Віктар Казько - Неруш
Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Неруш
- Автор:
- Издательство:Мастацкая літаратура
- Жанр:
- Год:1983
- Город:Мінск
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Неруш: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Чаму не робіш?
— Што я, дурны, на самай справе, псіхованы? — адказаў Сідар.— Што я, не бачу, гэтую ж бочку хоць лузні, хоць трэсні, а не наліць.
I наступным днём ён быў ужо ў Княжборы, сядзеў на пясочку каля сваёй хаты і працягваў думаць усё аб тым жа: што за мудрагелістая бочка была. I ў Княжборы ўжо рагаталі з Сідара: добрае, правільнае месца прызначылі яму ў горадзе, толькі вось выпусцілі дарэмна. «Бочка тая, што сам Сідар, колькі ў яго ні лі, колькі ні давай — усё роўна мала. Лесам натаргаваўся, сенажаць калгасную захапіў — усё мала. Правільна ўпяклі яго». Мацвей, слухаючы гэтыя словы, спадзяваўся, што на будучы год захватчыкаў у яго ўжо не будзе, дык няхай жа яны сёлета паціху збяруць і ўбяруць, што пасеялі і ўкасілі. Не хацеў ён усчынаць ні спрэчак, ні ляманту, ні бойкі. Гэта ж апошняя справа адбіраць у селяніна тое, што зроблена і зароблена ім. I сорамна ж гэта. Але чаму ж ён пайшоў той ноччу на надзелы, што былі самавольна захоплены княжборцамі, што вымусіла, што пагнала яго — гэтага ён так ніколі і не зразумеў. Да ўсяго ж ён не толькі пайшоў, а і ўзброіўся перад паходам, зняў са сцяны двухстволку дзеда Дзям'яна, якая за апошнія чатыры-пяць гадоў так ні разу і не стрэліла, была больш нейкім упрыгожаннем у хаце, чым стрэльбай. Больш напамінкам аб тым, што быў нскалі паляўнічым і дзед Дзям'ян, і было некалі каго паляваць яму каля Княжбора. З кожнага са ствалоў выбегла па павуку, Мацвей вычысціў павуцінне, прыгадаў, дзе захоўваюцца патроны, набіў імі патранташ.
— На паляванне? — спытаў яго яшчэ дзед Дзям'ян.
— На паляванне,— адказаў яму Мацвей.
— Да Вясковага скоч,— параіў дзед,— да Чортавай прорвы. Там абавязкова качка будзе, а то і дзве. Усе вочы навылупку і бугвед куды бягуць, усе далёка імкнуць, а ты блізенька, да Чортавай прорвы.
Мацвей прамаўчаў. Не стаў казаць дзеду, што Чортавай прорвы даўно няма. Заняпаў яго дзед пасля смерці Махахеіхі, перасялення ў новую кватэру. Часта, асабліва вечарамі, знікаў з кватэры, і знаходзіў яго Мацвей усё каля той жа Чортавай прорвы. Ад яе ўжо і знаку не засталося, а вочы ў дзеда ўжо саслабелі, каб нешта і бачыць, але ён ні разу не памыліўся, не збіўся з дарогі, шыбуючы туды як наводзіў яго хто. Выходзіў на тое месца, дзе раней была прорва, і, як сцвярджаў, бачыў прорву, чуў яе голас.
— Булькоча, чуеш, Мацвей, булькоча. То сын мой з нявесткаю голас падаюць. I Махахеіха там. Мяне чакаюць. Толькі я жалезны, Мацвей.
— Так, жалезны,— падтакваў дзеду Мацвей, асцярожна браў яго за руку і вёў дадому.
