Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Кававае аб'яднанне «Бальтазар»... Авеню дэль Опера... Склады... Набярэжная Вальмі... Дырэкцыя... Вуліца Абер...

Ён пазваніў на вуліцу Абер.

- Я хацеў бы пагаварыць з Рышарам Жандро.

- Хто пытаецца?

- Скажыце, што Луі.

Амаль адразу ж на другім канцы провада пачуўся знаёмы голас Жандро:

- Алё! Луі?

Голас быў занепакоены. Мэгрэ павесіў слухаўку. Праз акно яму відзён быў дварэцкі ў паласатым жылеце. Стаіць чалавек на вуліцы і спакойна паліць цыгарэту. Але неўзабаве чамусьці заспяшаўся ў дом. Відаць, пачуў тэлефонны званок.

Яму званіў з канцылярыі ўстрывожаны гаспадар.

Цудоўна! Значыцца, Рышар Жандро цяпер у сваім офісе, дзе звычайна праводзіў добрую палову дня. Луі не вяртаўся, але брама па-ранейшаму была расчынена.

У акне на трэцім паверсе рассунуліся шторы і паказаўся зусім юны тварык. Гэта была Мары, дробненькая вастраносенькая пакаёўка з тоненькай, як у абшчыпанага птушаняці, шыйкай, і ў прыгожым карункавым чэпчыку на пышных валасах. На дзяўчыне была чорная сукенка і фартушок пакаёўкі. Гэткіх дзяўчат Мэгрэ даводзілася бачыць толькі ў тэатры.

Каб не выклікаць насцярожанасці гаспадара, доўга бавіцца наверсе ён пабаяўся. Сышоў уніз - і якраз наспеў на трэцюю чарку кавальдосу, якая была прапанавана яму з той жа настойлівасцю, як і папярэднія. Разам з чаркай гаспадар падсунуў яму і сподачак, на якім ляжала некалькі скрылікаў каўбасы.

- Я з Панфарсі!

Ён прамовіў гэтыя словы з такой сур'ёзнасцю, нібыта яны змяшчалі ў сабе нейкі таемны сэнс. Што яны павінны былі растлумачыць? Шчодрасць на каўбасу? Ці мо людзі з Панфарсі маюць звычай кожныя паўгадзіны выпіваць чарку кальвадосу?

- Гэта каля Віра! - дадаў ён. - Дазвольце пазваніць яшчэ раз.

Было каля паловы адзінаццатай, і Мэгрэ, ужо асвойтаўшыся з абставінамі, пачынаў адчуваць сябе вальней і нават весялей. Відаць, даволі пацешна было глядзець з вуліцы ў гэтае высознае, ад падлогі да столі, акно, у якім віднеліся толькі ногі едакоў.

- Алё! Дом месье Жандро-Бальтазара?

На гэты раз азваўся голас злоснага Луі.

- Папрасіце, калі ласка, мадэмуазель Жандро.

- Мадэмуазель няма. Хто пытаецца?

Як і ў першы раз, Мэгрэ павесіў слухаўку і спусціўся ў залу на першы паверх, дзе гаспадар надзвычай засяроджана выводзіў на грыфельнай дошцы меню, доўга абдумваючы кожнае слова.

Цяпер шмат у якіх дамах былі расчынены вокны і з іх проста на вуліцу выпыльваліся дыванчыкі. Немаладая дама ў чорным, з ліловай вуалькай на твары, прагульвала шчанюка, які прыпыняўся ля кожнага парога і задзіраў заднюю ножку, але нічога не рабіў.

- Ці не забыўся, часам, мой прыяцель пра наша спатканне? - з вымушаным смяшком сказаў Мэгрэ.

Ці паверыў яму гаспадар? Ці здагадаўся, што Мэгрэ з паліцыі?

У адзінаццаць гадзін у двары Жандро з'явіўся фурман; ён там запрог у двухмесную карэту гнядога жарабка. Але ж фурман не заходзіў у браму! Наўрад ці жыў ён у асабняку. Значыць, дзесьці меўся яшчэ адзін уваход.

У чвэрць дванаццатай з'явіўся Фелісьен Жандро-бацька, - у пінжаку, у лайкавых пальчатках, светлым капелюшы і з трысцінай у руцэ. Якія ў яго адмыслова нафарбаваныя вусы! Фурман памог старому сесці ў карэту і скіраваў яе ў бок вуліцы Бланш. Несумненна, стары месье адправіўся на пагулянку ў Булонскі лес, а адтуль паедзе снедаць у свой клуб.

«... інспектарам рэкамендуецца мець фрак, смокінг і пінжак...»

Мэгрэ агледзеў сябе ў люстра, прымацаванае на стойцы паміж пляшак, і горка пасміхнуўся. І лайкавыя пальчаткі, канешне? І трысціну з залатой булдавешкай?! І светлыя гетры да лакавых туфель!

Як для першай справы, дык яму дужа пашанцавала! Ён змог бы пранікнуць у любое асяроддзе - да дробных мяшчан, крамнікаў, бадзяг. І, як здавалася, яму зрабіць гэта было б няцяжка. Але гэты асабняк з параднымі дзвярыма, што здаюцца яшчэ больш унушальнымі, чым дзверы ў храм, гэты мармуровы цокаль, гэты двор, дзе, перш чым запрэгчы пародзістага жарабка для аднаго гаспадара, мылі лімузін для другога!

Кальвадос! Адступаць не было куды. Ён будзе трымацца да пераможнага канца. Прабудзе тут, у «Старым Кальвадосе», столькі часу, колькі спатрэбіцца!

Ён не заўважыў, каб мадам Луі выходзіла з двара. Відаць, яна не кожны дзень хадзіла за пакупкамі; у доме, мабыць, ёсць запасы. Да таго ж гэтыя арыстакраты, мусіць, снедаюць не дома.

Жустэну Мінару пашчасціла. Ён цяпер у вёсцы. Шукае Жэрмену Бабёф - яе прозвішча ён даведаўся ад малочніцы...

- Вы ж думаеце, што ваша жонка...

- Гэта не мае значэння.

А мадам Мэгрэ якраз сёння наважылася наводзіць у кватэры генеральны парадак!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x