Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- У наступным месяцы, - заўважыў Мэгрэ.

- Далей... Тым горш калі ўжо няма куды лезці пеўню ў віне!.. Дык пра што гэта мы гаварылі? Ага!.. Ды тут ёсць адна закавыка. Калі цыпулька выйдзе замуж за каго-небудзь з Ансевалей, яна атрымае абсалютна ўсе акцыі, з абавязацельствам выплочваць браціку штомесячную дапамогу з яго долі спадчыны.

Гэта азначае, што тады яму не бачыць як сваіх вушэй ні офіса, ні замка - нічагусенькі. Бальтазары, Жандро зробяцца тады д'Ансевалямі, і род іх заўзыходзіў бы ад крыжаносцаў.

Боб быў вельмі дасведчаны ва ўсіх гэтых штукенцыях. І вы не можаце сабе ўявіць, як ён рагатаў!

- Ён даў згоду?

- За каго вы яго лічыце?

- Якім жа чынам ён даведаўся пра ўсё гэта?

- Ад браточка. І вы толькі гляньце, як па-дурному чалавек можа страціць сваю скуру. Крываносы Жандро таксама не ёлупень. У яго няма жадання марнаваць час у клубах ды ўлягаць за служанкамі з вуліцы Міра, як яго бацька. Яму таксама хочацца быць патронам.

- Я пачынаю разумець.

- Быць не можа! Нават Боб - і той не адразу зразумеў. Крываносы запрасіў яго да сябе ў офіс. Яго кабінет - што рызніца: усе сцены ў драўляных барэльефах, гатычная мэбля, а на адной сцяне - партрэт старога ад падлогі да столі. Ён глядзіць з яго, як жывы, а ў вачах - насмешка.

Калі папраўдзе, то з усёй сям'і я, можа, аднаго гэтага старога змог бы выцерпець. Боб казаў, што гэта была самая хітрая бестыя, якую ён сустракаў калі-небудзь. Гэта, канешне, было сказана дзеля прыгожага слоўца. Боб і не бачыў яго, стары даўно памёр... Далей - болей. Браточак выкладвае ўсё як ёсць. Пытае ў Боба, ці збіраецца той жаніцца на яго сястры. Боб адказвае яму, што ніколі не меў такога намеру.

Той пярэчыць яму, што ён не мае рацыі, што гэта будзе выгадна для ўсіх. А чаму выгадна? Таму, што ён, Рышар Жандро, раскашэліцца для мужа сваёй сястры. Падсыпле столькі грошай, колькі той пажадае. Пры адной умове: што ён будзе смыкаць яго сястру па белым свеце, будзе прыдумляць ёй усялякія забавы, каб адбіць ахвоту ад камерцыі.

Цяпер цяміце? Боб адказвае, што не адчувае сябе здатным да гэткай работы. Тады гэты крываносы гад заяўляе, што ён рызыкуе вельмі дорага заплаціць за гэта. Як успомню, што вы гатовы былі запраторыць мяне за краты за пяцьдзесят канцоў, якімі я разжыўся ў гэтай поскудзі!.. Але я не злую на вас. Што вы маглі ведаць?!

Іх агарнуў цудоўны водар, які зыходзіў ад пададзенага пеўня ў віне. Дэдэ, хоць толькі што скардзіўся на сытасць, усё ж з салідным апетытам прыступіў да яго.

- Ану, паспытайце гэта бажале і прызнайцеся, што ўсё-такі было б шкада пазбавіць мяне такога снедання і пасадзіць на турэмную цуру! Ведаеце, што песціў у сваёй мазгаўні гэты лыч? Я казаў вам, што Боб быў шыкоўны хлопец, але я не хачу сказаць, што ён быў анёльчык. Яму, як усім людзям, здаралася сядзець без капейкі ў кішэні. Ён з маленства быў знаёмы з усялякімі багацеямі. І часам дзеля смеху ён падрабляў іх подпісы на вэксалях і іншых паперках. І ў гэтым няма нічога паганага. Доказам тое, што ніхто нават не скардзіўся на яго, і ўсё ўладкоўвалася самым найлепшым чынам. Дык вось, прыяцеле Жуль! Гэтая гадзіна богведама як скупіла цэлы жмут такіх паперак. «Калі вы не жэніцеся на маёй сястры, я пасаджу вас за краты. Калі вы жэніцеся на ёй, але не будзеце цаца, я зноў-такі пасаджу вас за краты». Звер! Люты звер! Яшчэ больш люты, чым стары! Магу пабажыцца, Боб ужо шкадаваў, што паквапіўся на курачку і ўліп у гэту гісторыю. Што да кралі, то яна страшэнна спяшалася. Ёй карцела ісці пад вянец неадкладна, не чакаючы, калі споўніцца дваццаць адзін год. Яна закідала яго лістамі, дэпешамі. Прызначала яму спатканне за спатканнем. Ён калі хадзіў, калі не хадзіў. Часцей за ўсё не хадзіў. Тады яна сама ішла за ім на вуліцу Брэй і чакала яго на рагу авеню, зусім не хвалюючыся, што яе могуць прыняць не за тую... Люсіль добра ведала яе...

- Калі вы адвезлі на вуліцу Шапталь, пятнаццатага ноччу...

- Ён вырашыў пакласці гэтаму канец, выкласці ёй усё, сказаць, што ён не купляецца і не прадаецца, ані ёй, ані яе браточку.

- Ён прасіў вас пачакаць яго?

- Не тое каб прасіў, але ён не збіраўся бавіцца там. Вам крылца ці лапку? Абавязкова паспытайце грыбкоў: Густаў сам і збірае, і смажыць іх.

У Мэгрэ быў выдатны настрой, і прычынай яго, мусіць, трошкі было і бажале, выпітае пасля белага сухога віна.

- Вы не ламаеце сабе галаву над тым, чаму я вам усё гэта расказваю?

- Не.

- Самі ведаеце?

- Ведаю.

Прынамсі, ён здагадваўся. Дэдэ было цяжка на душы - ён павесіў нос на квінту, як сказаў бы ён сам. Ён не мог маўчаць. З Мэгрэ ён нічым не рызыкаваў. А з другога боку, ён меў і пэўны «дазвол».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x