Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У зводках мільгалі знаёмыя гарады і паселішчы. Калі назвалі мой Глуск, я не мог стрымаць слёз, нават не ўяўляў, што некалі зноў прайдуся па яго вулачках, паплавах і ўзбярэжжах Пцічы. Самым найвялікшым жаданнем кожнага з нас было заканчэнне вайны: перамога абяцала і нам свабоду. Усіх асуджаных па 58 артыкуле затрымлівалі да «заканчэння вайсковых дзеянняў», а потым «да асобага распараджэння». Затрыманы быў і мой даўні друг Алесь Пальчэўскі. Нас разлучылі да вайны на шостым лагпункце. Доўга мы нічога не ведалі адзін пра аднаго. Выпадкова ад экспедытара даведаўся, што Алесь загадвае інструменталкаю на васемнаццатым лагпункце, і пераслаў яму кароценькую пісульку. Месяцы праз два той жа экспедытар прывёз адказ. Пальчэўскі пісаў, што адбыў свае восем гадоў, затрыманы да канца вайны, заканваіраваны і адпраўлены зноў на павал. От табе і адбыў пакаранне! От табе і в-о-л-я! «Калі зможаш перацягнуць на свой нелесапавальны лагпункт, — прасіў Алесь, — дапамажы і выратуй».

А мне ж так заўсёды яго не хапала, самага надзейнага, шчырага і разумнага старэйшага таварыша. Падцікаваў добры настрой у начальніка і пайшоў упрошваць паслаць нарад на спецыяліста на ўсе рукі Алеся Пальчэўскага. «Ты як той цыган, каня прадаеш. Скажы, што дружка хочаш выручыць». — «Угадалі, грамадзянін начальнік. Чалавек адбыў тэрмін, і на табе, заканваіравалі, пілу — у зубы і пагналі на павал». Цокур памаўчаў, ссунуў з ілба шапку на патыліцу і буркнуў: «Ладна. Прыдумай паперу ў другі аддзел. Падпішу». У той жа дзень заяўка на «выдатнага інструментальшчыка» пайшла ва ўпраўленне.

Тыдні праз два па гразкай, размытай дажджамі дарозе канвой прывёў некалькі чалавек з бальніцы і з імі худога і цыбатага, у кароткім бушлаце, з фанерным чамаданам за плячыма Алеся Пальчэўскага. Мы абняліся і доўга не маглі нагаварыцца, а ўспомніць было што: думалі, што Мяжэвіч з Такарчуком даўно на волі, можа, недзе ваююць, шкадавалі, што не паспелі выклікаць на пераследства нас, бо нічога не ведалі пра трагічны лёс нашых сяброў, якіх заспела вайна ў мінскай турме.

Алеся ўладкавалі на самую блатную работу — кантралёрам па якасці шавецкай шпількі. Яе з бярозавых цурачак стругалі сцізорыкамі інваліды і здавалі ў канцы дня кантралёру. Мы з Алесем адводзілі душу гаворкамі па-беларуску, успаміналі даўніх сяброў, Дом пісьменніка і не ўяўлялі, хто там астаўся, здавалася, выкарчавалі ўсіх да аднаго.

Пад восень прыбыў этап маладзенькіх дзяўчат з Беларусі. Амаль усе ў зграбных ботах на высокіх абцасіках, у клятчастых хустачках стаўбункамі. Пераважна з мясцін, якія пры нас былі за мяжою: з Баранавіч, Слоніма, Альберціна, Наваградка і Вілейкі. Хлапчукі былі ў аднолькавых шэра-зялёных парцяных фрэнчыках. Пытаюся: «За што вас, дзеткі?» Адказваюць: «СБМ». — «А што гэта такое?» — «Саюз беларускай моладзі. Хто запісаўся, не гналі ў Нямеччыну. А каму ахвота ехаць з дому парабкаваць на немцаў. Вось і пісаліся. А што рабілі? Збіраліся, маршыравалі, спявалі беларускія песні». Расказваў мне прыгожы Лёня Леванчук. Ён быў салістам у хоры Шырмы і ў лагеры стаў любімцам усіх аматараў песні. Асабліва Лёню ўпадабала новая начальніца КВЧ Таццяна Мяркулава, тоўстая, белая, як сыр, і да анекдатычнасці прымітыўная жанчына. Яна часта Леванчука выклікала позна ноччу «на рэпетыцыі і складанне канцэртных праграм». «Рэпеціравалі» яны, пакуль не зацікавіўся оперупаўнаважаны. Мяркулавай далі суровае партыйнае спагнанне, а Лёньку ўпяклі на штрафны лагпункт. Там гэты ласкавы і далікатны сын віленскага святара звязаўся з блатнымі і пайшоў вандраваць з рэжымнымі этапамі з штрафнога на штрафны лагпункт. Чуў я, што трапіў ён у Казахстан і быў «сваім» сярод крымінальнікаў.

Нечакана ў беларускім этапе сустрэлася сястра даўняга друга. Я ведаў яе маленькай беленькай дзяўчынкай, а цяпер пазнаў толькі па прозвішчы. Гэта была прыгнечаная горам, змардаваная астрогамі і этапам жанчына. Адзіны яе брат, апякун і выхавацель, да вайны быў недзе ў Сіблагу. Больш яна нічога не ведала пра яго, а цяпер і яе не абмінуў гэты горкі лёс. У першыя дні вайны яна пехатою па палаючай зямлі з Віцебска дабралася да роднага гарадка, на папялішча бацькоўскай хаты, прытулілася ў стрыечнай сястры, пагаладала без работы і нарэшце пайшла прыбіральшчыцай у кантору «Віршафткаманды». Мыла падлогі, паліла печы, хадзіла замурзаная ў сажу, у кірзавых ботах і старызне, каб нікому не кідацца ў вочы. А дачакалася вызвалення, арыштавалі за «супрацоўніцтва» і прыслалі ў лагер з адзнакаю «следственная». Праз восем месяцаў абвясцілі пастанову тройкі: «Па артыкуле 7–35 за парушэнне пашпартнага рэжыму засудзіць на восем месяцаў і семнаццаць дзён», — роўна столькі, колькі яна адбыла з дня арышту, каб лічылася судзімаю і не плаціць кампенсацыю за вымушаны «прагул». Такіх пастаноў прыходзіла шмат, так «правасуддзе» ахоўвала інтарэсы дзяржавы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x