Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыйшоў новы эшалон. Як боб, пасыпаліся з цяплушак салдаты.

— Ста-а-а-наві-сь! — напругшыся ўсім целам, крыкнуў Юшкоў.

Сяк-так пастроіліся. Чырвонагвардзейцы пачалі адбіраць у акопнікаў зброю. Тыя аддавалі яе ахвотна, быццам пякла яка ім рукі. Гаварылі:

— Бярыце гэтае жалеза, толькі дадому нас прапусціце.

Кузьма павольна ішоў уздоўж, забіраў трохлінейкі і шаблі. Былі яны халодныя, мёрзлыя.

Адзін салдат аддаў адразу чатыры трохлінейкі. Кузьма глянуў на яго, сказаў:

— У цябе, пэўна, усе грудзі ў Георгіях. Трэба ж: адзін з чатырох вінтовак страляў.

— Ды не, — сумна ўсміхнуўся акопнік. — Адна ў мяне трохлінеечка. Вось гэтая, з абсмаленым прыкладам. А тры астатнія — падабраў, як сяброў сваіх у зямлю закопваў. Вінтоўкі, брат, жывуць болей, чым салдаты.

Кузьма пайшоў далей, але гэтыя словы зноў і зноў успаміналіся яму. Каля адной цяплушкі ён пачуў сумны і стомлены жаночы голас. Жанчына гаварыла салдатам і чырвонагвардзейцам:

— Свайго жаніха, героя унтэр-афіцэра з фронту вязу. Выпалілі яму германцы вочы. Свету белага не бачыць мой Грышачка.

Словы былі як механічныя, як завучаныя. Відаць, у доўгай дарозе яна паўтарала іх не раз, прывыкла да іх, як прывыкаюць жабракі прасіць міласціню. Ён прайшоў бы, пэўна, міма гэтых слоў, таму што многа гора бачыў за апошні час і ўжо ведаў, што нельга суцешыць усіх гаротных і пашкадаваць усіх сэрца не хопіць. Але голас... Дужа знаёмы быў гэты жаночы голас. І Кузьма азірнуўся. Жанчына, яшчэ маладжавая, з чорнымі, неахайна прычасанымі валасамі, са схуднелым зеленавата-белым тварам, у пацёртай футры з рудой вавёркі, глядзела на яго. Гэта была Галасоўская. Каля яе, трымаючыся за яе руку, стаяў, таксама яшчэ малады, унтэр-афіцэр, светла-русы танклявы прыгажун з чорнай, шаўковай павязкай на вачах. Твар у яго быў завостраны, каменны, як ва ўсіх, хто не бачыць сонца. Галасоўская, не міргаючы, глядзела на Кузьму, а ён глядзеў на унтэр-афіцэра. Сэрца яго пачало калаціцца. «Пастой, пастой, — адчуваючы, як кроў прылівае да шчок, думаў ён. — Дык гэта ж Стахееў. Паручнік Стахееў, а ніякі не унтэр-афіцэр. Бач ты, як морду сваю паганую хавае...»

— Іван! — паклікаў Кузьма Юшкова, а сам падышоў да сляпога унтэр-афіцэра і сарваў у яго з вачэй павязку.

— Ды ты што, крывасмок, семя крапіўнае, з героя вайны здзекуешся, жылы выдзіраеш?! — закрычалі салдаты, што за хвіліну да гэтага жаласліва слухалі Галасоўскую і давалі ёй і Стахееву сухары і цукар. Адзін з іх цяжкой халоднай рукою ўляпіў Кузьме па вуху.

— Ён лепей, чым вы, бачыць, гэты герой, — сказаў Кузьма і пачаў церці вуха рукавом шыняля. Салдаты знямелі. Сляпы, якога яны толькі што шкадавалі, глядзеў на іх прыгожымі блакітнымі вачамі. У гэтых вачах былі адчай і гнеў.

Падышоў Юшкоў, глянуў на унтэр-афіцэра, усё адразу зразумеў. Сказаў праз зубы:

— Што — абмыўся крывёй нашага Пчалаводава, гад? Мала табе крыві было? А зараз сваёй заплоціш. За земляка майго дарагога заплоціш.

Стахееў слухаў, апусціўшы галаву, потым нечакана плечы ў яго здрыгануліся, на шчоках зайгралі жаўлакі. Ён крыкнуў, пырскаючы слінай, і вочы зрабіліся сталёвымі:

— Скаціна! Мяне палохаеш? Я — рускі афіцэр! Страляй рускага афіцэра!

Худой белай рукой ён з трэскам разадраў на грудзях брудную кашулю. Усе ўбачылі: на белых валасатых грудзях ззяе маленькі залаты крыжык.

— Расстраляем — не сумнявайся, — спакойна сказаў Юшкоў. З якой асалодай ён стукнуў бы зараз кулаком у гэты злы, ненавісны твар, але ён быў камандзірам, адзіным камандзірам сярод усяго гэтага натоўпу, і ён да болю прыкусіў ніжнюю губу, стомленым голасам загадаў: — Беланогаў і Радзімовіч, завядзіце пакуль што яго ў вакзал.

— А што са мной зробяць? — ціха спыталася Галасоўская ў Кузьмы, калі ён вярнуўся з вакзала.

Кузьма маўчаў. Яму не хацелася ні глядзець на гэтую жанчыну, ні размаўляць з ёю. Яму з абвостранай, нейкай хваравітай выразнасцю ўспамінаўся луг каля вёскі Пагулянкі, шарэнгі мокрых, заляпаных тванню салдат, звонкі жаночы голас, які называў прозвішчы, і згорбленыя спіны тых, што, падпарадкоўваючыся гэтаму голасу, выходзілі са строю.

— Што са мной зробяць, Кузьма? — зноў спыталася яна. І ён падумаў, што яна ўпершыню назвала яго па імені.

Ён маўчаў.

— А я тады не сказала твайго прозвішча, — ускінуўшы галаву, суха і горда выдыхнула Галасоўская. І ў ім быццам лопнула нейкая спружына.

— Вас, мадамачка, я сваімі рукамі ўтапіў бы ў балоце каля вёскі Пагулянкі. Помніце такую вёску? — амаль крыкнуў ён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x