Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За што ж трапілі ў лагер гэтыя пакутніцы? Артыкулы ў іх былі самыя розныя: ашуканства, падробка дакументаў, растрата, крадзеж і нават марадзёрства. Хадзячых адпраўляюць у барак. З фурманак каго вядуць, каго нясуць. Разам з начальнікамі этап прымае зняволеная доктарка Міна Сіманаўна Галаўчынер. Нямоглых забірае ў стацыянар, рухомых — у слабасілку. Аглядае, распытвае, а сама ледзьве стрымлівае слёзы: у Ленінградзе засталіся яе блізкія. Дзе яны, што з імі, — нічога не ведае. Па гэтых шкілетах відно, што перажылі людзі халоднага і галоднага горада. У давяршэнне пакут гэтыя няшчасныя трапілі яшчэ і ў няволю. А за што? Гэтае пытанне штодзённа муляе кожнага з нас. Што ж зрабілі гэтыя вялікія пакутніцы? У аднае памерла сястра, а яна яшчэ тры дні па яе картцы атрымлівала сто пяцьдзесят грамаў эрзац-хлеба, другая падрабіла талон, трэцяя выцягнула картку з кішэні мёртвага. А за гэта — турма, лагер, тэрмін — пяць, восем і дзесяць гадоў.

У некаторых нашых ленінградак пачаўся галодны псіхоз: яны забываліся сваё імя, выскаквалі з барака голыя і ноччу беглі ў сталовую, у іх не заставалася адзнак жаноцкасці — здавалася, ледзь перастаўляе ножкі-цырубалкі стрыжаны, бязгруды падлетак. Ім усе спагадалі. Міна Сіманаўна дамаглася, каб іх кармілі патрошку чатыры разы на дзень, у санчасці варылі хвойны настой і кожнай давалі кубачак горкага зеленаватага пітва, Цокур загадаў даваць ленінградкам сырую гародніну. Яны пакрысе ажывалі, цверазелі, а маглі толькі есці, і то пад наглядам доктара, каб не душыліся, не глыталі непажаванае. Але парадак ёсць парадак: прыбыў этап, павялічваецца і план. Начальнік вытаргаваў для ленінградак два тыдні на папраўку.

Агаладалыя людзі папраўляюцца на вачах, ружавеюць, ажываюць вочы, паступова вяртаецца сіла. Папаўзлі і ленінградкі на фабрыку насцілаць вату, падбіраць абрэзкі ў закройным цэху, а потым садзіліся і за матор. Спачатку шылі рукавіцы, бялізну, маскхалаты, а там узяліся і за целагрэйкі. Што выжылі, што ажылі, яны былі абавязаны Цокуру, Міне Сіманаўне і аграному Бахціну. Этап з таго свету ўсё ж вярнуўся на зямлю.

Праз пару месяцаў яны ўжо не пазнавалі адна адну, з «гідкіх качанят» выпростваліся прывабныя жанчыны і ўжо некаторыя цішком прашмыгвалі ў мужчынскія баракі. Інтымныя адносіны ў лагеры катэгарычна забараняліся. Начамі па ўсіх закутках шасталі з ліхтарамі дзяжурнякі і вылоўлівалі «парушальнікаў рэжыму». Калі прывялі да начальніка першую ленінградку, ён разрагатаўся і пахваліў: «Ну, малайчына. Значыць, будзеш жыць. А каб іншыя не бегалі, астынь да раніцы ў ізалятары»

Жан i Жора

Падстрыгаць і галіць начальніка прыходзіў у кабінет цырульнік Жора Слушнік, адэсіт, засуджаны за дробны крадзеж на чатыры гады. Майстра ён быў здатны: нажнічкі вакол калматай Цокуравай галавы звонка цокалі і ляскалі, як ластаўчын хвост, брытваю, здавалася, не дакранецца да шчакі. А як ён выстрыгаў валасінкі з вушэй і ноздраў, як падбрываў шыю! Ад масажу спрытнымі далонямі начальнік жмурыўся, як сонны кот. Паслугамі ў кабінеце яшчэ карыстаўся начальнік оперчэкісцкага аддзела, невысокі, рыхлаваты лейтэнант у рагавых акулярах, і нават у пакоі — у блакітнай фуражцы.

Цырульня была пры лазні. Жора старанна стрыг брыгады, далікатна брыў патаемныя мясціны пры санапрацоўцы жанчын, не дазваляў лішняга дотыку і руху. Некаторыя свавольныя блатнячкі гаварылі пры ім непрыстойнасці, спакушалі яго, а Жора толькі мыкаў, круціў галавою і часам чырванеў. I начальнік пры ім гаварыў па тэлефоне або падначаленым тое, чаго зэкі ведаць і чуць не павінны. Жора быў глухі як пень і без’языкі. Казалі — на павале яго накрыла елка, пахвастала веццем спіну, сучком параніла патыліцу, з тае пары ён страціў слых і мову, разумеў толькі на мігах або па запісках. На пытанне, якая спецыяльнасць, адпісаў «палікмахер». Так ён і трапіў на трэці лагпункт.

Выклікаў яго да начальніка звычайна высокі статны румын Траян Унгурану. У яго была паралізавана левая рука, а праваю ён спрытна скручваў цыгарку, чыркаў запалку, запальваў ліхтар. Па фармуляры ён быў Траян, а звалі яго прасцей — Жанам. У вайну ён трапіў у Бесарабію, затрымаўся там, а прыйшлі нашы, западозрылі ў шпіянажы, засудзілі на восем гадоў, і Жан апынуўся ў лагеры. Але які з яго рабоцька з адною рукою? Вось і далі ліхтар «лятучая мыш», абавязалі будзіць і выводзіць на вахту брыгады, сачыць, каб парадкам ішлі ў сталовую, каб пасля адбою не цягаліся па зоне, не цурчэлі з ганкаў сонныя рабацягі, каб у мужчынскія баракі не забягалі жанкі. Не чапаў ён толькі капцёраў, кухараў, пекараў і хлебарэза, не заўважаў, калі бегалі да сваіх хахаляў фабрычныя брыгадзіркі і кладаўшчыцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x