Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна памаўчала, потым іранічна і высакамерна, як гэта могуць рабіць толькі тыя, хто нарадзіўся з блакітнай крывёю, усміхнулася:

— Нямногаму ж навучылі цябе твае бальшавікі... — і змоўкла. Твар яе зрабіўся мармурова-белы.

Кузьма крутнуўся, пайшоў ад эшалона. Ён баяўся, што не зможа авалодаць сабою і зробіць нешта жорсткае, нядобрае, чаго ніколі не прымала яго душа. Толькі зараз ён заўважыў, што ідзе снег і ўсё пакрыта снегам, нават рэйкі. Каля вакзала яму нечакана напаткаўся Рылюк.

— Чаго ты такі, Кузьма? — уважліва паглядзеў на яго Рылюк. І Кузьма, спяшаючыся, хвалюючыся, расказаў яму ўсё: пра Пчалаводава, пра Юшкова, пра Галасоўскую і Стахеева.

Яны ішлі каля высокага чыгуначнага насыпу, і зверху халодны вецер нёс ляскатанне цяжкіх колаў, свісткі паравозаў, рэшткі дыму.

Дым чорнай сажай асядаў на снезе, на белых бухматых дрэвах.

— Барацьба, — сказаў адно толькі слова Рылюк, і на ягоных бровах ззялі сняжынкі. Колькі крокаў яны прайшлі моўчкі, потым Рылюк паклаў Кузьму на плячо сваю лёгкую далонь: — А ты ведаеш, пра што я думаў? У нашай мове, аказваецца, няма жаночага роду ў слова звер. Няма звярыцы. Тыгрыца ёсць, ільвіца, а звярыцы няма. Добра, праўда?

Кузьма здзіўлена паглядзеў на яго. Яны яшчэ пагаварылі пра сёе-тое, і Кузьма вярнуўся на вакзал.

Галасоўскай ужо не было, і ён нават не пацікавіўся, дзе яна.

— Кузьма, — звярнуўся да яго Юшкоў, — завядзеш пана паручніка ў гарадскую камендатуру. Здасі асабіста ў рукі каменданту таварышу Крывашэеў ці яго памочніку. Разам з Беланогавым пойдзеш.

Стахееў ішоў без шапкі, згорбіўшыся. Беланогаў загадаў яму ўзяць рукі за спіну, цыркнуў слінай праз зубы:

— Уздумаеш уцякаць — прыстрэлім, як сабаку.

Кузьма глядзеў на штык сваёй вінтоўкі, на вузкую

спіну Стахеева, на сняжынкі, што павольна раставалі на гэтай спіне. Часам боты ў Стахеева слізгаліся, ён траціў раўнавагу, ледзь не падаў, але рукі ўсё роўна трымаў, як было загадана.

«Баіцца... Жыць хоча», — падумаў Кузьма, ды ў ягоным сэрцы не было спачування да гэтага чалавека. Гэты чалавек, каб зноў вярнулася яго сіла і воля, расстраляў бы і Кузьму, і Беланогава на месцы — і белыя пальчаткі з рук не зняў бы.

Стараліся ісці па цішэйшых вуліцах, каб асабліва не трапляцца на вочы народу. Навошта ведаць цікаўным, хто, каго і куды вядзе? Недзе на сярэдзіне дарогі Стахееў пачаў глуха, надрыўна кашляць, аж плечы калаціліся.

— Хай адкашляецца, — сказаў Беланогаву Кузьма, і яны спыніліся. Стахееў кашляў, прыгнуўшы галаву, цёр падбародкам аб плячук, крывіўся.

Выйшлі на Нямігу, і народу пабольшала.

— Ідзі хутчэй! — Кончыкам свайго штыка крануў Кузьма спіну Стахеева. Вясковыя цёткі, з новымі бліскучымі чыгунамі ў руках, разявіўшы раты, глядзелі на іх.

— Глядзіце, бабкі, каб у рот фурманка не ўехала, — усміхнуўся Беланогаў.

Насустрач з магазінчыка вывалілася на вуліцу кампанія польскіх уланаў, чалавек восем. Усе ў штанах з чырвонымі лампасамі, у рагатых канфедэратках. Уланам, бачна па ўсім, было весела.

— Гуляюць жарабкі, — буркнуў, гледзячы на іх, Беланогаў. Не любілі ў Мінску гэтых ваяк генерала Доўбар-Мусніцкага. Створаны ў час вайны па дазволу Часовага ўрада 1-ы Польскі корпус, з кожным днём рабіўся ўсё больш анархічным, нахабным, не прызнаваў ні дэкрэтаў Савецкай улады, ні самую гэтую ўладу.

Уланы параўняліся, перайшлі на другі бок вузкай вуліцы.

— Што гэта, Яцэк? — спытаўся ў свайго таварыша малады светлабровы улан, амаль хлапчук, у якога з-пад канфедэраткі тырчалі чорныя круглыя навушнікі.

— Хрыста вядуць на Галгофу, — адказаў той.

Палякі стрымана засмяяліся.

І тут Стахееў крута павярнуўся да іх, бухнуўся каленямі ў мокры снег:

— Панове воіны, не дайце загінуць хрысціянскай душы.

— Уставай! — шмаргануў яго рукой за каўнер Беланогаў. Але падбеглі уланы, абступілі Стахеева. Ад іх пахла гарэлкай і цыбуляй.

— Свабода павінна быць для ўсіх... Што гэта за свабода, калі чалавека, як быдла, вядуць пад канвоем? — перакручваючы рускія словы, гаварыў Кузьму светлабровы і трымаў рукой яго вінтоўку.

— Нельга рабіць такое!

— Ганьба! — крычалі палякі, перайшоўшы ўжо на сваю мову.

Стахееў раптам штурхнуў светлабровага з усяе сілы на Кузьму, а сам з вуліцы скочыў у невялічкі дворык, які быў якраз насупраць, і запёрся з сярэдзіны.

— Пусці! — крыкнуў Кузьма улану і стукнуў яго прыкладам у грудзі. Той асеў на снег.

Беланогаў, налёгшы плячом, хацеў выламаць нізенькія дзверы. Было чутно, як там, за дзвярамі, трашчыць, страляе чарапіца — пэўна, Стахееў узлазіць на страху.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x