Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- «І табе не шкада ўкладаць тут гэтулькі працы? - сказаў ён ёй перад адыходам. - Мы ж тут не зажывёмся! Знойдзем кватэру ў больш прыемным квартале».

Хто б мог падумаць, што і праз трыццаць год яны па-ранейшаму будуць жыць усё ў той жа кватэры на бульвары Рышар-Ленуар, адно толькі, што жылплошча пабольшае на суседнюю кватэру.

А палове дванаццатай у «Старым Кальвадосе» з'явіліся нарэшце першыя кліенты - двое мастакоў у белых камізэльках, відаць, пастаяльцы гэтага бара, таму што адзін з іх па-свойску прывітаў гаспадара:

- Салют, Памэль!

Яны заказалі гарэлкі, стоячы, выпілі, адначасова вывучаючы меню, выпісанае на грыфельнай дошцы, і толькі пасля гэтага селі за столік ля акна.

Апоўдні ўсе столікі былі заняты, і мадам Памэль раз-пораз выплывала з кухні з падносам у руках, а яе муж у гэты час забяспечваў кліентаў пітвом, то знікаючы ў склепе, то паднімаючыся на антрэсолі. Большасць прысутных былі рабочыя з суседняй будоўлі, але трапляліся сярод іх і рамізнікі, чые фіякры стаялі каля тратуара.

Мэгрэ вельмі хацелася пазваніць месье Лё Брэ, параіцца з ім. Ён зашмат з'еў, зашмат выпіў і адчуваў сябе атупелым, і калі б ён быў цяпер ва Ўазе на месцы флейтыста, то напэўна паваліўся б проста на траву пад якім-небудзь дрэвам і, закрыўшы твар газетай, соладка падрамаў.

Ён пачынаў траціць веру ў сябе, дакладней, у сваю прафесію, якая часам здавалася яму проста нікчэмнай. Хіба гэта мужчынская работа - цэлы дзень прападаць у нейкім «бістро» і цікаваць за домам, дзе пануе поўны спакой? Усе яго насельнікі мелі пэўны занятак. Парыж кішма кішыць людзьмі, і большасць з іх ведае, навошта і куды яны спяшаюцца!

Ва ўсякім разе, ніхто з іх не быў змушаны праз кожныя паўгадзіны асушваць чарку кальвадосу з нейкім дзівакаватым тыпам, вочы якога ўсё больш і больш мутнелі, а ўхмылкі рабіліся занадта загадкавымі.

Мэгрэ быў перакананы, што Памэль здзекуецца з яго. А што яму заставалася рабіць? Пайсці і слупам стаяць пад адкрытым небам навідавоку ўсёй вуліцы?

Яму прыгадаўся адзін непрыемны выпадак, бязглуздая прыгода, якая ледзь не прывяла яго да ўцёкаў з паліцыі. Гэта здарылася гадоў два таму. Ён тады выконваў абавязкі паліцэйскага агента, якому было даручана сачыць галоўным чынам за зладзеямі-кішэннікамі, што арудавалі ў метро.

«Кепка, хусцінка-кашнэ на шыі, ношаная куртка...» У той час ён яшчэ свята верыў ва ўсе гэтыя ісціны. Па сутнасці, і дагэтуль верыў у іх. Дык вось, усё адбылося тады на станцыі метро, што якраз насупраць універсальнай крамы «Самарытэн». Ён паднімаўся па эскалатары. Проста перад ім нейкі тып у кацялку спрытным рухам зрэзаў рыдыкюль у нейкай немаладой дамы. Мэгрэ кінўўся на яго, выхапіў чорную аксамітавую сумачку і паспрабаваў затрымаць мужчыну, але той раптоўна залямантаваў:

- Злодзей! Злодзей! Трымайце злодзея!

І ўвесь натоўп накінуўся на Мэгрэ, а тып у кацялку тым часам непрыкметна знік.

Цяпер жа яго апаноўвалі сумненні наконт паказанняў свайго прыяцеля Жустэна Мінара.

На трэцім паверсе расчынілася акно. Ну і што? Кожны з нас мае права расчыніць акно ноч-апоўнач. Ці мала што?! Хіба няма на свеце лунатыкаў? Хіба людзі часам не крычаць у сне?..

«Стары Кальвадос» зноў пусцеў. Гаспадар і гаспадыня ад самага ранку так і не перакінуліся ні словам; кожны рабіў сваю справу маўчком, як у добра адрэпеціраванай пантаміме.

І вось нарэшце ў дзве гадзіны дваццаць хвілін сёе-тое адбылося. Па вуліцы, збаўляючы хуткасць, рухаўся легкавы аўтамабіль - шэры «дыён-бутон», за рулём якога сядзеў мужчына ў тужурцы і вялікіх акулярах.

Аўтамабіль не спыніўся ля дома Жандро, павольна праехаў міма, і Мэгрэ заўважыў, што пасажыраў у ім няма. Кінуўшыся да акна, ён паспеў разгледзець нумар: «Б.780».

Даганяць машыну, якая завярнула за рог вуліцы Фантэн, не мела сэнсу. Мэгрэ не скрануўся з месца, сэрца яго калацілася, -і меней чым праз пяць хвілін шэры «дыён-бутон» зноў гэтак жа паволі праехаў міма дома.

Павярнуўшыся да стойкі, Мэгрэ ўбачыў, што Памэль пільна глядзіць на яго, і немагчыма было зразумець, пра што ён думае. Памэль здаволіўся тым, што наліў дзве чаркі і падаў адну свайму кліенту.

«Дыён-бутон» больш не паказваўся. Недзе ў адным з версальскіх паркаў кардэбалет Оперы ў гэты час паказваў танец німфаў святочна ўбранаму натоўпу. Шматтысячны людскі мурашнік, дзеці на плячах бацькоў, чырвоныя шары, гандляры какосавымі арэхамі і папяровымі сцяжкамі - усё гэта там...

А вуліца Шапталь заціхала. Толькі самотны фіякр, праязджаючы па брусчатцы, зрэдку парушаў цішыню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x