Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жадаем поспеху на карысць Радзімы!»

Таварыш з ваеннага камісарыята дачытаў пісьмо, акуратна склаў яго і засунуў у кішэню. Потым сказаў:

— Сёння ўжо дваццаць дзевятага лістапада, а ніякіх выступленняў не было. Значыць, нашы таварышы перашкодзілі ворагу. Але ён можа ўдарыць у спіну рэвалюцыі заўтра, сёння, кожную хвіліну. Будзьце ж пільнымі. Заўсёды трымайце ворага на мушцы. Калі мы прагледзім, нам не даруюць дзеці і ўнукі нашы...

У казарме яшчэ доўга абмяркоўвалі пісьмо.

— Бач ты, дысцыплінка якая ў іх: чуць пікнуў — смерць, — пачухаў патыліцу Беланогаў.

— Гэта яны могуць, —сцягваў з ног боты Юшкоў.

— Варфаламееўскую ноч нам рыхтуюць, — задуменна сказаў пісар Андрэй Кавалёнак, самы начытаны ў роце. Ніхто не спытаўся ў яго, што гэта за варфаламееўская ноч, але ўсе адчувалі — гэта нешта страшнае. Кузьма маўчаў, а потым уздыхнуў:

— І Стахееў, лярва, у гэтым «Парадку». Без яго не абыдзецца.

— Факт, — кіўнуў галавой Юшкоў. — Куды ж яму дзецца? — І строга глянуў на Кузьму.

Усе наступныя дні, куды б Кузьма ні пайшоў, уважліва і насцярожана прыглядаўся ён да людзей, асабліва вайскоўцаў. — «Усё гэта свае людзі, нашы, — думаў ён, — але ж ходзіць сярод іх і вораг. Хто ён? Які ў яго твар? Якія вочы?»

Ён затойваў дыханне, напружваў зрок, чакаў, што вось-вось сам-насам сустрэнецца з тым, у каго каўнер перашыты чырвонымі ніткамі, быццам апырсканы крывёю.

XV

Антон вяртаўся дамоў са сходу. Сход яшчэ не скончыўся, а ён пайшоў. Абрыдла слухаць разумнікаў. Яшчэ Андрэй Бацюта, дык той можа нешта сказаць, свет і людзей пабачыў. А куды лезуць Сцепанюга, Перуноўскі і Мішка Сырамалот? Што яны бачылі, што ведаюць? Ім у зямлі калупацца ды быкам хвасты круціць.

«А можа, гэта ў мяне ад зайздрасці? — патроху астываючы, думаў ён. — Так, як васпаватая дзеўка зайздросціць белатварым ды чырванашчокім. І праўда — я не дурны, нават разумнейшы за шмат каго, а не клеіцца ў мяне жыццё, ідзе з пня на калоду. Не хапае мне нечага. Чужы і для бацькі, і для хлопцаў».

Ён глядзеў на вуліцу, дзе снег быў перамешаны з гразёю, на мокрыя саламяныя стрэхі, на ліпы, з якіх была злуплена, збіта кара, бо кожны раз за іх чапляліся калясьмі, і з вострым холадам у сэрцы думаў, што назаўсёды застанецца прыкуты да гэтай неўрадлівай, нішчымнай зямлі, да гэтага жыцця, шэрага і аднастайнага. Сядзець яму тут, на сваёй паласе, да самай смерці, як дубоваму зубу ў граблях. Толькі ў кніжках ды ў песнях усё не такое. Але кніжкі, пэўна, пішуць тыя, хто ні разу не ішоў вось па такой вуліцы. Сумна было і крыўдна, хоць зашмаргніся.

Каб не замачыць ног, ён ішоў, шчыльна прыціскаючыся да плота, хапаючыся рукой за халодныя слізкія штыкеціны. Але ногі ўсё роўна зрываліся з мокрых кладак у лужыны. Каля свайго падворку ён раптам адчуў гаркаваты пах дыму. Спыніўся, пацягнуў носам. Нешта паблізу гарэла. Яшчэ не бачачы полымя, ён ужо пачуў ягоны шум і трэск.

Расчыніўшы варотцы ўдарам нагі, Антон убег у двор. Гарэла стопка. Чырвоныя касмылі агню нізка слаліся над зямлёй. Снег ажно трашчаў.

— Дзіна! — крыкнуў Антон.

Ён ведаў: усе пайшлі на сход, толькі сястра заставалася дома. Дзе ж яна? Антон убег у хату — сястры не было. Тады, быццам яму нехта шапнуў на вуха, ён ірвануўся да стопкі. Дзіна ляжала каля дзежкі з агуркамі. На ёй ужо тлеў кажушок. Антон, кашляючы ад дыму, пацягнуў сястру далей ад стопкі. Дзіна была, як нежывая. Ён яшчэ больш спалохаўся, сцягнуў з яе кажушок, развязаў хустку, пачаў браць жменямі снег і сыпаць ёй на твар. Потым сціскаў снег у руцэ, і ледзяная вада лілася сястры на шчокі.

— Дзіна... — паўтараў ён адно толькі слова.

Хутка вярнуліся са сходу Аўдоля з Прахорам. Аўдоля ўкленчыла каля дачкі, загаласіла.

Дзіну паклалі на ложак, маці змазвала ёй алеем апечаныя мясціны.

Прахор хадзіў злы, гаварыў сам сабе:

— Уся бульбачка ў агні ляснула... Як будзем зімаваць?

Назаўтра Аўдоля схадзіла ў Запольцы і прывяла бабу Еўку. Яна па самыя вочы была закутана ў чорную цёплую хустку. Вочы блішчалі ў паўзмроку хаты.

«Як сава», — падумаў Антон.

Еўка паглядзела на Дзіну, памацала ёй лоб рукой, сціснула тонкія губы:

— Дзеўка, дзеўка, бяда за табою ходзіць... Бяда вялікая... Хадзяйка, — павярнулася яна да Аўдолі, — плуг у цябе ёсць?

— Ёсць плуг, — замест Аўдолі панура адказаў Прахор. — А што табе?

— Бяры плуг, бяду заворваць пойдзем...

Прахор выцягнуў з-пад паветкі плужок. Еўка перакінула цераз сухое плячо цяг, сказала Аўдолі:

— Упрагайся, баба...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x