Дзед Дзям'ян памкнуў быў і ў той вечар разам з ім пайсці да прорвы, але Мацвей не пусціў яго, замкнуў на ключ. А пайшоў ён зусім не ў бок Чортавай прорвы, бо ніякіх падзелаў там не было. Пакрочыў па старой княжборскай дарозе, па якой гадоў пяць назад разам з Шахраем на газіку трапіў у сяло. I ён зноў прыгадаў той свой першы прыезд у Княжбор, тую радасць, што ахапіла яго ад сустрэчы з ім, радасць, нечым падобную на тую, што адчувалі канадскія беларусы, што наведалі родную зямлю. Як чужынец прыйшоў ён на гэтую зямлю, па якой, што і яны, бегаў некалі ў дзяцінстве басанож. А чым яшчэ, акрамя гэтага дзяцінства і памяці, павязала яго з сабою родная зямля і што гэта такое — родная зямля? Няўжо толькі ў дзяцінстве ёсць родная зямля, калі ты на ёй, як каля грудзей маці, і калі табе яшчэ нічога не трэба, акрамя гэтага малака маці, дыхання і святла, і ты ўпэўнены, што маці ў цябе вечная і неба над галавою таксама вечнае і непарушнае. Пакуль аб табе клапоціцца толькі гэтае неба, і ўсе аб табе клапоцяцца. Але ты пачынаеш бурыць сваё неба неабавязкова так, як ён, Мацвей, ты можаш здрадзіць яму і ціха, ніхто, акрамя цябе, і не прыкмеціць гэтага. Можаш не прыкмеціць гэтага і ты, а калі ўжо і прыкмеціў, то адразу ж даруеш сабе і апраўдаеш, пачнеш вытлумачваць усё вышэйшай неабходнасцю, вымушанасцю, тым, што так жывеш не толькі ты адзін, але і ўсе, каго ты ведаеш. Свет, жыццё, па крайняй меры, яго, Мацвея, жыццё наогул, зрабілася такім, што яго лёгка растлумачыць, можна было растлумачыць усё, што б ён ні зрабіў, што б ні ўтварыў. Кожны свой крок, кожны свой учынак можна было прыкрыць тлумачэннямі, любое паскудства, і, прыкрыўшы, як гаворыцца, не трапятацца, не пакутаваць і не грызці сябе. Навошта ўсе гэтыя пакуты, калі ўсё так проста і ты ўжо дасягнуў такіх вышынь, калі ўсё можаш зразумець, зразумець нават сябе, раскласці сябе на палічках і самому сабе зноў-такі растлумачыць: што і адкуль пачынаецца, што ад чаго зыходзіць і куды імкне. Нідзе і ні ў чым, нават у самім сабе, не было больш тайны, знікла гэтая тайна, і цябе пакінула адчуванне нейкай далечыні, працягласці твайго існавання, цябе як замкнулі ў адну толькі хвіліну, у імгненне, у якім ты жывеш і якое даравана табе ў бясконцым ланцугу твайго роду, няма прарыву, няма пранікнення ў другое звяно, а паміж звёнамі — толькі механічнае зачапленне. I адсюль — вышэй сябе не скочыш, а хто спрабуе скочыць — той недапечаны, юродзівы. I ўсё гэта ўжо дзень мінулы, наіўны, смешны, хаця і кранальны. Але чаму так баліць і шчыміць сэрца, калі ён набліжаецца да гэтага мінулага, ідзе старой дарогай, Барздыкавай гаццю, Шчуравым бродам, ступае на Махахеяў мосцік, чаму так карціць яму скінуць чаравікі і басанож прабегчы ўсе гэтыя: гаці, брады і масты, як бегаў колісь, не адчуваючы дарогі, не адчуваючы пад сабою ног, столькі бегаў, што скура на пятах не паспявала нарастаць і пяты баранілі сябе нарывамі, вялізнымі, бы падушкі, і адразу па абедзвюх нагах. I ён вымушаны быў сядзець дома, зайздросціць таму, як бегаюць іншыя. Але потым, калі прарывала, якая ж гэта тады была асалода, якая ўцеха і жах які абноўленымі пятамі памацаць зямлю, бы зусім не нагою ступіць па яе, а аголеным сэрцам ступіць і растаць, адчуваючы гэтае раставанне, адчуваючы маладой, незагрубелаю