Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вярнулася ад Бацюты Дзіна. Трохі павесялела, ажыла.

— Харошы ён чалавек, — сказала Антону пра Бацюту. — Распытаў мяне, пагаварыў. А жонка ягоная нават яблыкамі мяне пачаставала. На і табе.

— Не хачу.

— Не сварыся, Антон, з хлопцамі і з Бацютам, — папрасіла Дзіна. — Без іх не пражывеш.

Антон нічога не сказаў. Ён быў рады, што сястра павесялела, што ў яе ўсё наладжваецца. А сам ён таксама неяк пражыве. Не дурань і не зломак. І зноў ён паглыбіўся ў свае думкі. Ён ужо даўно заўважыў і адчуў — нікому, праўда, у гэтым не прызнаючыся, — што нечым непадобны на сваіх родзічаў, ні на аднавяскоўцаў. Здаецца, і вопратка такая самая, і харчы, і адна і тая ж работа змалку, а розныя яны. Ён, напрыклад, не любіць тых, хто п'е гарэлку і лаецца, не любіць многа гаварыць, хваліцца нечым. Затое можа так задумацца, што забываецца пра ўсё на свеце. Аднойчы конь, запрэжаны ў плуг, паціху пашыбаваў ад яго з палосы ў луг, да вады, а ён яшчэ доўга ішоў па полі, думаючы, што арэ. І кніжкі ён любіць чытаць. Маладзейшы, начытаўшыся кніжак, ён раптам уявіў, што ягоныя бацькі не сяляне, што гэта ён калісьці згубіўся яшчэ зусім малы і яго знайшлі сяляне. А сапраўдны бацька яго ці марскі капітан з бліскучай падзорнай трубой, ці славуты генерал, у якога праз усю шчаку цягнецца чырвоны шрам ад варожай шаблі. Калі-небудзь гэты бацька з'явіцца, як гром з яснага неба, і забярэ яго ў далёкія гарады, у невядомыя краіны. Цяпер ён сам пасмейваецца з гэтага. Ён цвёрда ведае: яго корань у зямлі, ён такі ж, як усе, такі, як ёсць, іншым ніколі не будзе і не хоча быць. Толькі хочацца яму болей святла, болей прыгажосці і чэснасці ў жыцці. Ён за такіх людзей, як Андрэй Бацюта, за іх справу, але рабіць гэту справу трэба, на яго погляд, трохі мякчэй, больш цярпліва. Інакш пераблытаеш пустазелле з жытам.

Увечары Антон не пайшоў у маёнтак. Так карцела схадзіць, так цягнула, але ён перасіліў сябе. «Абыдуся без іх», — засела ў галаве помслівая, неадчэпная думка, і ён знаходзіў у ёй суцяшэнне, нават асалоду. Самым блізкім чалавекам была для яго зараз Яніна. Вядома, і маці з Дзінай мог ён адкрыць душу, і ўсё ж самае набалелае, самае патаемнае давяраў ён толькі Яніне. І яна разумела гэта і старалася памагаць яму чым магла — парадай, цёплым словам, проста ўсмешкай.

— А ці ведае Іван, што мы з табой ходзім? — спытаўся ён неяк у Яніны.

— Не ведае. Я нікому не кажу, — сказала яна і, глянуўшы Антону ў вочы, папрасіла: — Памірыўся б ты з ім. Вы ж такія дружбакі раней былі. Іван гарачы, але добры.

— Ды я з ім і не сварыўся, — замяўся Антон. — Ён сам сабе ў галаву ўбіў, што я яго тады кінуў у маёнтку, уцёк, і зараз бачыць мяне не хоча. — Антон раптам спалохаўся, сказаў: — Ён можа і нас з табой пасварыць.

— Ну гэта мы яшчэ паглядзім, — горда ўскінула галаву Яніна.

Праз колькі дзён, беручы ваду ў калодзежы, Яніна пачула, як старая Зайчыха гаворыць жанчынам:

— Гэтая ж самая Дзіна Прахорава, кажуць, жыла з Баўтруком у лесе. Мароз, снег, а ім цёпла...

Яніна ледзь не выліла на галаву Зайчысе вядро ледзяной вады:

— Пасароміліся б!.. Што вы збіраеце плёткі?

— А ты не вучы мяне, — сціснула тонкія губы Зайчыха. — Людзі дарэмна не скажуць. Ты і сама ля гумна кожную ночку трэшся.

Яніна з чырвонымі шчокамі амаль пабегла ад калодзежа, а Зайчыха крычала ёй услед:

— Іч, якія гарачыя. Добрых людзей ім не хапае. З бандытамі знюхаліся.

Антон даведаўся пра гэта і так раззлаваўся, што хацеў пайсці ды пабіць у Зайчыхі вокны. Але верх узяла разважлівасць. «Не трэба падымаць шуму, — падумаў ён, — не трэба, каб Дзіна гэтыя бабскія плёткі чула».

Толькі Дзіна, вядома, чула, бо тыя, хто пускаў плёткі, выдумлялі іх для яе ж вушэй. Дзіна ўвесь дзень праплакала. Маці ўгаворвала яе, угаворвала, а потым сама пачала плакаць. Прахор не вытрымаў, сказаў:

— Што вы, як бабры, румзаеце? — і накінуўся на Аўдолю: — Трэба было тады, як яна да гэтага гада бегала, глядзець, сачыць. А цяпер позна. І зямлі могуць вясной не прырэзаць...

— Каб ты ўдавіўся той зямлёй, — яшчэ мацней заплакала Аўдоля. — Родную дачку з зямлёй раўняюць, а ён і не шманае.

— Дадуць вам зямлі, тата. Не бойцеся, — ціха сказала Дзіна. — Я з Андрэем Бацютам гаварыла.

— Ды я што... — апусціў вочы долу Прахор і бачком падаўся на двор.

Дзіна ж пайшла да Зайчыхі. У невялікай цёмнай хаце Зайцаў поўзала па падлозе шасцёра дзяцей — адно крыху больш за другое, усе мурзатыя і галодныя. Іхняя маці, Кацярына, памерла летась — надарвалася, калі капалі калодзеж. Бацька падаўся ў заробкі на чыгунку, грузіў там лес і дадому вяртаўся толькі ў нядзелю. Клопаты пра дзяцей ляглі на плечы яго цёшчы, Зайчыхі, да якой і прыйшла Дзіна. Зайчыха сядзела на ўслоне, нешта таўкла ў ступе і сачыла, каб дзеці не нарабілі якой шкоды. Убачыўшы Дзіну, разгубілася, трошкі пачырванела, але хутка справілася з сабой, запрасіла:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x