Віктар Казько - Неруш

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Неруш» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Неруш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Неруш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.

Неруш — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Неруш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Канадцы,— шэптам сказаў ён Роўду ў плечы, пакуль той адмыкаў кабінет.— Будзь на ўзроўні.

— Як? Што мне з імі рабіць? — адказаў Мацвей, прытрымліваючы ключ у замку.

— Мог бы і пабрыцца.

— Не аблезуць,— незразумела чаму радуючыся гэтай сваёй нябрытасці, мармытнуў Мацвей, расчыніў дзверы і запрасіў канадцаў, прапусціў іх. Апошнім ішоў малады хлопец, таксама з фотаапаратам і блакнотам. Мацвей, здаецца, недзе ўжо сустракаў яго.

— Не тушуйся, дзед,— сказаў хлопец Мацвею.— Не трэба так хмурыцца, падумай, дзе гарэлкі, а лепш самагонкі, знайсці, каб госці твае радзіму прыгадалі. Беларусы гэта, эмігранты.

— А ты хто?

— Я свой, савецкі. Забыў, ці што? Гады тры-чатыры назад сустракаліся. Маліну яшчэ разам елі, журналіст я.

Мацвсй згадаў і маліну, і гэтага хлопца, ён, здаецца, яшчэ маляваў яго, і малюнак той недзе яшчэ ляжыць.

— Як жа ты апынуўся ў гэтай кампаніі?

— Заданне, ды і цікава, дзед, як гэта яны будуць сустракацца з зямлёю абетаванай, з якой колісь з'ехалі. Цікава паглядзець, дзед, як і ты жывеш. I папярэджваю цябе: шэф на цябе балон коціць.

— Які я табе дзед? Адзін толькі раз і не пабрыўся. Ты прыязджай адзін,— сказаў Роўда,— пагаворым пра балон. Толькі адзін.

Хлопец яму спадабаўся, і ён запрашаў яго, а сам ліхаманкава прыкідваў, дзе гэта ўзяць той гарэлкі, а лепш самагонкі. I ён зазірнуў у кабінет: хто там з сваіх суправаджае гэтую дэлегацыю, добра, калі б гэта быў дырэктар спіртзавода, тады яму няма чаго і хвалявацца. Канадцы ўладкоўваліся ў яго кабінеце, а побач з сакратаром райкома стаяў дырэктар масласырзавода, спадзявацца не было па каго. Мацвей паманіў з кабінета старшыню пасялковага Савета. З бухгалтэрыі пазваніў на комплекс, адказала Надзька.

— Каб праз гадзіну былі дваццаць халатаў, інакш міжнародны канфлікт,— Адпомсціў ён усё ж Надзьцы за тое, што не пусціла яго на комплекс. Надзька спрабавала нешта пярэчыць, Мацвей кінуў трубку, павярнуўся да старшыні пассавета: — Бяры маю машыну і шыбуй на край свету, і кроў з носа... каб праз гадзіну...

— Ты б лепш птушынага малака прасіў прывезці.

— Птушынае малако яны маюць і так. Бачыш, якія сытыя, дагледжаныя бабулі і дзядулі. Хоць у плуг іх.

— Уга, будуць яны табе араць,— сказаў старшыня пассавета.

— Ну дык давай, родненькі, ары ты.— I Мацвей рынуўся да сябе ў кабінет. Канадцы ўжо расселіся, уладкаваліся, бы гэта быў іх кабінет, сакратар райкома ўжо апавядаў ім аб поспехах раёна і гаспадаркі. Мацвей прыстроіўся збоку і панура і хмурна, бы не меў ніякіх адносін да гэтай гаспадаркі, слухаў яго, і здавалася, што сярод мноства гэтых людзей ён і ёсць адзіны тут госць, чужы. Сакратар зрэдку пазіраў на яго, і Мацвей чытаў у гэтым яго позірку, што ён ні аб чым не забыў: поспехі поспехамі, вось даложыць ён аб іх і возьмецца за яго, бачыў ён усё і не даруе той травы, якая ўжо вонку і вылезе яму яшчэ бокам, бокам выйдзе яму і тое, што ён, сакратар, вымушаны хваліць яго перад рознымі амерыкамі. Але Мацвею было прыемна, што яго хваляць, ён нібы браў рэванш за сваё будучае паражэнне. Як ні ставіцца да яго сакратар райкома, усё ж вязе канадцаў у яго гаспадарку. I Мацвей падказваў сакратару, што той прапусціў, аб чым забыўся расказаць: аб галоўным напрамку гаспадаркі як мяса-малочнай і вымушанай таму больш сеяць травы, чым прапашныя культуры, і гэта быў ужо адкрыты выклік сакратару райкома, мо нават і здзек. I сакратар райкома не вытрымаў:

— Сам раскажы, Мацвей Антопавіч. Раскажы, не саромейся, а мы паслухаем.— Сказаў ён з намёкам, які быў зразумелы толькі ім дваім, і Мацвей крыху прытрымаў сябе, не стаў лезці на ражон.

— Што расказаць? Гэта ж хіба толькі нам з вамі цікава. А гаспадам усяго не расказаць.

— Вось нам якраз і трэба гэта ўсё-ўсё.

— Гаспада маюць час, каб ведаць усё, трэба жыць тут ці хаця б тыдні тры пасядзець у гэтым кабінеце, паслухаць, а потым гады наглядаць і яшчэ гады рабіць, працаваць...

О не, гаспада столькі часу не мелі. Гэта толькі ў рускіх так багата вольнага часу, а ў іх жа расклад, яны ж павінны даведацца аб усім у раёне, павінны даведацца і аб жыцці кожнага асобнага селяніна.

— Што ж вас тады асабліва цікавіць? — спытаў Мацвей.

— Жыццё, жыццё нас цікавіць, простага савецкага чалавека, сяляніна, калгасніка.

— Трэба і звяртацца непасрэдна да калгасніка.

— Не будзь такім сціплым, Мацвей Антонавіч,— спыніў яго сакратар райкома.— Хіба ж без гэтага мы не можам сказаць, што ў кожнай кватэры сёння ўжо ёсць тэлевізары, дываны, ёсць і ўласныя машыпы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Неруш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Неруш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Неруш»

Обсуждение, отзывы о книге «Неруш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x