Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але якраз гэтым ён не ганарыўся. Сённяшні сняданак ён прыдумаў для таго, каб самому прадставіцца ў лепшым святле.

Не раз потым гэты сняданак у Божывалі будзе прыходзіць на памяць Мэгрэ, і, магчыма, менавіта гэты ўспамін неаднойчы засцеражэ яго ад безразважных рашэнняў і раптоўных вывадаў.

- Што адбылося там, наверсе, я не ведаю.

Мэгрэ таксама не ведаў, але ўстанавіць ісціну было лёгка. Ён толькі хацеў бы ведаць, ці сапраўды Рышар Жандро збіраўся правесці гэты вечар дома. Можа, ён павінен быў застацца ў клубе ці яшчэ дзе-небудзь? А магчыма - і гэта было ў яго характары - сам Боб папрасіў Рышара падняцца да сястры? Чаму ж не?

Хоць бы для таго, каб выказаць ім абаім усё, што ён пра іх думае.

«Па-першае, я не збіраюся жаніцца...»

У Мэгрэ, якому ніколі не даводзілася сустракацца з Бобам, ужо складвалася выразнае ўяўленне пра яго характар і нават пра аблічча.

«Па-другое, я не маю аніякага жадання прадаваць сваё імя, якое няцяжка мне насіць і самому».

Бо калі ў раёне плошчы Тэрн і на бегавых дарожках скачак сёй-той і называў яго графам, то большасць з іх была пераканана, што гэта проста мянушка, і яны не мелі нават ўяўлення пра яго сапраўднае прозвішча.

Як паводзіла Эліза Жандро? Ускіпела, нагадала пра свой гонар? А брат? Прыйшоў у ярасць?

«А вы ўвогуле заткніцеся! Дарэчы, зараз я раскажу вашай сястры, што за камбінацыю вы прыдумалі».

Ён меў час на гэта? Ці Рышар адразу кінуўся на яго?

Сотні тысяч людзей, якія пілі каву «Бальтазар» і, як мадам Мэгрэ, наклейвалі ў альбомы малюнкі разнастайных кветак, не маглі і ўявіць сабе, што іх ранішняя філіжанка кавы аказалася стаўкай у бойцы ў адным з пакояў асабняка на вуліцы Шапталь.

У подлай бойцы, якую, можа, падцікоўваў за дзвярыма лёкай.

Мужчыны, відаць, кінуліся адзін на аднаго з кулакамі. Магчыма, абодва пападалі.

Ці быў узброены Рышар Жандро? Ён, несумненна, здольны нанесці ўдар спатайка.

- Па-мойму, стрэліла шлюшка. Не са зла. Яна проста ашалела. Інакш бы яна не кінулася ў роспачы да акна і не стала б клікаць на помач. А можа, акно было расчынена і раней? Прызнацца, я не заўважыў... Ці бачыце, мне здаецца, яна ў рэшце рэшт па-сапраўднаму падлюбоньвалася да Боба. Па ўсім відаць, што так. Пачатак паклалі яе інтарэсы. Але ён быў гэткі непадобны да марожаных судакоў, якія звычайна акружалі яе... Мне здаецца, што, калі яна пабачыла, што Боб бярэ верх ці што брат зрабіў спробу нанесці ёй подлы ўдар у спіну, яна проста ашалела. І стрэліла. На няшчасце, яна не ўмела цэліцца. І патрапіла ў Боба, ды яшчэ ў самае сэрца... А што, калі нам заказаць яшчэ пляшачку? Яно ж зусім лёгкае, гэта вінцо. Вось так, прыяцель Жуль!

Калі я ўбачыў, як нейкі дзівак стаў ламацца ў дзверы, каб яго ўпусцілі, я змыўся, потым зноў вярнуўся, але ўсё было ўжо ціха. Я палічыў за лепшае даць драпака. Потым мы з Люсіль сталі раіцца, што рабіць. Мы ўвесь час спадзяваліся, што Боб вернецца, ці што хоць даведаемся, што ён у бальніцы. Урэшце я адправіўся да Жандро ў офіс. Вось адкуль я і ведаю, як выглядае стары. Хіба было б лепей, калі б з гэтага ніхто не пакарыстаўся?

Ён раскашэліўся амаль адразу ж, так што я нават пашкадваў, што не запатрабаваў сто тысяч замест паўсотні. Мярзотнікі! Вы зваліліся нам на галаву якраз у той момант, калі мы збіраліся змыцца. Пагадзіцеся, было б занадта па-дурному дапусціцца да таго, каб нас накрылі.

Ваша здароўе, старына!

Яны ўсё ўладкавалі як нельга лепей для сябе. Я пачынаю ўжо трошкі звыкаць з гэтай думкай. Але мяне проста верне, калі я сустракаю на вуліцы іх выязны экіпаж, дзе на конях такая шыкоўная збруя, а возны з такой пыхай красуецца на козлах!..

- Гаспадар! Кавы нам, толькі не «Бальтазар».

Прыйшлося, аднак, выпіць менавіта бальтазараўскую, таму што іншай у доме проста не знайшлося.

- Якое паскудства! - вылаяўся Дэдэ праз зубы. Адно шчасце, што можна зашыцца ў вёску.

- З Люсіль?

- Яна нібыта не супраць. У нас ёсць пяцьдзесят тысяч, ці каля гэтага. Я заўсёды марыў адкрыць «бістро» на беразе ракі, такое, да прыкладу, як гэта, і дзе кліенты будуць мае дружкі-таварышы. Але даволі цяжка знайсці такую мясціну, таму што трэба, каб яна была не дужа далёка ад іпадрома. Заўтра пашвэндаюся ў ваколіцах Мэзон-Лафіта. Якраз там я прыстроіў Люсіль.

Ён раптам збянтэжыўся і паспешліва дадаў:

- Не думайце, аднак, што мы адразу ж зажывём як нявінныя анёлачкі?!

* * *

Так прайшоў цэлы тыдзень. Кожнай раніцы Мэгрэ па званку заходзіў у кабінет камісара і падаваў яму дзённы рапарт. Кожнай раніцы Лё Брэ памыкаўся нешта сказаць, але так і не рашаўся, адварочваўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x