Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Без дзесяці чатыры з'явіўся Луі: чорная тужурка паверх паласатага жылета, на галаве - чорны кацялок. На момант прыпыніўся ў парадным, запаліў цыгарэту, самаздаволена любуючыся кольцамі дыму, і нетаропка рушыў у бок вуліцы Фантэн. Мэгрэ бачыў, як ён зайшоў у тытунёвую крамку на рагу.

Неўзабаве ён выйшаў адтуль і вярнуўся назад. На адзін міг яго погляд затрымаўся на шыльдзе «Старога Кальвадоса». Але на вуліцы было занадта сонечна, а ў бары занадта прыценена, так што ён наўрад ці змог бы пазнаць сакратара камісарыята квартала Сэн-Жорж.

Чакае некага? Ці проста не ведае, што рабіць?

Луі дайшоў да рога вуліцы Бланш, і па выразу яго твару можна было здагадацца, што там ён некага заўважыў, - каго іменна, Мэгрэ не мог угледзець, - а затым прыспешыў крок і знік.

Мэгрэ ледзь стрымаўся, каб не кінуцца следам. Але нешта не дазволіла яму зрабіць гэтага. Ён адчуў спіной, як прыкаваў яго да сябе мутны позірк гаспадара. Яму трэба было неяк абгрунтаваць свае паводзіны, спытаць, колькі ён вінен, расплаціцца, еле пакуль ён дойдзе да вуліцы Бланш, дварэцкі будзе, вядома, далёка.

У галаву прыйшоў інакшы план: спакойна аплаціць рахунак, скарыстаць момант адсутнасці Луі і забегчы ў дом Жандро, спытаўшы для прыклёпу мадэмуазель Жандро альбо Мары.

Ён не зрабіў ні таго, ні другога. І пакуль раздумваў, як быць, ад вуліцы Бланш паказаўся фіякр. Рамізнік у скураной кепцы ўважліва ўглядаўся ў нумары дамоў і спыніўся ля асабняка Жандро. Ён ціхамірна сядзеў на козлах і, здавалася, проста выконваў атрыманае распараджэнне. Лічыльнік яго быў выключаны.

Прайшло не болей дзвюх-трох хвілін. З параднага выглянула мышыная пысачка Мары, мільгануліся яе фартушок і карункавы чэпчык. Затым яна знікла, але неўзабаве вярнулася з сакваяжам у руках і, уважліва акінуўшы позіркам вуліцу, накіравалася да фіякра.

Мэгрэ не змог, разумеецца, пачуць, што яна сказала рамізніку. Той, не злазячы з сядзення, забраў сакваяж, які, відаць, быў не цяжкі, і паставіў побач з сабой.

Мары подбегам вярнулася ў дом. У яе была такая тоненькая - проста асіная - талія, і сама яна ў стане была такая дробненькая, што, здавалася, яе пышная чупрына гатова была перакуліць пакаёўку.

Мары знікла ў доме, а праз момант з'явілася новая постаць - высокая, мажная жанчына ці дзяўчына ў касцюме колеру марской хвалі і ў сінім капелюшы, з белай вуалеткай у буйныя гарошыны.

Чаму Мэгрэ пачырванеў? Ці не таму, што бачыў гэту асобу толькі ў кашулі ў непрыбраным пакоі служанкі?

Гэта, безумоўна, не пакаёўка. Гэта магла быць толькі Эліз Жандро, якая, нягледзячы на паспешлівасць, з вялікай годнасцю, злёгку павільваючы бёдрамі, шыбавала напрасткі да фіякра, у якім і заняла месца.

Мэгрэ так расхваляваўся, што ледзь не правароніў нумар экіпажа: «148». Але ён апамятаўся, запісаў нумар і зноў заліўся чырванню - на гэты раз пад дапытлівым позіркам Памэля.

- Вось такія справы! - уздыхнуў апошні, прымерваючыся, за які б гэта жбаночак узяцца цяпер.

- Якія іменна?

- Вось як бывае ў прыстойных шчаслівых сем'ях, як той казаў.

Ён выглядаў імяніннікам. Аднак не ўсміхнуўся і суха спытаў:

- Гэтага вы і чакалі, ці не так?

- Што вы маеце на ўвазе?

На твары гаспадара адбілася пагарда, ён насупіўся і падсунуў Мэгрэ новую чарку. Усё яго аблічча так і сведчыла: «Ён яшчэ скрытнічае!»

І Мэгрэ, спахапіўшыся і жадаючы зноў увайсці ў давер да тоўстага рэстаратара, спытаў:

- Гэта была мадэмуазель Жандро, калі не памыляюся?

- Абсалютна правільна, месье. Гэта і была «Кава «Бальтазар», і, як мне думаецца, цяпер мы не хутка ўбачым яе на нашай вуліцы.

- Вы думаеце, яна паехала надоўга?

Гаспадар кінуў на яго знішчальны погляд. І Мэгрэ адчуў сябе як у магіле пад цяжарам яго паўсотні гадоў, яго жыццёвага вопыту, той процьмы чарак кальвадосу, выпітых з самымі рознымі людзьмі, і яго глыбокім веданнем усіх таямніц квартала, у якім ён жыў.

- На каго вы працуеце? - раптам падазрона запытаўся Памэль.

- Ды... я ні на каго не працую...

У позірку субяседніка не было і ценю сумнення: «Хлусіш, мілок!»

Памэль паціснуў плячыма:

- Тым горш!

- Як вас разумець?

- Прызнайцеся, вы ўжо шнырылі па нашым квартале?

- Я? Клянуся...

Мэгрэ не маніў і адчуваў неабходнасць даказаць сваю шчырасць. А гаспадар спакойна азіраў яго, быццам не верыў ніводнаму яго слову, і нарэшце ўздыхнуў:

- Я прыняў вас за друга графа.

- Якога графа?

- Няважна якога, раз я памыліўся. У вас гэткія ж выхадкі, гэткая ж манера горбіць плечы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x