнула.

Тут, у ляшчыне, сярод ясеняў, бяроз, Мацвей і знайшоў дзівосны грыб-баравік. Першым на грыбы натрапіў дзед Дзям'ян, зрэзаў цэлую сямейку, штук пяць адразу. Шахрай не даваў веры вачам:

— Май жа, якія і адкуль могуць быць баравікі ў маі?

— Грыбнік з цябе, чалавеча... Мікалайчыкаў не бачыў. У нас тут заўсёды першы грыб у маі ідзе. Вады зямелька напілася, сонейка яе ўгрэла, вось ён і не вытрымаў...

Пачаў больш уважліва ўзірацца сабе пад ногі і Мацвей. Не збочваючы з набітага, па навуцы дзеда Дзям'яна: няма грыбоў на дарозе, няма іх і ў лесе — наскочыў на першага, пачаў кругаля даваць і выкружыў яшчэ пятнаццаць. I ўсе яны былі ядраныя, крамяныя, адзін у адзін, ад бацькі, што пазелянеў ужо ўнізе, да белагаловіка, які вытыркнуўся толькі-толькі, толькі-толькі рассунуў лабастай макацоўбінай сівец. Зрэзаў шаснаццаць, знайшоў і. яшчэ адзін, семнаццаты. Але з гэтым семнаццатым яму не пашанцавала, быў ён нейкі выродлівы і непрыгожы. Ножка моцная і белая, што зуб, і цягнулася яна ўгару, расла, хаця нічога не несла на сабе, баравік быў без галавы. Галоўка, разваленая надвае травой, сіўцом, ужо гніла, як абвялая плеўка прытулілася да ножкі, што ўзвышалася, як абеліск нейкі. I Мацвей застыў каля гэтай ножкі, вельмі ўжо карцела яму, каб быў ягоным і гэты, семнаццаты баравік, аж слёзы набеглі на вочы, як у дзяцінстве, нібыта ніколі ў жыцці не браў, не бачыў і ў вочы тых баравікоў. Першы раз убачыў, як сустрэў нешта дзівоснае і непаразумелае, дзіўна і непаразумела было, як загінуў гэты семнаццаты. Ён стаў на каленкі перад грыбам, крануў тонкія ніткі сіўцу, што лямцам сплёўся над ім. Сівец быў напяты, як струна, і востры ён быў.

Так, па ўсім, вельмі паспешлівым ўжо быў яго баравічок, майскае шчодрае сонца абудзіла грыбніцу, тая, угрэўшыся ў паўзмроку і вільгаці княжборскага ляда, набракла, што вымя ў каровы пасля ацёлу, і пачала нястрымна пладаносіць. Настолькі нястрымна, што гэты баравічок ні аб чым іншым і не думаў, толькі б хутчэй на свет, усяго ж хапае: цяпла, сокаў, сонца. Сталага веку, моцная і нага ў баравіка, дужая, трывала, цвёрда стаіць ён па зямлі. Вось на гэтую трываласць і цвёрдасць і спадзяваўся грыб, на злом галавы кінуўся расці і згубіў галаву. Згубіў і, не прыкмеціўшы сам таго, працягваў расці, хаця ўжо ніякай карысці ні сабе, ні людзям, ніякай патрэбы нікому ў ім не было.

Мацвей пачаў дзерці траву разам з каранямі. Выдзер сівец і, падпарадкоўваючыся некаму невядомаму ў сабе, хутчэй нават не ў сабе, а таму, што стаяў зараз за яго плячыма і ўладарыў ім, пачаў палкаю калупаць зямлю і. дакалупаўся да нечага жывога, пругкага. I, не вагаючыся, дзе той жа палкай, дзе пальцамі неўзабаве ўжо абкопваў гэтае жывое, асцярожна, не спяшаючыся, як усё роўна здымаў міну, размініраваў ляда. I тое, што ён выдзер з зямлі і ўзяў на рукі, было падобным на міну, такое я; небяспечнае і, як талерка, круглае, ні на што, з чым да гэтага прыходзілася яму сутыкацца, не падобнае. Яно было жывое. Мацвей адчуваў гэта, хаця ні цеплыні, ні цёку жыцця ў тым, што ён трымаў на руках, не чулі пальцы яго. Жар гэты і. цёк сыходзілі ад яго самога, ад Мацвея, гарачы туман засціў яму вочы, і крык быў у ім, нарадзіўся ў абуджаным целе яго, здрадніцкі гаротны крык перахапіў запаленае ўнутраным жарам горла. Але крычаў не толькі ён, Мацвей, крычала і Яно, тое, што трымаў ён, плакала, галасіла, як горкае дзіця, што згубіла маці. Мацвей і сам не заўважыў, як выраніў слязу па гэтае жывое і галаснае, сляза ўпала, закіпела і як выпарылася, растала, нібыта і не падала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x