Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што, да траў адносіны зноў змяніліся? — як заўсёды, прайграючы, Мацвей пёр напралом, ведаў гэта, але не мог і не хацеў спыніцца. Ён вымусіў сакратара па імгненне забыць пра гасцей і паглядзець на яго.

— У пас нічога не мяняецца, запомні гэта, Мацвей,— у вачах сакратара было асуджэнне, і шкадаванне прамільгнула там, у звернутай на яго іх пукатасці.— Як толькі ты зразумееш гэтую ісціну, табе стане куды лягчэй працаваць.

— А вы самі дзе раней працавалі, Дзмітрый Радзівонавіч?

— Я гуманітарый, гісторык, некалі быў дырэктарам школы, выкладаў гісторыю.

— Вельмі дакладная навука.— Мацней успомніў нарэшце, каго нагадваў яму сакратар райкома. Удзельнымі князямі княжборцаў зваў настаўнік, таксама гісторык, класны кіраўнік Мацвея, калі ён вучыўся ў школе, якая знаходзілася ў маленькім гарадку за рэчкаю. Велічаў ён іх так звычайна ў панядзелак, калі яны, княжборцы, вяртаючыся з выхадных, замест школы ішлі ў лес, «у партызаны». І знешне сакратар райкома быў падобны на настаўніка гісторыі, прафесія ўсё ж накладвае свой адбітак па чалавека. Мацвей не ўстрымаўся, недарэчна і не да месца рагатнуў:

— Хто ж з нас удзельны князь, Дзмітрый Радзівонавіч?

— Да гэтага мы яшчэ вернемся. З гэтым мы яшчэ разбяромся, Мацвей Антонавіч. Можаш не сумнявацца, разбяромся.

— А я і не сумняваюся.

— Паступілі сігналы, што ты патураеш, разбазарваеш калгасную зямлю.

— Хто сігналіць? — Мацвей зразумеў, што толькі цяпер і пачалася іх сур'ёзная размова, і не слухаў больш канадскіх палешукоў, што дайшлі ўжо да дзяцінства,— тое, аб чым гаварыў сакратар, было ўжо зусім нечаканым яму.

— Каму трэба, той і сігналіць. Зямлю, якая б хлебам аддзячыла нас, заняў травою, а гектары, па якіх магла б расці тая ж трава, аддаў на водкуп элементам усякім. Захватчыкам, Слоўца ж якое трапнае... А франтавікоў, інвалідаў заціскаеш.

— Якіх франтавікоў, Дзмітрый Радзівонавіч? Франтавік, што вам сігналіць, пасля вайны на міну наскочыў. Ліквідавалі мы яго карчму, соткі не абразалі, хаця ні ён, ні жонка яго ў калгасе не робяць, адабралі толькі тое, што самавольна было захоплена ім, вось ён і строчыць вам. Цупрык гэта, Цупрык.

— Мне ўсё роўна хто гэта. Тут не асоба, а сутнасць, галоўнае. Ёсць факты самавольнага захопу калгаснай зямлі?

— Ёсць,— вымушаны быў прызнаць Мацвей. Таму што былі яны заўсёды, і ўсе ведалі аб гэтым.

— Пра гэта мы з табою больш не гаворым. Твае захватчыкі ў мяне на асобым кантролі.— I ў сакратару нічога не было больш ад настаўніка, ён быў толькі сакратаром.

— Дзмітрый Радзівонавіч,— Мацвей усё яшчэ на нешта спадзяваўся, вельмі ж не хацеў ён займацца гэтымі захватчыкамі, хаця і разумеў, што рана ці позна займацца імі прыйдзецца.— Мо папярэдзім самы апошні раз, хай убяруць, што пасеялі?

— Ніякіх папярэджванняў.

— Ды зразумейце ж вы, у Княжборы не тыя традыцыі, у Княжборы ніхто нікога ніколі не ганяў, ні за вязанку саломы, ні за каласок жыта, ні за капу сена.

— А шлюзы ў Княжборы тваім калі-небудзь падрывалі? А дамбу ўзрывалі? Малі бога, што пракуратура не цікавіцца, дзе ўзрыўчатку даставаў.

— Хай пацікавіцца, я адкажу.

— Мне адкажаш за іншае. Асабіста дакладваць будзеш: ці ёсць у Княжборы калгас.

Мацвей цвёрда рашыў, што ніякімі захватчыкамі займацца ён не будзе, ганяць з лугу і поля людзей, адбіраць у іх бульбу, што яны ўжо выкапалі, салому ў сціртах і сена ў стагах — было ў гэтым нешта зняважлівае, не вартае чалавека. У Шчура ён, праўда, адабраў ужо стажок, але толькі адзін з трох. Шчур зарваўся, заеўся, ён нагатовіў гэтага сена не толькі сваёй карове, але, пэўна, і на продаж. Гэтая вясковая хвароба хап-хап зайшла ў яго ўжо вельмі далёка. Шчур прыбег тады ў кантору біцца з ім, выпіў недзе, каб быць больш смелым.

— Памяняемся партфелямі, старшыня,— кінуў па стол Мацвею пугу, пацягнуўся ўзяць партфель Мацвея, што стаяў каля стала.

— А ўтрымаеш, пацягнеш? — спытаў яго Мацвей.

— Твой партфель, Мацвей, я заўсёды пацягну. Кішэня для пячаткі ёсць. А вось ці ты мой пацягнеш? — I Сідар кінуў партфель, ухапіў са стала пугу і аглушальна стрэліў ёю ў кабінеце Мацвея. Выскачыў з кабінета і, п'янеючы на вачах, пачаў ляскаць пугаю ў калідоры, аперазаў пугаю Мацвея, калі той паспрабаваў адабраць яе, дасталося і ўчастковаму. Участковы адвёз яго ў горад, здаў у міліцыю, але ў міліцыі Шчур прыкінуўся хворым, яго накіравалі ў бальніцу. I ў той бальніцы Шчура трымалі недзе каля тыдня. Пакуль не прымусілі яго, як сам ён потым ужо расказваў, нанасіць вады ў нейкую бочку. Ён хуценька запоўніў яе да палавіны, а далей нешта не атрымлівалася. Колькі ні насіў ён той вады, колькі ні ліў, а ўсё было толькі палавіна. Сідар агледзеў бочку з усіх бакоў, але яна была, здаецца, без падвоху. Нідзе ні дзірачкі. Ён прынёс яшчэ два вядры, выліў іх у бочку і хуценька схіліўся. Вады не прыбавілася. Тады Сідар кінуў вёдры і пачаў думаць. За гэтым роздумам яго і заспеў санітар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x