Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Павячэраўшы, гібелі над сшыткамі і планамі і ўсё часцей успаміналі дачушку і Алінага бацьку. Ён быў не вялікі грамацей і лісты пісаў не так часта, а мы іх чакалі кожны дзень і нудзіліся моўчкі, каб не вярэдзіць душу адно аднаму. Гэтай зімою яны павінны былі абое прыехаць да нас, але не так проста выправіцца ў такую далёкую дарогу, ды і мы не надта прыспешвалі, пакуль больш-менш не ўсталяваліся самі. Становішча наша было нетрывалае: аднаго паклёпу зайздросніка або пільнага «патрыёта» было дастаткова, каб застацца без кавалка хлеба, а то і загрымець за Палярны круг. Каб утрымацца, выкладаліся з апошніх сіл і не адразу зразумелі, што гэта якраз і небяспечна. «Ага, яны хочуць нас засланіць, паказаць вучонасць, скампраметаваць сумленных настаўнікаў. Мы ж вам пакажам!» I гулі дырэктару ў вушы розную несусвеціцу, паклёпнічалі, пад’юджвалі вучняў супроць мяне і ўсё на «высокім узроўні пільнасці і класавай непрымірымасці».

Але Яўген Паўлавіч, сумленны і разумны чалавек, умеў здымаць і згладжваць усе канфлікты і тактоўна браць нас пад абарону.

У пачатку снежня ён даручыў мне рыхтаваць навагодні вечар: прыдумаць якія-небудзь касцюмы, дэкламацыі, нарабіць з вучнямі цацак на ёлку і, вядома, каб былі Дзед Мароз і Снягурачка. Гэтае даручэнне разбудзіла ў мяне даўні творчы імпэт. Я начамі фантазіраваў, як правесці навагодні вечар, каб ён запомніўся надоўга. Напрыдумляў многа, а з чаго і як рабіць? У школе ні фарбаў, ні самай таннай тканіны, ні кардону, ні нават добрай паперы няма. А рабіць трэба.

Пайшоў у ганчарню да Васіля Іванавіча Мартынава, набраў трохі добрай мяккай гліны, у Элы Рыгораўны выпрасіў чырвонага стрэптацыду, жоўтага акрыхіну, «зялёнкі», вучняў папрасіў прынесці абломкі пабітых люстэркаў, парцяную і суконную фарбу, сіньку для бялізны. Аматары знайшліся адразу. Асабліва іх натхняла, што работа наша была засакрэчана, каб ніхто не ведаў, што мы рыхтуем і робім. Таямнічасць асабліва падабаецца дзецям. Мы ляпілі з гліны балванкі для масак, абклейвалі замест пап’е-машэ папераю ад старых сшыткаў, здымалі вясёлыя і пачварныя маскі, размалёўвалі іх, рабілі бутафорскія рыцарскія шаломы, мячы і сякіры. Сядзелі да поўначы з вучнямі ў мяне і ў школе. Актывісты хадзілі за мною гуртам, гаварылі толькі шэптам і трымалі тайну да самага вечара.

Тыдні за два да Новага года ў дзіцячы дом прыехаў прадстаўнік райфінаддзела спісваць састарэлую маёмасць — адзенне, фіранкі, просціны і мэблю. Перш чым падпісаць акт, усё спісанае выносілася ў двор і спальвалася. Я дамовіўся з хлапчукамі з дзіцячага дома, каб яны, як толькі падпаляць старызну, з усіх бакоў наляцелі на касцёр, хапалі ўсё, што трапіць пад рукі, і бегма неслі ў школу. Хутка ў кутку школьнага калідора з’явілася куча прыпаленай, затаптанай у снезе старызны, а для нас гэта было цэлае багацце. У выхадныя дні дзяўчаткі ўсё перамылі, потым па маіх малюнках кроілі, шылі, расфарбоўвалі, крухмалілі, пасыпалі паздзіранаю з люстэркаў амальгамаю і самі дзівіліся, якія шыкоўныя ў нас выходзілі касцюмы.

Таямнічасць і сакрэтнасць асабліва захаплялі маіх памочнікаў. Яны станавіліся маімі вернымі сябрамі. Ужо бадай ніхто не называў мяне «Дэр ман», пацішэлі Тартынскі і Бойка. Я выпрастаўся ў школе і дома, нават часам пачаў усміхацца і жартаваць, павесялела і Аля. Верылася, што жыццё неяк наладзіцца і складзецца. Калі амаль усё было гатова, удзельнікі будучага навагодняга вечара развучвалі вершаваныя звароты і пажаданні настаўнікам, лепшым калгаснікам і вучням, былі ў нас героі з былін і класічных твораў — Руслан, Людміла і нават Чарнамор. Усё гэта трымалася ў сакрэце да Новага года. А мы лічылі дні да сустрэчы з нашаю дачушкаю. Яна ў сне працягвала насустрач ручаняткі, то раптам знікала ў смузе, то ўзнімалася і, як птушаня, ляцела над лугам і закаласелым полем і раставала пад белым воблакам. Рабілася тужліва і трывожна.

Мы ведалі, што дзед ужо збыў падараваную мне цёткаю карову, па маім спісе запакаваў найлепшыя кніжкі, склаў самае неабходнае ў скрынкі з-пад запалак, здасць у багаж, і — выедуць.

Па нашых разліках павінны прыехаць, але ні іх, ні вестак не было. Па ўсёй Сібіры бушавалі непраглядныя бураны, і, вядома, цягнікі прабіваліся ледзь-ледзь. Ды і выехалі яны хутчэй за ўсё паштовым — супакойвалі мы адно аднаго. Я ведаў, што ў Барабінску амаль усе біязінцы заязджаюць да брата Вары Керпіхі, чыгуначнага машыніста і добрага чалавека. Папрасіў і я ў яе адрас і дазвол, каб прытуліў і маіх далёкіх падарожнікаў. Я часцей звычайнага забягаў на пошту і кожны раз ні з чым вяртаўся дадому. Потым і Аля прызналася, што і яна не абмінала кантору Рэдзькіна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x