скураю самую маленькую пясчынку і ціха-ціха заходзіцца ад далікатнай радасці ў грудзях, усёй сваёй істотай уцякаючы ў гэтую пясчынку. Мацвей ужо выйшаў на тую самую дзялянку, дзе некалі разам з Шахраем сустрэўся з Барздыкам, калі той араў на сваіх воліках: «А гною таго колькі валы вось гэтыя дадуць, ды вы яшчэ дабавіце...» I далей ісці яму не схацелася, хаця сёння можна было б тут прайсці ўжо куды хочаш. Нідзе ні кустоў, ні балота, спрэс адно поле. I ў гэта калгаснае поле былі ўрэзаны палоскі зямлі княжборцаў. Княжборцы яшчэ да меліярацыі расчысцілі гэтыя палянкі, пакарчавалі і папалілі лес, таму, пэўна, назаўсёды і лічылі іх сваімі. Палосы гэтыя выбіваліся з агульнага масіву, ляжалі яны ў асноўным на пагорках, пасля асушэння пагоркі гэтыя выпучыліся, вада ад іх адышла, зямля ўжо стамілася тут радзіць, спустошылася, на высокіх месцах шарэў у цемені і белы пясочак, мо з-за гэтага пясочку ён, Мацвей, і не імкнуўся прыядноўваць да асноўнага масіву гэтыя асабістыя палоскі: глеба бедная, толькі мужык, той самы захватчык, можа што-небудзь ды атрымаць на такой глебе. Мацвей рашыў, што далей гэтых пагорачкаў ён не пойдзе, зашыецца ў салому, каму трэба, хто прыедзе па гэтую салому ці бульбу, што спехам выкапана і прыкрыта саломаю, знойдзе яго сам. Тады тое будзе і відаць, што яму рабіць. Ён паклаў каля сябе стрэльбу, залез у салому, падумаў яшчэ, што было б зусім няблага і самому яму пабыць у скуры захватчыка, раскласці цяпельца, угрэць зямлю, напаліць саломы, накапаць чужой бульбы, прысыпаць яе попелам, ляжаць і чакаць пячонікаў. Ён успомніў, як пахнуць гэтыя пячонікі на вольным паветры, якія сопкія яны з вогнішча. Было вельмі ціха, у прахалодзе ночы падалі зоркі, неяк зялёна адрываліся ад неба і па крывой зырка набліжаліся да зямлі, распаляліся да белага, чапляліся ўжо за далягляд гэтай сваёй распаленай беллю. I падала, замірала сэрца, здавалася, што гэта ўжо гарыць зямля, што зорка вось-вось грымне на зямлю, скалане яе, спапяліць на ёй усё жывое. Але кожны раз да далягляду далятала ўжо не сама зорка, а толькі чырвоная кропка, што засталася ад яе, яна адразу ж тухла. I толькі адна светлая палоска дыму, што шлейфам расцякалася на небе, сведчыла: адной зоркай у сусвеце менш, памерла яшчэ адна зорка. У Княжборы верылі, што гэта памерла не зорка, а чалавек, душа яго памерла. I Мацвей дзівіўся, колькі ж гэта людзей развіталася з жыццём гэтай ноччу. I толькі шлейф празрыстага дыму. А ўсё роўна зорак на небе мноства, недзе сярод іх згубілася яго зорка, яна таксама слізгане з неба, адчайна будзе спрабаваць учапіцца за зямлю і не здолее зачапіцца, а калі згарыць — кропкавым сваім агаркам, сумам агорне нейчае вока. А зоркі ўсё працягвалі падаць, і гэтае падзенне іх закалыхвала, навявала сон, і Мацвей заснуў, прыпаўшы шчакою да прахалоды стрэльбы, бачачы і ў сне скрозь заплюшчаныя вочы, як падаюць і гараць у небе жнівеньскія зоркі. Святло, але зусім не зорнае, абудзіла яго, ён не адразу і зразумеў, хто гэта знайшоў і свеціць яму ў жытнай саломе. Няроўнаю палявой дарогаю ішла машына, падміргвала фарамі на калдобінах. Мацвей памацаў стрэльбу, выпаўз з саломы і выйшаў на дарогу.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Неруш»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.