Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Навошта ён браў гэтую стрэльбу, навошта пайшоў у гэтае поле, нібыта ён вартаўнік. Так яно і ёсць, вартаўнік ён, толькі вартаўнік. Інакш што яму тут рабіць. Загадалі — і найшоў, не хацеў, але праз сябе пайшоў, амаль што туды, адкуль ужо не вяртаюцца. Але хіба можна ўпільнаваць ноч, зямлю. Вось ноч ужо і скончылася, прыспеў час — і ўжо світае, світальна гудзе, абуджаючыся, зямля.

І ляцела пад зямлёю зорка, і пахла пячонікамі, што падгарэлі ў кастры.

* * *

Калі бусел, мо той самы, што адбіўся ад чарады, прыйшоў па кароўнік, ніхто не ведаў, нібыта жыў ён там заўсёды. Даяркі пакідалі вечарам кароўнік — но было нікога, а прыйшлі раніцой — гаспадар ужо на нагах. Ходзіць паміж стойламі, прыглядаецца да кароў, і тыя, здаецца, прызнаюць у ім гаспадара, нібыта ён заўсёды быў над імі, нібыта яны колішнія яшчэ сябры. Але асабліва ўпадабаў бусел Ягадку, былую цялічку Ненене. Ён і спаў каля Ягадкі, любіў, узляцеўшы па крыж ёй, глядзець зверху, што адбываецца вакол. I Ягадка стаяла нерухома, калі бусел на адной пазе анямела застываў на яе крыжы, думаў сваю прадвечную думку. Даяркі насміхаліся толькі:

— Што, надакучыла табе, Ягадка, кормяць цябе галінкай, дояць ялінкай, у поле просішся, пастуха ўжо, антона займела.

Ягадка была абыякава да гэтых кпінаў, а Антон здзекаў не выносіў. I неяк нават паганяў даярку, жонку Андрэя Вырастака.

— Во, глядзіце, глядзіце, вой дзіва,— сказала жонка Вырастака, спыніўшыся каля Ягадкі і бусла, якія, здаецца, аб нечым размаўлялі паміж сабой. Бусел цягнуўся да каровы сваёй чырвонаю дзюбаю, ціха ляскатаў ёю, а Ягадка ці то не пагаджалася, ці то, наадварот, пагаджалася і радасна чмыхала.

— Глядзіце, вой, дзеўкі, зараз угаворыць,— не верыла сваім вачам даярка. Буслу гэта не спадабалася, і ён, высока выкідваючы цыбатыя ногі, кінуўся да даяркі. Але і тая аказалася не менш цыбатай і спрытнай, як ветрам яе выдула з кароўніка. Выбегла за вароты і аддыхацца не можа. А бусел пастаяў, папільнаваў яе і зноў пакрочыў да Ягадкі, назаўсёды адбіў ахвоту кпіць з сябе, вымусіў прызнаць сябе за гаспадара не толькі кароў, але і даярак. Паступова ён набіраўся моцы, навучыўся адрозніваць даярак па галасах, ішоў на іх голас, захоўваючы сваю птушыную годнасць, браў перадачы, што прыносілі яму даяркі, пазнаваў ён па голасу ўжо і Ягадку — варта было толькі мыкнуць той, як ён бежкі бег да яе. Ён ужо адлучаўся і з кароўніка, ішоў у поле, сумна блукаў па ім. I ў той дзень ён таксама сышоў з кароўніка і пайшоў не куды-небудзь, а к Чортавай прорве, да тых самых тарфянікаў, дзе некалі расла маліна, дзе Мацвей збіраў тую маліну разам з Сяргеем Кузьмічом і Шахраем, а бусел яшчэ раней, да іх, збіраў там жаб і гадаў. Мо ён за жабамі і гадамі прыйшоў туды і зараз, прыгрэўшыся сярод людзей і кароў, мо спадзяваўся яшчэ дагнаць чараду, парадніцца зноў з бусламі. Але там, дзе колісь было балота, сёння расла бульба, якую яшчэ не паспелі ў гэтым годзе выкапаць княжборцы. I княжборцы спяшаліся капаць яе. Бусел спыніўся на ўскрайку поля, не наважваючыся падысці да людзей, тыя прыкмецілі яго, спыніліся папалуднаваць каля вагончыка. Дасталі. бутэлькі з малаком, нарэзалі хлеба, сала, пачалі запрашаць да стала і бусла. Але той не пайшоў, ці. то саромеўся, ці то не даспадобы былі яму хлеб і сала, хоць ад даярак ён не грэбаваў браць усё.

— Вой, яму б жабу,— уздыхнула Махахеіха.— На гэтым яго балоце і кардопля будзе не смачная на торфе.

— Затое родзіць як,— не згадзілася Барздычыха.— Тры бульбіны на чыгун.

— У мяне чыгунок маленькі,— азвалася і Ненене.— Мне вялікай той кардоплі не трэба. Тры маленькіх ды сопкіх, разварыстых...

— А з торфу не бульба, а шкло, твая праўда, баба Тэк- ля,— пагадзілася з ёю Махахеіха.— Хоць выжмі тую кардоплю. Слюда слюдою. I свінні не ядуць.

— Свінні паядуць усё, цётка Ганна,— зірнуў на гадзіннік Мацвей.— Што там Барздыка з шафёрам калупаюцца, ужо даўно павінны быць тут.

— Пад'едуць, нікуды не дзенуцца.

— Работа стаіць.

— Вой, хлопча, знайшоў работу... Работа цяперака найшла, машыны ўсё робяць. Ды я старая з вашай работай чатырох за пояс заткну. Раней рабілі. Паглядзеў бы па мяне, калі я маладая была, як я з тваёй маткай жыта жала. Малое ў разоры, ты ў разоры, крычыш, пот — сонца не відно. Матка табе тыцне цыцку ды за серн хутчэй, жанкі ж азіраюцца, чаго-та яна прысела. А ты крычыш — спяваць добра будзеш, Казлоўскім вырасцеш... А як лён бралі, каноплі мачылі. Мароз ужо, лёд за рукі хапаецца, а мы, жанкі, на возеры, не, няма ўжо таго возера, спадніцы падаткнём — і ў ваду. Ногі, што ў бусліх ці качак, чырвоныя. Во работа была. А цяперака гарбузікі вы лускаеце, а не робіце.— I Ненене ўздыхнула. I поле, што ляжала перад імі, нібы таксама ўздыхнула, закружыў, загуляў па ім ветрык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x